Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 179
Перейти на страницу:

Яе зноў паклалі на нешта гладкае і мяккае, нейкім цвёрдым прадметам ёй адкрылі вусны і ўлілі даўкую вадкасць з вострым пахам… Юлька адчувала, як яна гарачым струменем сплывала ў страўнік, але неяк па паверхні, па скуры, і страціла прытомнасць.

Раздзел 25

Барыс Залкінд нервова хадзіў уздоўж дома на праспекце Шуха і нецярпліва паглядаў на гадзіннік.

Ён дамовіўся з капітанам, што калі той не вернецца да дзевяці, гэта будзе абазначаць, што яму не ўдалося раздабыць кантракт ад Фаерсонаў, альбо што ён нічога не прадпрыняў і справа безнадзейная, ці, тым больш, не дай божа, гэтыя лайдакі застрэлілі яго недзе цішком. Зразумела, цішком, бо калі б разнеслася, агент Залкінда ў Белавежы ўжо тэлеграфаваў бы.

Было ўжо дзесяць хвілін на адзінаццатую, калі Залкінд прыняў рашэнне: «Пачакаю яшчэ дваццаць хвілін, а калі не прыедзе, то званю Любе, каб пакавала мне чамадан, і яшчэ паспею на цягнік».

Якраз у гэты момант ён пачуў за спінай сігнал аўтамабіля і ўбачыў чаканы «фулд», з якога выходзіў капітан.

— Дзякуй богу! — усклікнуў Залкінд, моцна трасучы капітану руку. — Нарэшце! З вамі ўсё ў парадку?

— Пачакай, Джэк, дай аддыхацца, — засмяяўся Друцкі, — і не будзем, хіба, размаўляць на вуліцы. Хадзем.

Яны ўвайшлі ў кватэру, і гаспадар, скінуўшы пінжак, пайшоў памыць рукі. Праз хвіліну ён вярнуўся з бутэлькай шатландскага віскі і двума бакаламі:

— Ну, сябра, — сказаў ён не без выхваляння ў голасе, — можам абмыць ваш кантракт.

Уражаны Залкінд пабляднеў і працягнуў дрыжачую руку:

— Ёсць?.. Ёсць?.. — паўтараў ён прыглушаным голасам.

Друцкі не стрымаў смех і гучна сказаў, наліваючы жоўтую вадкасць у бакалы:

— Як табе не сорамна, Джэк, ты трасешся, як старая баба. Ці ж такі Чорны Джэк з Чыкага?

— Мільён, капітане, мільён! — крыкнуў Залкінд, пафасна ўзнімаючы над галавой рукі.

— Ну і што з гэтага? Далібог, ты здаў пазіцыі, стары. А некалі, хай мяне пярун, ты быў гангстарам з тых, якія любяць перчык. Ну, за цябе!

Яны выпілі. Друцкі абыякава палез у кішэню пінжака і, не спяшаючыся, выняў з кішэні тоўсты шэры канверт і падаў яго Залкінду.

Ён пачаў расказваць, час ад часу глытаючы віскі. Справа пайшла неспадзявана лёгка. Цесця Фаерсонаў не было дома. Калі б не гэта, хто яго ведае. Гэтыя трое і іх кузен — жаўтаротыя. Яны адразу паверылі. А калі дакумент быў ужо ў руках капітана, ну дык і ўсё. На шчасце, у іх пры сабе не было рэвальвераў, толькі ў гэтага паршывага кузена, але ўдалося штурхануць яго руку — і цацка выпала. Кінуліся ўсе чацвёра, не зважаючы, чэрці, на браўнінг капітана, сапраўдныя вар’яты…

— Мільён, дык мільён жа! — перарваў Залкінд.

— І яны толькі пра гэта думалі, таму так і шалелі. Ну, а акно гэта я яшчэ спачатку адчыніў, нібы дзеля свежага паветра. З такімі ёлупамі ўсё можна зрабіць. Тады я скочыў на нейкія кусты, а цёмна хоць вока выкалі, падумаў, што ўжо не патраплю пад плот, дзе пакінуў машыну. Аднак перш чым я здолеў выехаць на дарогу, яны ўжо выбеглі і пачалі ў мяне страляць…

— Ну, нягоднікі! — усклікнуў Залкінд.

— Мільён, — рассмяяўся Друцкі. — Пару дзірак зрабілі і бак таксама прадзіравілі, але да мястэчка я даехаў. Перад тым як каваль мне залатаў бак, я наўмысна пайшоў у паліцыю, каб тыя думалі, што я там пакіну кантракт. Як я разумею, яны сачылі за мной, паспелі ўжо прыехаць, бо ля машыны стаяў нейкі малы жыдок і, як толькі ён мяне ўбачыў, то пабег, а праз хвіліну прыйшоў гэты бухгалтар, што мяне бачыў у Варшаве ў вас, і кажа: «Гэта ўвесь капітал Фаерсонаў, калі вы ім па сваёй волі не аддасце, яны на ўсё гатовыя. І Залкінда, і вас са свету звядуць».

— Хай паспрабуюць, — буркнуў Залкінд.

— І будуць спрабаваць, — з задавальненнем запэўніў Друцкі, — цесць там ужо ўсё абмазгаваў. Яны здолелі спаліць канцылярыю натарыуса, змаглі зарэзаць Бульчука, дык і нам не даруюць. Але, я так думаю, Джэк, што свісцелі мы з вамі на гэта. А?

— І кулі пасвісцяць, — ціха сказаў Залкінд, а яго худы твар набыў змоўніцкі выраз.

— Ну, за здароўе Фаерсонаў!

Выпілі, і Залкінд пачаў тлумачыць Друцкаму дэталі гэтай заблытанай справы, якую ні адзін з бакоў не мог падаць у суд, і, такім чынам, заставалася толькі разабрацца паміж сабой. А тым часам лес, вартасць якога была больш за мільён злотых, рос і чакаў сякеры, права на якую меў Барыс на падставе кантракта з нежывым ужо ўладальнікам лесу, а не пазбаўленыя слушнасці прэтэнзіі Фаерсонаў, якія былі спадчыннікамі памерлага. Сітуацыяй зараз валодаў, дзякуючы ўдалай вылазцы Друцкага, Залкінд.

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)