Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147
Перейти на страницу:

— З Мар'янам не прыпынілі, — жорстка сказаў я.

— Позна даведаўся, — сказаў ён. — Кажу не дзеля апраўдання. А калі даведаўся — было позна нешта рабіць. Трэба было ўжо прыбраць Пахольчыка. Сведку. А пасля зноў вас палохаць. А можа, вы, нават ужо трапіўшы на след, спалохаецеся ды пакінеце гэты занятак.

— А я не спалохаўся. І таму вашы бандзюкі мяне вырашылі напужаць… І аж да смерці.

— Адзінае, чаго мы недаацанілі, — ваша воля. І яшчэ тое, што вось ведамства пана Шчукі зацікавілася гэтым, хаця што яму было ў дакументах трохсотгадовай даўнасці.

— Мы і не цікавіліся, — буркнуў Шчука. — Занадта доўга не цікавіліся. Злачынна доўга, не пабаюся сказаць, не цікавіліся. Таму гэта і прывяло да такіх падзей.

— А гэта не ўваходзіла ў кампетэнцыю вашых. Што, можа, іх задача дапамагаць гісторыкам і літаратуразнаўцам? Дапамагаць пану К. у пошуках аўтара «Энеіды»? Ці пані С. у пошуках старых Альшан?

— Маўчыце пра яе, — сказаў я.

— А-а… ну, дай бог. Але памагаць ім усім ці не затлуста будзе?

— Дарэмна не дапамагалі, — сказаў Шчука. — Узаемны вопыт мог бы прыдасца.

Здавалася, перад намі сядзеў не чалавек, які чакаў арышту, і не тыя, што прыперлі яго, а проста ішла мілая бяседа на цікавую для ўсіх тэму.

— Дарэчы, ці не выпіць нам каньяку? — устаў Альшанскі.

Мы пераглянуліся. Гэта было ўжо занадта. Але з другога боку…

— У якасці ўзнагароды за тое, што я прайграў, і, як бачыце, мужна прайграў. Не ламаюся. Словаахвотлівы.

Ён прынёс з серванта непачатую бутэльку «Дзвіна».

— А што? — раптам папусціўся злосці я. — Можна. Спадзяюся, што ён не трымае ў буфеце дзесяць непачатых бутэлек з атрутай.

— Можна, — сказаў Хілінскі.

— Я не атручваю віно.

— А цыгарэты? — спытаў я.

— Прыпомніце, што я раіў вам патроху піць і абавязкова кінуць курэнне.

— Было, — прызнаў я.

— Я не хацеў бы атруціць вас і не хачу атручвацца сам. А вам дзякуй за ваша «можна», Хілінскі. — І ўзняў келіх. — Ну, чокацца не будзем, гэта ўжо занадта. — Закінуў ільвіную сівую галаву. Пасля сказаў: — Цалкам магчыма, што гэта апошняя бутэлька каньяку, якую я пачаў. Ці, можа, у якасці апошняга жадання яшчэ дадуць? Прынята гэта ў нас ці не?

— Хто вам сказаў, што вам давядзецца выказваць апошняе жаданне? — спытаў Шчука. — Вы ж пра многае не ведалі. Вядома, калі вы тут казалі праўду.

— Я казаў праўду… Але нават калі б давялося — не выказваў бы жаданняў і не наракаў бы… Так, шмат аб чым не ведаў… Але ёсць у падсонечнай іншы суд. Больш непрымірымы, больш жорсткі. І, здаецца, апошні з Альшанскіх якраз і падлягае гэтаму суду.

— Што, бог? — спытаў Хілінскі.

— Гэта вы пагаварыце з Леанардам Жыховічам, — сказаў гаспадар.

— Дзяўчыну якога ў ліку іншых выдаў немцам ваш Высоцкі.

— Спеліся, — іранічна перадражніў нас Альшанскі, — забойца і нашчадак забойцы.

— Патуральнік забойстваў, — сказаў я.

— Смерць Зоі, — хутчэй сцвярджальна сказаў ён.

— Так. Бо хаця яна і сама атруцілася, а ў рэшце рэшт атруцілі яе вы.

— Чаму?

— Не вытрымала. Сумленне здрады не вытрымала. Палічыла раптам, што адзін у яе сапраўдны і быў і яго яна аддала галавою ворагам… Ведаеце, як гэта балюча, хаця й коратка.

— Я тады яшчэ не ведаў пра гэта.

— «Тады» — гэта калі ўпэўніўся, што кнігі ў хаце Мар'яна няма, і паспрабавалі ўзламаць маю хату. Вось тут вам малады чалавек са смеццем і спатрэбіўся. Нехта адчыняе…

— Высоцкі.

— А другі на варце стаіць. І калі я Высоцкага спалохаў, ён паспеў у склеп пад павуцінне прапаўзці, а пасля, пакуль я бегаў на двор, скочыць на вуліцу. А малады чалавек, «п'яны, як бэля», шмыгнуў да дзяўчат ды прыкінуўся, быццам сп'яну прыпёрся.

— Што ж, і ім зоймемся, — сказаў Шчука.

— Тым больш што, думаецца мне, папаўзуць за ім і яшчэ сякія-такія грахі.

— А што нам застаецца, — сказаў Шчука. — Справай архіва ды айнзацштаба з Адальбертам фон Вартэнбургам ды Францам Кернам іншыя зоймуцца.

— А папіхачоў іхніх я тады ўпершыню ў двары замка заўважыў. Герояў. Вы думаеце, яны спалохаліся, што я фатаграфую разбураны мур? Чорта! Фота сваіх абліччаў яны спалохаліся. Я гэта досыць скора пачаў разумець.

— І маўчаў, — сказаў Шчука.

— Усе маўчалі. І вы былі не лепшы… Але добра, што я там прыдбаў не толькі ворагаў, але і сяброў.

— А ў мяне вось сяброў не было, — сказаў Альшанскі. — Паплечнікі.

— Дый хіба паплечнікі? Паплечнікі — гэта плячо да пляча. «Поплеч», «поруч». А калі людзі с…… адзін да аднаго сядзяць, то як гэта называецца?

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)