Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
- Автор: Ермаловіч Мікола
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:
Ажыццяўленне новай тактыкі расцягнулася на дзесяцігоддзі. 3 1345-га па 1377 г. было зроблена каля 100 рэйзаў прускіх і лівонскіх крыжакоў. Аднак мы разглядаць іх не будзем, паколькі яны ў зусім рэдкіх выпадках закраналі беларускія землі, а ў асноўным былі накіраваныя супроць балцкіх. Скажам толькі, што змаганне з крыжацкімі рэйзамі поўнасцю паглынала сілы балцкага насельніцтва, што, зразумела, зусім не спрыяла таму, каб балты занялі ў дзяржаве дамінуючае становішча, як часам сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры насуперак неабвержным фактам.
Пскоўскія і Наўгародскія справы Альгерда
Але звернемся да дзейнасці Альгерда, якая ў цэлым была звязана з Беларуссю. У той час, калі заходнія, найперш балцкія землі на чале з Кейстутам, былі занятыя ўпартай абаронаю ад шматлікіх крыжацкіх нападаў і таму не маглі пашыраць тэрыторыю дзяржавы на захад, на ўсходніх, беларускіх землях мы бачым зусім іншае. Ужо адзначалася, што з’яднаныя ў асноўнай сваёй масе ў адзінай дзяржаве, яны тым самым сталі ядром прыцягнення для сусеДніх земляў, якія яшчэ заставаліся непадначаленымі ні Вялікаму княству Літоўскаму, ні Маскве. Усё гэта і забяспечыла Альгерду свабоду дзеяння, якой спрыяла і тое, што ён, за выключэннем рэдкіх выпадкаў, не быў звязаны з абаронаю заходняга абшару Княства.
Ужо будучы віцебскім князем, ён прадаўжаў пачатую яшчэ Гедзімінам даўнюю полацкую. палітыку ў адносінах да Пскова і Ноўгарада, а таксама да Смаленска. Падзеі 1345 г. на нейкі час прьшынілі яго дзейдасць у гэтым кірунку. Але, стаўшы вялікім князем і абапёршыся на ўсю моц дзяржавы, Альгерд накіроўвае намаганні на пашырэнне межаў Княства, што і прынесла яму надзвычай вялікія послехі.
Праўда, яны не ўсюды былі аднолькавыя па сваіх выніках. У першую чаргу гэта адносіцца да Пскова. Мы ўжо ведаем, што ў час падзей 1342–1345 гг. тут пачаў князяваць сын Альгерда Андрэй. Аднак у хуткім часе ён стаў полацкім князем, а ў Пскове пакінуў сваіх намеснікаў, што і выклікала незадаволенасць яго жыхароў, якія хацелі мець паўнаўладнага князя. Тут, вядома, адыграла сваю ролю далітыка балансавання Пскова даміж Полацкам і Ноўгарадам, бо, адмаўляючыся ад улады Андрэя, дскоўцы адразу ж аднавілі саюз з Ноўгарадам. Зазначым, што гэтая дадзея ў крыдіцах храналагічна заблытана: у Пскоўскім I летапісе яна даказана пад 1343, а ў Пскоўскім II — пад 1349 г. Відаць, другая дата больш правільная113. В. Антановіч чамусьці абазначыў яе 1348 г.114.
Зразумела, учынак пскоўцаў не мог не выклікаць незадаволенасці як у Андрэя, які вельмі разгневаўся, так і ў Альгерда, які, з аднаго боку, папракнуў жыхароў горада ў няўдзячнасці за тыя вялікія ахвяры, якія панесла яго войска, дапамагаючы ім у барацьбе з крыжакамі, а, з другога боку — зрабіў рашучыя захады сулроць пскоўскіх купцоў, што зяаходзіліся ў Вялікім княстве, загадаўшы затрымаць іх і канфіскаваць іх маёмасць. Толькі дазней яды былі адлушчаныя за вялікі выкул115.
Андрэй у 1350 г. зрабіў дабег яа Вараноўскую воласць Пскоўскай зямлі116. Па ўсім відаць, паміж Полацкай і Пскоўскай землямі разгарэлася жорсткая барацьба, бо ў 1358 г. пскоўскі князь Астафій з войскам хадзіў да Полацка і дарабаваў яго воласці117. Мабыць, такія ўзаемныя паходы былі б часцейшымі, каб не паморкі, якія ахоплівалі Пскоўскую зямлю ў 1352 і 1360 гг.118. Не выключана, што ад гэтага пацярдела і Полацкая зямля. Як бачым, барацьба Поладка за свой уплыў у Пскове яе была даспяховай, аднак тым не менш яна, не заціхаючы на доўгі час, зноў і зноў аднаўлялася.
Зразумела, што, праводзячы актыўную супроцьпскоўскую палітыку, Альгерд ужо толькі гэтым не могне закрануць і Ноўгарад, што, як і Пскоў, знаходзячыся ў сферы полацкіх інтарэсаў, меў з ім шэраг агульных рысаў. Як Пскоў, абараняючы сваю самастойнасць, балансаваў у сваёй палітыцы паміж Полацкам і Ноўгарадам, так і Ноўгарад, забяспечваючы сваю незалежнасць, балансаваў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масквой. Як у Пскове існавалі полацкая і наўгародская партыі, ад кожнай. з якіх залежаў саюз з тым ці іншым процілеглым бокам, так і ў Ноўгарадзе існавалі т. зв. літоўская і маскоўская партыі, перамогі якіх ва ўзаемнай барацьбе таксама вызначалі кірунак палітыкі ў гэтай зямлі.
Менавіта ўзаемная барацьба названых наўгародскіх партый і вызначала дзеянні Альгерда ў адносінах да Ноўгарада. Пасля таго, як у 1346 г. маскоўскі князь Сімяон Іванавіч (нагадаем, што быў жанаты з дачкою Гедзіміна Анастасіяй, што зусім не перашкаджала яго антылітоўскай палітыцы) на просьбу наўгародскага ўладыкі Васіля прыйшоў у Ноўгарад, дзе тры тыдні «седе на столе своем», пасля вярнуўся ў Маскву і паставіў сваіх намеснікаў119, што стала відавочнай перамогай маскоўскай партыі і паражэннем «літбўскай». Дайшло да таго, што наўгародскі пасаднік Астафій Дваранішчаў назваў Альгерда «псбм»120. Падрыў пазіцыі Вялікага княства Літоўскага ў Ноўгарадзе занепакоіў Альгерда: маглі пайсці марна шматвекавыя намаганні. I таму АлЬгерд пасля адыходу Сімяона адразу ж пачаў вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, заявіўшы перад гэтым у сваім пасланні: «Хачу бятнся с вамн»121. Яго войска пачало спусташаць наўгародскія землі па Шалоні і Лузе і ўзяло выкуп з Порхава і Апочкі. Наўгародцы, хаця і пайшлі ў бок Лугі, аднак, не ўступіўшы ў бой, вярнуліся назад. Сабранае ў гэты час веча віноўнікам усіх бедаў абвясціла пасадніка Астафія Дваранішчава, які тут жа і быў забіты за тое, што наклікаў вайну122. Як бачым, перамога «літоўскай» партыі, як раней і маскоўскай, абумоўлівалася ўмяшаннем адпаведнай знешняй сілы. I хаця ў наступным годзе быў заключаны мір Вялікага княства Літоўскага з Ноўгарадам, гэта з’явілася толькі чарговай вяхой у складаных узаемасувязях Вялікага княства Літоўскага з Ноўгарадам.
3 Поўначы на Усход
Такі ж самы характар, як «пскоўская» і «наўгарадская» мела і «смаленская» палітыка Альгерда, аднак яна была болып паспяховай. I гэта зразумела. Ва ўмовах, калі ўтварыліся два цэнтры сцягвання ўсходнеславянскіх земляў у дзве ўзаемнаварожыя дзяржавы — ЛітоўскаПолацкую і Маскоўскую, Смаленск, гэтак жа як Пскоў і Ноўгарад, апынуўся на мяжы інтарэсаў новых налітычных утварэнняў. Таму, каб захаваць сваю самастойнасць, ён таксама павінен быў праводзіць палітыку лавіравання.
Альгерд быў выразнікам інтарэсаў беларуекіх земляў і найперш Поладкай, што на працягу стагоддзяў вяла актыўную лалітыку падначалення сабе Смаленска. Усведамляючы даўнюю полацкую палітычную традыцыю і разумеючы значэнне падначалення Смаленскай зямлі сваёй уладзе ў супроцьдзеянні аб’яднаўчай палітыцы Масквы, Альгерд надаваў гэтаму вялікую ўвагу, яшчэ не будучы вялікім князем. Нам ужо вядома, што ўжо ў 1341 г. ён выступаў на баку Смаленска ў барацьбе за адабраны Масквою Мажайск.
Аб далейшым збліжэнні Смаленска з ЛітоўекаПолацкай дзяржавай сведчыдь удзел смаленцаў у бітве з крыжакамі на р. Стрэве ў 1348 г. I ўжо сапраўдным абаронцам Смаленска выступае Альгерд у 1352 г., калі маскоўскі князь Сімяон Іванавіч з вялікім войскам пайшоў у напрамку да гэтага крывіцкага горада. Аднак на мяжы Смаленска і зямлі яго сустрэла пасольства ад Альгерда. Вынікам перамоваў было спыяенне далейшага прасоўвання маскоўскага войска, якое было распушчана. А трохі пазней Сімяон Іванавіч даў Смаленскай зямлі мір, сустрэўшыся з яе ласольствам на р. Угры123. Аднак пазбавіўяіыся нагрозы Масквы, смаленскі князь Іван Аляксандравіч не мог не бачыць пагрозы падначалення Альгерду, што і лрывяло да ўзаемных варожых дзеянняў. У 1355 г. Альгерд над выглядам дапамогі Смаленскай зямлі захапіў яе горад Ржэў, які ляжаў на мяжы з Цвярскім і Маекоўскім княствамі, ад якіх вялікі літоўскі князь нібыта і бараніў суседзяўсмаленцаў.
Аднак, відаць, прычынаю было не толькі гэта. Варта паглядзець на карту, каб убачыць, што Ржэў знаходзіцца на самым узмежжы пашырэння беларускіх гаворак на паўночным усходзе124. Такім чынам, ужо ў той час выразна бачылася беларуская этнічная мяжа, што ў ліку іншага і давала Альгерду падставу далучаць да тэрыто рыі сваёй беяарускай дзяржавы менавіта Ржэў. Можна меркаваць, што гэтая Альгердава акцыя выклікала з боку смаленскага князя дзеянні ў адказ і гэта прымусіла вялікага князя літоўскага той жа восенню ісці да Сма~ ленска125. 3 кожным годам непрыязнасць у адносінах Вялікага княства Літоўскага і Смаленска нарастала. У 1357 г. з дапамогаю цвярскіх L мажайскіх войск Ржэў быў вернуты Смаленску. У наступным годзе самі смаленцы зрабілі спробу (праўда, няўдалую) вярнуць сабе захоплены раней у іх горад Белы. I гэта не прайшло для смаленцаў дарэмна. У наступным, 1359 г., Альгерд са сваім войскам увайшоў у межы іх зямлі і далучыў да сваіх уладанняў Мсціслаў, што з’явілася значным крокам у працэсе аб’яднання беларускіх земляў у агульнай дзяржаве. 3 свайго боку Андрэй Полацкі ў тым жа годзе вяртае Ржэў, дзе размясціў свае гарнізоны127. Гэта яшчэ раз пасведчыла, дзё знаходзіліся ў тагачаеным разуменні межы нашага народа.