Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 147
Перейти на страницу:

Альшанскі сядзеў нібы сшэрхлы. Анямела і нібы безуважна глядзеў на постаць нейкага ўсходняга бажка.

— А ведаеце, — нечакана сказаў ён, — я ўпэўнены, што прычынай смерці майго двайніка з магільні быў жах перад праклёнам Валюжыніча. Жах і чаканне. Ды яшчэ цені жонкі і манаха. Ён баяўся. Як дзікун баіцца праклёну чараўніка з суседняй вёскі. Ды яны і былі дзікуны. Нават гэты, вальнадумца, які ні ў шэлег не ставіў Евангелле, які прысвоіў грошы стогадовай даўнасці і грошы сваіх сучаснікаў, грошы радзімы. Скраў, і канцы ў ваду. Ды, відаць, далёка цягнуліся тыя канцы і плыткая была тая вада.

— І дарэмна было хаваць. І скарб, які нават трыста год таму каштаваў шэсцьсот тысяч золатам ды сем мільёнаў каштоўнымі камянямі. А якую лічбу ён зараз складзе — невядома. Астранамічную… І яшчэ скарб асабісты вашага бацькі і скарб айнзацкаманды. Ну і архіў, які дасць бяспеку тысячам і законнае пакаранне адзінкам з крывавымі рукамі.

— Мяне гэта не абыходзіць. Мяне датычылася тое, што з пляменнікаў старога Вітаўта пакеплівалі. А значыць, і з мяне, непасрэднага нашчадка. Цяпер не абыходзіць і гэта. Нават ганьба рэвізіі з тым Станкевічам на чале ўжо не абыходзіць нашага роду. Усё вярнулася на кругі свая.

— Зою вы мне таксама падсунулі?

— Ну не, спачатку яна сама.

Шчука ў непаразуменні абводзіў нас позіркам. Хілінскі паціснуў плячыма, нібы моўчкі сказаў мне: «Ну вось бачыш, усё так ці йначай выплыла».

— Я не збіраюся нічога хаваць ад следства, палкоўнік, — сказаў я. — Дзе вінаваты, там вінаваты. Прашу толькі, каб гэтую справу пакінулі ў таямніцы. Дзеля дабра аднаго мужчыны (не мяне) і адной дзяўчыны. Сам я гатовы адказваць, калі мяне ў нечым прызнаюць вінаватым. Чым вы яе ўзялі? Была вам абавязаная?

— Так. Многім.

— Грашыма? Зберажэннем добрага імя? Вы лічыце — гэта ўсё?

— Для многіх жанчын — усё.

— Ну, ясна. І калі мы парвалі ўжо з ёю, вы прымусілі яе ўсё ж заходзіць зрэдку. Правяраць на ўсякі выпадак, ці тут кніга, ці ў мяне? Якая ж у гэтым яе віна? Што шантажавалі знаёмствам са мной і іншымі? Годны, проста княскі ўчынак.

— Учынак Пахольчыка.

— Усё адно. Ён — ваша параджэнне… А яна, ужо не хочучы, магчыма, сапраўды кахаючы мяне, хлусіла. Завяла размову пра «Хванчкару», каб я пакінуў яе адну ў кватэры… І данесла вам, што ў Мар'яна — сэрца і што ён, тым не менш, не кінуў курыць.

— Ужо мне гэтыя памятлівыя на дробязі.

— Не толькі на іх. Вы падазравалі, ну на адну тысячную працэнта, што а раптам кніга можа быць і ў мяне, тым больш што той, са смеццем, падслухаў нашу размову з Мар'янам на сходах. І пасля па-суседску расказаў вам (памятаеце, я сведкам быў, як вы пра нешта гаварылі).

— Было, — лянотна сказаў ён.

— І вы, мяркую, можа, не ў той вечар, але папрасілі яго, каб дастаў яе ў маю адсутнасць. Абяцалі грошы. І гэта выклікала пазней спробу ўзлому маёй хаты.

Маўчаў. Ясна было і без слоў, што так. Урэшце азваўся:

— Ну тады яшчэ сумненні толькі былі. Усе — пераважна — думалі, што кніга яшчэ ў Пташынскага.

— І таму вы вырашылі ўсыпіць яго. Ці ж вы ведалі, што ўсё гэта аж так скончыцца? І вось Мар'ян сам купіў у вашага халуя пачак атручанай «Шыпкі»… Уся бяда была ў тым, што ваша правая рука не ведала, што робіць левая. Пахольчык падсоўваў «Шыпку» і ўсыпіў праз замочную шчыліну сабак, разлічваючы пагаспадарыць у кватэры падчас адсутнасці гаспадара. А ў гэты ж самы час Мар'ян ехаў на возера. Па запісцы на маёй паперы, здабытай Зояй і падробленай пад мой почырк кімсьці з вас… Вамі асабіста, Альшанскі.

— Зноў праўда. Што яшчэ?

— Ды ваша дзейнасць як атрутніка.

— Ого-го. Ды вы што, перакваліфікаваліся?

— Не, — сказаў я, — гэта мне падарунак зрабілі. А справай вашай…

— А справай іхняй і вашай цяпер зоймецца не ён, — сказаў Шчука. — І нават не я. На жаль. А можа, як падумаеш, што непасрэдна ваша, гм… аблічча… бачыць буду куды радзей, то не на жаль. Хутчэй, на радасць. Кажыце далей, Косміч.

— Вам трэба было выбіць мяне з сядла, Альшанскі. Былі ў мяне, на ваша няшчасце, дзве размовы. Амаль адначасова. Адна з вамі, калі вы, памятаеце, жываплот садзілі. Аб адхіленні ў псіхіцы кавалера. І з Пахольчыкам, ля будкі. Ён дужа пільна назіраў, як я пачак ускрываю. І абодва вы тады заўважылі дзеля сябе, што нават не ўвесь пачак труціць трэба, як Мар'яну, які курыць рэдка. І прыстасавалі вы тады Пахольчыка і на гэтую работу з «метадычным старым кавалерам». Дзве-тры цыгарэты збоку, дзе надразае. І дзейнічаць будзе не адразу… Ну вось. А цяпер будзеце гаварыць і вы. Як? Якім сродкам?

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)