Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 187
Перейти на страницу:

Дзіўна, але потым, калі мы ляжалі побач (Леаніліна галава была на маёй руцэ), я сёння на адчуваў, як раней, сораму, няёмкасці альбо раскайвання: выйшла тое ды так, як i чакалася ўжо даўно. Можна сказаць, здарылася непазбежнае.

— Ты часамі не лічыш мяне распусніцай? — запытала Леаніла.— Я ж ужо столькі гадоў бегаю за табою!

— Я лічу цябе такой, якая ты мне ўяўляешся.

— I якой жа я табе ўяўляюся?

— Жанчынай, якая хоча i ўмее кахаць.

Яна ўтуліла галаву мне ў шыю i акрапіла яе цёплымі слязьмі.

— Ты плачаш?

— Ад радасці i ўцехі, мой дарагі ўцякач. Ад нейкай вялікай палёгкі.

— Баюся, ты мяне прыхарашыла ў думках, дык хутка расчаруешся, убачыўшы, што я на справе зусім іншы, звычайны мужчына.

— Можа, крыху i прыхарашыла. Але ты для мяне быў i ёсць не зусім звычайны. Я пра цябе ўвесь гэты час марыла. А цяпер я думаю пра іншае ўжо.

— Пра што?

— Калі ты ад'язджаеш?

— Паслязаўтра.

— Дык калі мы зноў сустрэнемся i дамовімся, дзе i як нам бачыцца далей? Ці ты ўсё ж уцячэш ад мяне i ўжо назаўсёды?

— Цяпер ужо не змагу быць без цябе. А сустрэцца мы можам тут заўтра. Ля гэтага вялікага каменя, што блаславіў наша каханне.

— Я прыеду на веласіпедзе сюды ўполудзень.

— I я.

...Пасля таго мы з Леанілай пачалі сустракацца ў Стоўбцах. На кватэры яе адзінокай сяброўкі — тая дала Леаніле свой ключ.

Звычайна кожную сераду я прыязджаў цягніком раней, намагаўся як мага хутчэй прашмыгнуць ад вакзала ўзбоч аўтастанцыі, шпарка крочыў у мікрараён да гаспадарчага магазіна. Адтуль, праз вялікае акно, я выгледжваў той момант, калі насупраць магазіна спыніцца прыгарадны аўтобус i з яго разам з іншымі вясковымі жанчынамі i мужчынамі выйдзе добра знаёмая мне постаць, кіне зацікаўлены позірк на гэтую будыніну i пакрочыць да недалёкага пяціпавярховага дома. Я выцерпліваў яшчэ некалькі хвілін, а затым іншым, больш кружным шляхам, спяшаўся туды, падымаўся на трэці наверх, дзе мне не трэба было званіць: дзверы перада мной адразу ж адчыняліся. А як толькі Леаніла i я кідаліся адно да аднаго, задыхаліся ў абдымку i пацалунку: «Як я чакаў гэтай хвіліны!», «А як я чакала яе!», a неўзабаве я, знемагаючы ад галавакружнасці i ўзгарачанай крыві, нёс ці вёў яе ў зальку-спальню да раскладзенай ужо i засланай Леаніліным беленькім прасцірадлам канапы, спешна распранаў, каб бачыць зноў тое, што бачыў ужо, але ўсё роўна не мог нацешыць вочы, зусім не зважаючы на просьбу-шэпт: «Пачакай! Не спяшайся! Дай апамятацца, быць свядомай!» Ды дзе там! Хутка мы абое ўжо, задыхаючыся ад поклічу i страсці, ціхенька стагналі ці штосьці няўцямнае, але падзячлівае шапталі адно аднаму, цешыліся плоцьмі. Толькі пазней, калі спадала гарачыня, вярталася свядомасць, мы пачыналі размаўляць, расказваць, як жылі пасля апошняй сустрэчы ажно цэлы тыдзень.

Пасля мы, яўляючы што толькі адны на вялікім свеце, пілі чай ці каву, маглі ўзяць i па кроплі чаго мацнейшага, гарэзнічалі, гулялі, сваволілі, як зусім маладыя, зноў кахаліся — ужо не парыўна i бурна, як на пачатку, а пяшчотна, з летуценнасцю i пошукамі няўлоўнага i чароўнага, што то набліжалася, то аддалялася, але заўсёды было цудоўнаю мелодыяй, што напаўняла, змушала спяваць нашы целы i душы...

...Неяк ужо зімой, калі пасля, як i раней, кароткага прывітання мы з Леанілай зноў апынуліся на пасцелі i далі волю сваім рукам, я ўразіўся: на Леаніліных поўненькіх руках i буйна-тугіх грудзях цямнеліся сінякі.

— Што такое, Леаніла? — занепакоіўся.

— Гэта ж ён, свістун-гад, нарабіў.

— I па якой прычыне?

— Ён жа цяпер дайшоў да таго, што амаль нічога не можа мець са мною. Зацяпліцца — i адразу ачахне. Дык пазаўчора са злосці пачаў круціць на мне цела: «Ты не вянеш, не брыдчэеш, a ўсё цвіцеш — значыць, завяла хахаля, цешышся з ім, радая i задаволеная. Прызнавайся, гулюха, у Стоўбцах ён?» A калі я, не толькі не плачучы, але i слязы не пусціўшы ад болю, сказала, што нікога нідзе не маю, каб адчапіўся, дык ён не толькі не паверыў, але i дабіў сваёю праўдай: «Не дурны, бачу, як прыхарошваешся перад паездкай у Стоўбцы, па гадзіне-другой стоячы перад люстэркам!»

— Прыгожыя, мілыя мае,— шаптаў я i цалаваў яе рукі, грудзі, усюды, дзе былі сінякі,— вы варты пакланення, а вы церпіце такое жудаснае!

— Ён, канечне, не дурны: ад нашай любові мне палягчэла на душы, мне хочацца жыць i быць з табою,— Леаніла, цяпер плачучы ўжо, зусім не баранілася ад маіх пацалункаў.— Усе кажуць: я пахарашэла. Мусіць, абласканае i абцалаванае мужчынам жаночае цела, сапраўды, цвіце, а лёгкасць на душы весяліць вочы, кліча ўсмешку, радасць...

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)