Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 254
Перейти на страницу:

Увесь той дзень да вечара ён корпаўся ля машыны, падкачаў колы, прыбраў кабінку. Надвячоркам пайшоў у кантору прасіць якую машыну, каб адбуксіраваць палутарку ў раён. У канторы не было нейкага начальніка ды і скончыўся рабочы дзень, стомлены і згаладнелы, ён пераначаваў на абадраным сядзенні ў кабіне, і толькі назаўтра ранкам да яго задам падсунуўся чатырохтонны «ЯС», які і ўзяў яго на буксір. Пакуль яны выехалі з горада і затым паўзлі па шашы, Бураў змакрэў ад поту за рулём свае дэрбіны — ад стомы і хвалявання; добра, што буксір быў даўгі, яму неяк удалося не стукнуцца ў задні борт таго «ЯСа». Пасля абеду, аднак, ён пад’ехаў да шырока расчыненых варот райпоўскага склада і, як вылез з кабіны, ледзьве не ўпаў на зямлю ад горычы і знямогі.

Усё доўгае лета затым Бураў корпаўся пад машынай — разабраў яе да апошняга вінціка: і рухавік, і хадавую частку, перабраў усе вузлы і агрэгаты — чысціў, змазваў, рэгуляваў. Кепска, аднак, што добрая палова дэталяў ні к чорту не гадзілася ад старасці і выпрацоўкі, трэба было мяняць, але дзе было ўзяць новыя? Разоў дзесяць ён ездзіў у Віцебск, усё на той жа станкабудаўнічы завод, ездзіў у Оршу да знаёмага чыгуначнага нечальніка, замяніў задні мост, які райпо здабыло аж у пагранатрадзе за Полацкам. Мост гэты таксама быў далёка не новы, ды ўсё ж трохі лепшы за ягоны ўшчэнт разбіты. Паўмесяца ён праціраў клапаны, паяў радыятар і ладзіў тармазы. Калі хадавая частка і рухавік былі трохі даведзеныя да ладу, настала чарга кабіны і кузава, але гэта было ўжо лягчэй — тут ужо ён абышоўся сваім матэрыялам. Зрабіўшыся на тыдзень сталяром, ён залапіў дзіркі ў кузаве добра падагнанымі дошкамі, а кабіну абабіў цынкавай бляхай, лістоў пяць якой сам адарваў з даху местачковага кляштара пры закрытым касцёле, які даўно ўжо курочылі людзі. Заставадася пафарбаваць усё ў нейкі прыстойны колер, ды нідзе нельга было дастаць фарбы, і ён месяц ездзіў у такім страхоцкім выглядзе — з бляшанай кабінай і стракатым кузавам. І толькі позняй восенню за два мяхі капусных качаноў з гарода раздабыў на станцыі паўвядра жоўтай фарбы, якой і афарбаваў палутарку. Атрымалася даволі прыстойная машына, якая пасля за дзве зімы і лета выездзіла не адну тысячу кіламетраў і, мусіць, ездзіла б і яшчэ, калі б не ўсчалася вайна.

На трэці ці чацвёрты дзень ад пачатку вайны машыну загадалі адагнаць на станцыю, меліся пагрузіць на платформу, каб кудысь адправіць. Бураў і адагнаў, паставіў у рад з іншымі недаломкамі на таварным двары, болей ён нічога не мог ёй зрабіць, бо сам спяшаўся з позваю на зборны ваенкамацкі пункт. Але сталася так, што ні ён не трапіў туды, куды яго пасылалі з ваенкамата, ні ягоны аўтамабіль не дачакаўся пагрузкі. Добра пасланяўшыся па жудасных дарогах вайны, ён мусіў урэшце вярнуцца дамоў, бо фронт далёка перагнаў яго, мястэчка занялі немцы, начальнікам над раёнам паставілі нядаўняга бухгалтара Шалькевіча, які стаў называцца бургамістрам, хутка арганізавалі паліцыю, што размясцілася ў новым памяшканні раённай бальніцы. Там жа ён убачыў аднойчы і сваю гаротную палутарку, на якой цяпер раз’язджалі паліцаі, а за яе рулём сядзеў малодшы Мікіцёнак, што вучыўся ў школе адначасова з Буравым, толькі ішоў на тры класы пазней. Ён і жыў на суседняй вуліцы, і некалі, як дзядзька Ігнат рамантаваў свой грузавік, яны разам памагалі шафёру. Мікіцёнак таксамса захапляўся тэхнікай і вывучыўся на шафёра.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)