Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 134
Перейти на страницу:

Зразумела, што вяскоўцы не валодалі інфармацыяй пра блакаду. Партызаны не папярэдзілі нас, што набліжаецца небяспека, у мяне засталося ўражанне, што гэта было не ў іх інтарэсах. Наадварот, яны ўвесь час нас «падстаўлялі». Ва ўсялякім выпадку так атрымлівалася. Гэта пазней, у пасляваенных кінастужках, мастацкіх творах, нам сталі расказваць байкі, быццам партызаны баранілі насельніцтва ад захопнікаў.

Аднойчы з вёскі Восава да дзядзькі Сцяпана, хата якога стаяла побач з нашай, прыбег сваяк, хлапчук, мой аднагодка. Яго звалі Уладзік. Ён расказаў, што ў іх вёску прыехала шмат немцаў і паліцаяў. Акрамя машын у іх з сабой маюцца танкі і гарматы. Хутка яны пойдуць цераз Нябышына ў бок Бягомля лавіць і знішчаць партызан. Так мы даведаліся, што блакада вось-вось пачнецца і з гэтага часу, як кажуць, сядзелі на чамаданах. Мы падрыхтавалі ўзяць з сабой самае неабходнае: харч, адзенне, сярнічкі, сякеру ды іншае. Ноша была размеркавана на кожнага. Мне дастаўся школьны ранец з сухарамі і нямецкі тэрмас з малаком. Увесь дамашні скарб мы ноччу закапалі ў ямы, каб ніхто не бачыў. Спалі ў вопратцы. Мужчыны па чарзе вартавалі вёску, сачылі за дарогай. Мой самы старэйшы брат Мікалай, 1922 года нараджэння, і іншыя хлопцы, нават непаўналетнія, яшчэ раней падаліся да партызан — інакш ім пагражала адпраўка на працу ў Нямеччыну.

Бабуля Наста, маці майго таты, была ўжо старэнькая і ісці разам з намі не магла. Для яе за аселіцамі ў забалочаным хмызняку бацька збудаваў шалаш, спадзяючыся, што яна там перажыве блакаду. Раніцай, перш чым пакінуць сваю хату, мама ў апошні раз падаіла карову, потым мы ўсю сваю скаціну выгналі ў поле, вароты ў двор зачынілі, каб жывёла не змагла вярнуцца назад. Дзверы ў хаты (у нас было дзве хаты: старая — дзедаўская і новая) мы на замкі не запіралі, каб іх не зламалі. Усё гэта рабілася без спешкі, быццам мы збіраліся на адпачынак на прыроду.

Мы пакідалі вёску, а немцы ў вёску ўваходзілі. Тактыка вяскоўцаў была такой: аб’яднанне ў групы па 3–5 сямей, і потым кожная група самастойна павінна ісці сваім маршрутам у лясы і Лобацкія балоты. Мы не сталі перапраўляцца цераз раку Поню побач з вёскай, а загадзя выбралі брод у 2 кіламетрах ад яе ўніз па цячэнні. На беразе ракі ў зараслях трысця метраў 300 ад броду яшчэ напярэдадні быў падрыхтаваны тайнік для дзядзькі Сцяпана, роднага брата майго бацькі. Ён быў інвалід, замест ног у яго былі пратэзы. На гэтым месцы ён без прыгод і перасядзеў усю блакаду. Другі родны брат майго бацькі дзядзька Іван застаўся ў вёсцы — ён сам і яго жонка Юстына былі хранічна хворыя. Таму яны схаваліся ў хмызняку побач з вёскай.

Нам тэрмінова трэба было рухацца як мага хутчэй далей, але адбылася замінка. Я ўспомніў, што дома застаўся мой зусім маленькі сабачка, шчаня. Яго падарыў мне наш сусед дзед Барыс. У Барыса быў ўласны сабака, Мурза, я яго вельмі баяўся. Аднойчы ен мяне так напалохаў, што я нават захварэў. І вось сусед, каб загладзіць сваю віну і каб я больш сабак не баяўся, падарыў мне шчаня.

Я скінуў з плячэй ранец, крыкнуў пра сабачку, і бацькі не ўспелі апамятацца, як я ўжо быў на другім баку ракі. Яны крычалі, каб я вярнуўся назад, але я ўжо ні на што не звяртаў увагі. Адлегласць у 2 кіламетры я пераадолеў вельмі хутка. Мне ўжо было амаль 9 гадоў, і бегаў я добра. Вуліца вёскі была пустая, я нікога не сустрэў Але наша хата, пуня і ўсе іншыя пабудовы былі ўжо ахоплены полымем. Такое відовішча назіраць было жахліва. Нават на вуліцы, далёка ад пабудоў было горача. Гарэлі хаты дзядзькі Сцяпана, дзядзькі Івана і Нікіфара. Гэта была расплата немцаў за страляніну з нашага двара партызан Шляхтунова.

Я куляй кінуўся назад з вёскі і зноў нікога ў ёй не сустрэў. Відаць, я апынуўся ў ёй, калі немцы ўжо зрабілі сваю справу і пайшлі далей, а паліцаі яшчэ не прыйшлі. Гэта мяне і выратавала. Я так нёсся назад да родных, што аж вецер у вушах стаяў. Не збаўляючы хуткасці, кінуўся ў раку і неўзабаве далучыўся да нашай групы. Я думаў, што зараз усе на мяне будуць сварыцца, але бацька проста сказаў: «Ну што, усе ў зборы? Пайшлі за мной». У мяне нават ніхто не запытаўся, што я бачыў у вёсцы, і я пакуль што не сказаў, што наша і яшчэ тры хаты згарэлі.

Толькі пазней, калі я ўбачыў забітых і спаленых аднавяскоўцаў, мне стала зразумела, якой небяспецы я падвяргаў сябе гэтай неабдуманай выхадкай. Я мог апынуцца ў руках немцаў ці паліцаяў і загінуць. А што перажылі мае бацькі?

На балоце мы кожны дзень мянялі месца знаходжання. Агонь не палілі. Заўсёды ў першую чаргу будавалі з яловых галінак шалаш для начоўкі. Аднойчы мама ўгаварыла бацьку распаліць маленькі касцёр, каб спячы аладкі. Запаслівая мама ўзяла з сабой крыху мукі і маленькую патэльню. Як толькі ўзвіўся дымок, у небе над намі з’явіўся нямецкі самаёт-разведчык «рама». Мы ўжо добра ведалі павадкі гэтага самалёта. Мы затапталі касцёр і затаіліся. Як толькі «рама» зрабіла над намі круг і адляцела, бацька скамандаваў: «Хапайце свае рэчы і хутчэй бяжым адсюль». Мы адбеглі ад шалаша на 300–400 метраў і ўбачылі, як у небе з’явіўся другі самалёт. Ён скінуў тры бомбы, адна з якіх трапіла ў шалаш. У ім я ў паспешлівасці забыў губную гармошку, тую самую, якую падарыў мне немец пры сустрэчы на мосце ў 1941 годзе. Я ўжо зноў ледзьве не кінуўся назад да шалаша, але пападанне бомбы ўсё вырашыла. Больш касцёр мы не палілі. У немцаў не хапала сіл, каб акружыць і прачасаць адразу ўвесь лясны ці балотны масіў. Яны гэта рабілі шырокімі палосамі. І пакуль яны пераходзілі на чарговую паласу, мы непрыкметна перабіраліся на пракантраляваную і там хаваліся. Трэбы адзначыць, што немцы непралазныя хмызнякі абыходзілі, адпускаючы ў іх бок некалькі аўтаматных чэрг. Тое ж было і на балотах. А мы, каб уратавацца, былі гатовы на любыя выпрабаванні.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)