Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147
Перейти на страницу:

Шчука пайшоў у кабінет. Мы трох сядзелі моўчкі, утаропіўшыся ў акно на жывыя гарадскія агні.

— Я знаю, што мяне чакае, — сказаў лекар. — Магчыма, і найгоршае (з нечага пункту гледжання). Як гэта там называюць: «вышка», «дзірка»?

— І так гавораць і гэтак, — нечакана для сябе самога сказаў я.

— Хутка крочыце. Відавочны поступ. Можа б, да Шчукі пайшлі?

— Позна, — я ўпершыню за цэлы вечар упаў у шал. — Але куды хочаце пайшоў бы, абы такіх вось, ганебна абыякавых да людзей, у імя высокай хлусні. На плошчах бы за ногі вешаў… Саматугам, без усякай міліцыі душыў бы.

Мы чулі невыразныя словы Шчукі за дзвярыма. Пасля ён паклаў трубку, з'явіўся ў пакоі і заняў сваё месца:

— Пазваніў.

І тут Альшанскі раптам засмяяўся:

— На хвіліну мне стала шкада.

Ён выскаліў белыя роўныя зубы:

— Невялічкі рэцыдыў шкадавання. А здорава гэта, Косміч. Сіла, магутныя рукі за спінаю. Род волатаў-людзей на волатах-конях. І сцягі над галавой. І слава на ўвесь свет.

Хлопцы б'юць у сякеры, Сінія, быццам неба, Пахолкі ў рудае полымя шчытоў сваіх удараюць, Дзіду ўстраміўшы ў зеніт і дрыжучы ад гневу, У хмарах чорнага дыму сцяг вялізны лунае.

Здорава! Зямля калоціцца пад коньмі. Твары і рукі з бронзы. Нічога мне не было там патрэбна, акрамя таго, што ўзвялічыць вялікую харугву. Апошні Альшанскі павінен быў і памерці з гонарам. А памрэ… Самы канец: думаеце, чаго я так лёгка згадзіўся з усім? Прапала ўсё, што сцвярджала маю годнасць. Вось памру Лыганоўскім.

— І лепей было б, — сказаў я. — Даследчык, вандроўнік, лекар. Сумленнае, незаплямленае імя. Не імя з роду нягоднікаў.

— …памрэ Лыганоўскім. Вялікай харугвы не будзе.

— Ну так. Апошні Сапега пахаваны на Вавелю. Але вас не пахаваюць ні ў Альшанскім касцёле, ні нават ля яго. Таму што тыя — гэта быў род ваяўнікоў. А вы — род нягоднікаў і прахвостаў. І вы яшчэ з іх лепшы, хаця і звязаліся з бандытамі. Што ж вы нарабілі, Альшанскі? Які вялікі матэрыял чалавечы пагубілі ў сабе, пахавалі, каменем прыціснулі?!

Прабеглі па шыбах водбліскі ад моцных ліхтароў машыны, што заварочвалася ў двары. Прабеглі, паскакалі па шыбах, па абліччы Лыганоўскага, а пасля зніклі, бо машына ўжо была пад самым домам і святло, відаць, падала на дзверы пад'езда.

Згаснула святло.

— Вось, гэта па мяне, — прыўстаў Альшанскі. — Ану, «стшэменнэго», як кажуць палякі. І слова свайго не знайшоў. Да сустрэчы, Хілінскі. Рад быў з вамі ўсімі пазнаёміцца. Калі вам будзе прыемнае прызнанне ворага — я вам скажу яго… Думаецца, шмат у якіх сваіх меркаваннях, поглядах, спадзяваннях я памыляўся. Бывайце, Косміч. Вы-то ўжо — назаўсёды.

Зрабіў крок да дзвярэй, у якіх ужо стаялі дзве постаці.

— Глядзіце за мной, хлопцы, у чатыры вокі. Чуеце?

Яшчэ крок:

— Ну вось, апошні… сам разбівае радавы шчыт на сваім надмагільным камені. «І герб радавы разбіваюць на камені тым…»

І знік. Пайшоў вонкі. Туды, дзе толькі што пагладзіла яго аблічча, а пасля знікла святло.

Эпілог

Канец пад'езда кавалераў

Некалькі год назад і прыблізна праз месяц пасля падзей, на якіх я скончыў сваё апавяданне, мы з Хілінскім сядзелі ў ягонай кватэры за шахматнай партыяй.

І партыя тая была не партыя, а суцэльная нескладуха, і настрой у нас таму быў не з лепшых.

А за акном стаяў мяккі і добры ліпеньскі вечар. І тут ясна, што не за дурацкімі шахматамі трэба было сядзець, а недзе ў лесе ля вогнішча. Над ракою. Чысціць рыбу на вясле, абдзіраць цыбулю, скрэбці бульбу.

Словам, усё, што хочаце, толькі не гэта.

— Ну што, па малому каньяку? — прапанаваў Хілінскі, раптоўна змяшаўшы фігуры.

— Адзін з польскіх, здаецца, дэтэктываў так і пачынаўся: «Капітан піў усё, акрамя какавы».

— Дрэнны пачатак, — сказаў Хілінскі. — У нас бы яго рэдактар неадменна зарэзаў.

— Вып'ем за рэдактараў, якія разумеюць гумар.

Выпілі. І зноў нібы праляцеў над намі ціхі анёл, а прасцей кажучы, нібы нарадзіўся недзе злодзей.

— Ты чаму не пытаеш, чым уся гэтая гісторыя скончылася? — раптам спытаў Адам.

— Мяне яна перастала цікавіць. Ведаю, скончыцца яна так, як трэба. І кожны атрымае, чаго заслужыў. Я зрабіў што мог. Проста ў памяць аб усіх гэтых людзях, што адышлі заўчасна. Цяпер ужо гэта справа іншых. І я сярод іх не маю гонару быць.

— Альшанскі атруціўся ў камеры, — глуха сказаў Хілінскі. — Тыдзень назад. Мне Шчука казаў. І апошнія словы ў паказаннях былі такія: «Больш не маю чаго сказаць. Пражыў большую частку свядомага жыцця і пражыў яго дарэмна, не зрабіўшы, акрамя пачатку дарогі, амаль нічога людскага. Магчыма, больш сурова, чым вы судзіце мяне, я суджу сябе. І асуджаю. На смерць».

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)