Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 228
Перейти на страницу:

— Не трэба, досыць,— падхапіўся з лавы, заціснуў жонцы даланёю рот Мар'ян. Ён сапраўды не хацеў нічога I чуць пра тое, што было. Слава богу, сам усё ведае, усё было пры ім і на яго вачах, сам салдат ад нараджэння, вайну прайшоў, мір перажыў. I не трэба яму аніякай праўды ад Стэфы, праўды пра таго немца, пагон якога выпальвае ўсё ў сэрцы, уваччу. Праўда гэтая паўстане як сцяна паміж ім і Стэфай. А так застаецца хоць кволая, але надзея. Вечна будзе пакутаваць, вечна будзе гарэць як у агні, але і жыць будзе. Жыццё працягваецца, з падманам, грахом, але ўсё роўна працягваецца.

— Не трэба, змоўкні, змоўкні,— прасіў, умольваў ён Стэфу, абдымаючы, як некалі абдымаў у бярозавым гаі. Але Стэфа не прымала яго абдымкаў, адпіхвала яго, яна як страціла сябе:

— Быдла, мужык. Быдлам быў, быдлам і застаўся.— Ірвала на сабе і на Мар'яну валасы, драпалася.— Мне ўжо на самай справе нічога не трэба. А пра дачку сваю, пра дачку сваю ты падумаў?

— Падумаў,— гаварыў Мар'ян, супакойваючы жонку.— Мая дачка.

— Не твая, не твая дачка, хаця і ад цябе. Не аддам я яе, не дазволю гуляць у вашы мужчынскія гульні.

— Кончыліся, Стэфа, нашы гульні.

— Нашы з табой кончыліся, твая праўда.— Стэфа ўжо не білася ў яго руках, была зноў пры памяці, плакала, скаланаючыся ўсім целам, але без голасу, улівалася слязьмі. Ён пасадзіў яе на лаву, азірнуўся, што б накінуць на плечы, і, нічога лепшага не прыдумаўшы, зняў з вешалкі свой стары салдацкі шынель, захутаў яе ў шынель. Стэфа схавалася ў ім уся цалкам, але не скінула, сядзела, як вялікая абшчыпаная шэрая птушка з апушчанымі крыламі, ускудлачанаю галавой. Ціхенька цікалі над імі ходзікі. I ходзікі тыя, і саміх сябе яны бачылі ў вялізнае, на ўсе дзверцы шафы, люстра, з таго люстра на іх пазіралі і партрэты іх бацькоў і родзічаў, што віселі ў рамках на сцяне. Зухаватыя маладыя хлопцы, поўныя георгіеўскія кавалеры з нафарбаванымі вусамі, удалыя кавалерысты з шашкамі. Здымкі тых жа хлопцаў разам з жонкамі, нявестамі ў вясельных уборах. I твары на гэтых апошніх здымках, твары жаніхоў і нявест, змучана-бледныя, бляклыя, жаласныя, бы нехта перад тым, як сфатаграфаваць, блаславіць на доўгае і мірнае жыццё, напалохаў іх. А з люстранога шкла шафы на гэтыя зухаватыя і спалоханыя твары, на Мар'яна і Стэфу пазіралі іх трое дачок, унучак тых, хто ўзяты быў у рамку на сцяне. Пазіралі падазрона, трохі какетліва мружачы вочы, пазіравалі дзевачкі, выстаўлялі напаказ свае цыбатыя ногі, для прыліку толькі прыкрытыя сукенкамі.

«А таксама ж амаль голыя, безабаронныя ўваходзяць у жыццё дзевачкі»,— падумаў пра дочак Мар'ян. I Стэфа, пэўна, падумала тое ж самае, прасачыўшы за яго позіркам.

— А іх гульні, Мар'янка, скончыліся ці яшчэ не пачыналіся?

Мар'ян здзівіўся, як суладна думаюць яны, але нічога не адказаў жонцы. Дый што было адказаць. Адкуль яму ведаць: пачыналіся іх гульні ці заканчваюцца ўжо. Тут невядома, ці развіднее заўтра, з якога боку ўзыдзе сонца і ці будзе то на самай справе сонца.

— Змяркаецца,— сказаў ён.— Мне час збірацца ў школу.

— Змяркаецца, час,— пагадзілася з ім Стэфа, але з лавы не паднялася, бы яшчэ нечага чакала ад яго, партрэтаў, люстра. Але так і не дачакалася, устала:

— Што табе даць, выхадны касцюм ці кіцель твой афіцэрскі з медалямі.

Мар'ян разгубіўся. Да спрэчкі са Стэфай ён вырашыў, што надзене кіцель. А тут адолела сумненне.

— Давай выхадны, штацкі,— сказаў ён не вельмі ўпэўнена. Не вельмі ўпэўнена, як у чужой скуры, і пачуваўся ён, кіруючыся ў гэтым цывільным касцюме да школы. I думаў ён зусім не пра школу, а аб вайне, аб Стэфе, хаця ведаў, што думаць яму трэба не аб сабе, не аб іх саСтэфаю мінулым, а аб будучыні, будучыні дачок, асабліва аб будучыні старэйшай дачкі Светкі. Ён цяпер не сумняваўся больш, што гэта яго дачка. Не сумняваўся, а ўсё ж дапускаў думку, што мо і не яго. Цвяроза мяркуючы, спрабаваў пераканаць сябе, што справа зусім не ў тым, чыя яна дачка. Жыве ў яго хаце, пад яго дахам чалавек, ён выгадаваў яго, даў яму сваё прозвішча, павінен і адказваць за яго. Усё гэта было так, думкі правільныя, але ж вельмі нейкія настаўніцкія, і хоць ён сам быў настаўнікам, сэрца ніяк не прымала гэтай павучальнай настаўніцкай разважлівасці і правільнасці. Ён аж шалеў ад іх. Сам не разумеў гэтага свайго шаленства і крыўды, адкуль яны, з чаго, ён жа чалавек ціхі і памяркоўны. Вайна, вайна ж ва ўсім вінаватая, каб не яна, усё было б добра. Так жа хораша ў іх са Стэфаю пачыналася, хаця яна і з таго берага, палячка, шляхцянка, такую сам выбраў, і яна яго выбрала. I колькі наканаванасці ў гэтым выбары, выпадковасці і прадвызначанасці лёсу. Каб сустрэцца ім, трэба было ўсім дзяржавам уступіць у вайну, трэба было пачацца другой сусветнай вайне. Вайна іх злучыла, вайна і разлучыла. I ніхто з іх тут не вінаваты. Жанчыны ішлі ў тую вогненную віхуру, не азіраючыся, і згаралі ў ёй дарэшты. I тых, чужых яму жанчын, якія ж таксама даводзіліся некаму жонкамі, ён разумеў і дараваў ім, гатовы быў ім помнікі ставіць. А сваёй дараваць не мог. Няўжо ён горшы за ўсіх на свеце, няўжо яго Стэфа горшая за ўсіх на свеце. Што ж за пракляцце на іх, што за пракляты такі век, калі не ведае ён літасці да некага з тых, хто жыве ў ім, няма памілавання ні дарослым, ні дзецям. Хто ж так карае чалавека, неба ці людзі, хто ці што кіруе людзьмі, чаму так папускаецца і апускаецца чалавек, ён, Мар'ян Знавец, папускаецца і апускаецца. Да чаго давёў родную жонку. Як апошнюю шлюху прымусіў скінуць усё з сябе. Горш нават, шлюха ведае, навошта ёй распранацца. А ён дзеля чаго распрануў сваю жонку, сябе распрануў і ўсё самае мярзотнае ў сабе, што трэба душыць, выпальваць, нішчыць, выкрыў, выпусціў на свет божы. А навошта ён з'явіўся на гэты свет. Мо гэта яго, а не Стэфу, дзевачку, з якой ён сустрэўся ў бярозавым гаі, падмянілі. Падмянілі, укралі таго светлага хлопчыка, што бегаў некалі за начальнікам пагранічнай заставы Трубецкім; укралі ў бацькі сына, які загінуў за гэтую зямлю, як Іван Сусанін, супакоіўся безыменна сярод балот, сярод ворагаў. Але каму і навошта спатрэбіўся той хлопчык, што нарадзіўся ў такі добры мірны час. Дзеля чаго ж ён нарадзіўся, каб прыйсці на схоне свайго веку да дзяцей і прызнацца ім: усё, дзеці, бывайце, больш я вам не настаўнік, і школу вашу сёння я ліквідую. Давайце апошні званок.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)