Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 147
Перейти на страницу:

— Так, тут ужо гаварыць мне. Я тады не падумаў, што мая здагадка пра паўночна-заходнюю Індыю можа не адвесці, а навесці на пэўныя думкі. Што ж, даліна Нарбады пралягае па пласкагор'і. Невялікія судны ходзяць толькі па ніжняй плыні. Рака парожыстая, вельмі. І даліна яе гэта не савана, а амаль трапічны па дзікасці і гушчыні лес. Часам толькі скалы выходзяць да ракі і абрываюцца ў яе. І часцей за ўсё там пчаліныя мегаполісы, на многія кіламетры. Соты шматметровай таўшчыні і вышыні, мёд многіх стагоддзяў, унізе зусім чорны… Урэшце добрае апісанне ў «Кнізе джунгляў» Кіплінга… Мне зараз не да паэзіі… Чырвонае дрэва, чорнае дрэва, сандал, бог ведае што яшчэ. І ўсё гэта перавіта ліянамі, а на найбольш высокіх камянях у парогах растуць у вадзяным пыле архідэі. Кветкі — велічынёй з чалавечую галаву. Часам на тых камянях узнікаюць запруды з дрэў, і лісцяў, і іншага, і тады рака разліваецца па нізінах, калі яны ёсць, і ўтварае балоты колеру чорнай гарбаты.

Ён закурыў са свайго пачка:

— Мне давялося блукаць там доўга. І з насільшчыкамі і самому, калі яны кінулі мяне. Я ўсё адно ішоў. Мне добра плацілі і ў Ахмадабадзе, і ў Бамбеі, і яшчэ лепей у Джайпуры, і нават у Дэлі за расліны: і лекавыя, і атрутныя, і… наркатычныя… Там, недзе між Бурханпурам і… А, ды ці не ўсё адно?! Я і пачуў пра кветкі расліны Ваё і яе зерні, наркотык рэдкасны і небывалы. Рэдкасны, бо водзіцца толькі там (можа, калісьці арэал быў шырэйшы, ды там расліну звялі). А ў мегаполісах, у гэтай недаступнай пчалінай краіне «ваё» збераглася. Зрэдку вецер заносіць яе зерне, яе слёзы… да людзей…

Твар ягоны нібы пацяжэў.

— І чаго мяне зноў панесла назад, на так званую бацькаўшчыну?.. Стаміўся ў блуканнях?.. Паваліў цень багацця?.. Вось я маю яго зараз… А там я мог бы быць манапалістам, зрабіцца мільярдэрам… Толькі пляваць мне на гэта… Проста нідзе я не быў такі шчаслівы, як там… Ну добра, хопіць пра гэта.

Сеў выгадней, нібы сеў на ўлюбёнага канька і сабраўся чытаць лекцыю. Ды так яно і было.

— Вы, мабыць, не задумваліся, што чалавеку (я маю на ўвазе чалавека вытанчанага, а не прыземленую свінню) з часам усё абрыдае. Свіння так і будзе да смерці лыгаць сівуху і задавальняцца гэтым. Вытанчаны — вынаходзіць. Усё вастрэй, усё з большай выдумкай — сапсаванасцю, ненармальнасцю.

— Пра сябе? — спытаў Шчука.

— Не, — сказаў Хілінскі, — ён не з тых. Ягоная ненармальнасць — назіраць за адхіленнямі іншых. Ён як пісьменнік. Нашто яму хапацца за нож, выбівацца ў Напалеоны? Без усякай рызыкі можна рабіць што хочаш, рухаць арміямі, эпохамі, сумленнямі… Добры вядзе выдуманыя легіёны да дабрыні і дабра. Злосны…

— Правільна, — згадзіўся Альшанскі, — пісьменнік распусты і зла. Чорная сіла. Самушчальнік. Злы дух Жэневы… То вось, спачатку быў мак, Марфей, бог сну з макавай кветкай у руцэ, опій, а ў ім такія простыя рэчы, як марфін або морфій, папаверын, кадэін і іншае. І пачалося гэта ў Грэцыі, а не Індыі ці Кітаі. Фалангі Македонскага прынеслі яго на ўсход. Так яно было. І… задурманены край. Але опіум нібыта выжыў сябе, як нішчыцель. І не законы прыпынілі яго. Проста прыеўся. Ну што? Нешта каля трохсот тысяч з гакам курыльшчыкаў. У Ганконгу — дзесятая частка мільёна. Абрыднуў, як і чыстая жвачка з чыстых лісцяў кокі ў Амерыцы. І яна абрыдла, як і індыйскія каноплі, мексіканскі мескалін — гэты з кактусаў, галюцынагенныя грыбы. Словам, бядота.

Чалавек упарта ідзе ў дурман, у загібель. Адбяруць адну атруту або абрыдне яна — з'явяцца сотні новых. Марыхуана, гераін, хат… З'явіліся, ды і былі заўсёды, і ўвогуле страшныя рэчы. Чалавек набывае дзікую сілу на некаторы час. Пройдзе там, дзе і мурашка не пройдзе. Натоўп адзін раскідае. І праявы дзівосныя вакол. А пасля галаўны боль, а то і паралюш мінімум на пару месяцаў. Звыкання няма. Хто два разы ўзапар выпіў — скончыўся. І ўсё гэта дактары і вучоныя стваралі па-за прыродай, паклікаўшы на дапамогу хімію. І вось штампавалі, узважвалі, дазавалі. Усё каб пайсці ад Нясцерпнага ў свет Вялікай Ілюзіі. У свет усеабдымнай Асалоды, пры якой што табе тваё цела і цела жанчыны, твой мозг і мазгі ўсіх людзей, дзеці свае і сам Род Чалавечы? Асалода без бою за авалоданне ёю. Асалода раптоўная, як тарпеда ў днішчы карабля. Толькі тут карабель — мозг. Выбух — яго салодкая агонія. Радасная смерць сябе самога і сусвету ад сваёй жа рукі. І… знішчэнне ворага, адзін ён супраць цябе ці ў мільярдзе асоб.

— І ўрэшце знішчэнне сябе? — спытаў я. — Зямны шар населены ідыётамі? Чалавецтва, якое сядзіць і раскашуецца, пускаючы сліну з рота?

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)