Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 22
Перейти на страницу:

Пасля смерці Васіля Міхайлавіча цвярскі дасад заняў Міхаіл Аляксандрвіч, што выклікала трывогу ў маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які, баючыся ўмацавання становішча свайго былога праціўніка, паслаў супроць яго войска. Трэба зазначыць, што ўжо працяглы час ішло суперніцтва Масквы і Цверы. Яшчз ў 1327 г. Іван Каліта ў саюзе з татарамі зрабіў спуста^ шальны лаход на Цвер.

У сваю чаргу Міхаіл Аляксандравіч, разумеючы, што яму аднаму з маскоўскім войскам не справіцца, звярнуўся па дапамогу да свайго швагра Альгерда142. Князь Міхаіл знайшоў выдатную нагоду, каб падштурхнуць сваякоў да непасрэдных ваенных дзеянняў супроць Масквы, якія ён і распачаў у лістададзе 1368 г. Альгерд заўсёды трымаў ажыццяўленде сваіх намераў у вялікай таямніцы, і гэта часта забяслечвала яму послех. Таму і цяпер з’яўленне ягонага войска (там былі сілы Кейстута і смаленскія воіны) у межах Маскоўскага княетва было поўнай нечаканасцю для Дзмітрыя Іванавіча. Пакуль ён склікаў падуладных князёў, Альгердавы дружыны, спусташаючы варожую тэрыторыю, рухаліся да Масквы. Не мог стрымаць наступ і вартавы полк, сабраны з бліжэйшых да Масквы ўдзелаў. Альгердавы ваяры ўварваліся ў Маскву. Дзмітрый Іванавіч, адступаючы, спаліў пасад і засеў у Крамлі. Аднак Альгерд, прастаяўшы тры дні каля яго сцен, на прыступ не адважыўся.

Відаць, мэтаю Альгерда быў не захоп Масквы і яе княства, што магло б прывесці да вялікіх страт у яго сіле і іншых цяжкасцяў, а — паступовае знясільванне свайго праціўніка, што ў канчатковым выніку і прывяло б да страты Масковіяй палітычнай сілы і, ў выніку, яе аб’яднаўчай ролі. Вось чаму, адмовіўшыся браць Крэмль, Альгерд, адступаючы з Масквы, разбурыў ці спаліў многія будынкі, браў у палон людзей, выводзіў скаціну і інш. Усё гэта ўзбагачала і ўзмацняла Альгерда і аслабляла Маскву.

I хоць для Цверы таксама наступае палёгка, бо Дзмітрый Іванавіч вярнуў Міхаілу Аляксандравічу Гарадзец і адмовіўся ад дапамогі ягонаму суперніку'43, мірная перадышка працягвалася нядоўга. У 1370 г. Дзмітрый Іванавіч, вызваліўшы сябе ад хрэснага цалавання, якое ён даваў Міхаілу Аляксандравічу, узнавіў наступальную палітыку ў адносінах да Цверы, у якой ён бачыў галоўнага праціўніка ў сваіх аб’яднаўчых планах. Сапраўды, падначаленне Цверы адчыняла Маскве дарогу на поўнач, да Ноўгарада і Пскова, валоданне якімі таксама было залатой мараю маскоўскага ўладара.

Уварваўшыся ў Цвярское княства, Дзмітрый Іванавіч спустошыў гарады Мікулін і Зубцоў, і вывеў у Маскву вялікі палон. I гэты канфлікт для Альгерда таксама стаў зачэпкаю, каб выступіць супроць Масквы. Зноў, разам з войскам Кейстута і смаленскага князя Аляксандра Святаславіча, ён прыйшоў на дапамогу цвярскому князю. Аднак гэтым разам яго дзеянні былі беспаспяховымі. Не ўзяўшы на працягу трох дзён Валакаламска, ён накіраваўся на Маскву, якую ўзяў у аблогу 6 снежня. Аднак, даведаўшыся, што Дзмітрый Іванавіч, як і мінулы раз, засеў у Крамлі, а ў ваколіцах Перамышля сабраліся моцныя войскі, маскоўскае і разанскае, Альтерд вырашыў заключыць перамір’е на паўгода і аступіў

1 44 назад.

Не атрымаўшы чаканых вынікаў ад дапамогі Альгерда, цвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч звярнуўся да Арды. Выправіўшыся туды, ён атрымаў ярлык на валоданне Уладзімірскім княствам. 3 гэтага відаць, што Арда таксама баялася ўмацавання Масквы і таму падтрымлівала яе барацьбу з Цвер’ю за суперніцтва ў аб’яднанні рускіх земляў. Між тым Дзмітрый Іванавіч, даведаўшыся пра ўчынак ардынскага хана, сам паехаў да яго, залагодзіў татарскага ўладара і ягоных жонак шчодрымі падарункамі і дабіўся сабе ярлыка на Уладзімірскае княства. Таму для цвярскога князя зноў заставалася толькі адно: звярнуцца па дапамогу да Альгерда, які не адмовіў яму ў гэтым. У 1372 г. яго войска пад началам Кейстута, Вітаўта, Андрэя Полацкага і іншых князёў было пасланае на дапамогу Цверы. Дарэчы, звернем увагу на тое, што Кейстут і яго сын Вітаўт, якія баранілі заходнія землі дзяржавы ад шматлікіх крыжацкіх рэйзаў, павінны былі ўдзельнічаць у вайсковых справах усходняй часткі Княства. Гэта зноўтакі лаказвае, наколькі дамінавалі ў дзяржаве яе беларускія інтарэсы, калі дзеля іх адцягваліся сілы з захаду, дзе была найбольшая знешняя пагроза.

Пасланыя войскі ўварваліся ў межы маскоўскіх уладанняў, нанеслі адчувальны ўдар па гарадах Пераяслаўлю і Кашыну. Хоць Міхаілу Аляксандравічу ўдалося завалодаць і іншымі гарадамі (Углічам, Вежацкам, Дзмітраўскам, Кастрамою, Таржком і інш.), аднак гэты поспех быў непрацяглым. Насустрач войску Міхаіла і Альгерда са смаленцамі і бранцамі выйшла маскоўскае войска Дзмітрыя. Сустрэўшыся ў раёне Любуцка, дзве сілы не адважыліся ўступіць у бой адна з другой. Паміж Альгердам і Дзмітрыем Іванавічам было заключана перамір’е'45, умовы якога з’яўляліся вельмі цяжкімі для цвярскога князя Міхаіла, які быў вымушаны прызнаць сваю поўную залежнасць ад Дзмітрыя Іванавіча, а Альгерд у выпадку новай вайны Цверы з Масквой не павінен быў дапамагаць Міхаілу146.

У 1274–1275 гг. Міхаіл Аляксандравіч зрабіў яшчэ адну спробу барадьбы з Масквой. Зноў здабыўшы ў Ардзе ярлык на Уладзімірскае княства і заручыўшыся падмогаю Альгерда, ён аб’явіў вайну свайму даўняму праціўніку. Аднак Дзмітрый Іванавіч, сабраўшы сваё войска і дружыны падуладных яму князёў, заняў усё Цвярское княства. Міхаіл Аляксандравіч павінен быў на працягу сямі тыдняў абараняцца. На дапамогу яму ішоў атрад, пасланы з Вялікага княства Літоўскага, але ён, убачыўшы вялікую маскоўскую сілу, вырашыў не ўступаць у бой і павярнуў назад. Зразумеўшы безнадзейнасць свайго супраціўлення, Міхаіл Аляксандравіч вымушаны быў прасіць міру ў Дзмітрыя Іванавіча, вынікам чаго і з’явілася поўная залежнасць Цверы ад Масквы147.

Як бачым, вынікі Альгердавай «маскоўекай» палітыкі былі неаднолькавыя. Хоць ён і не атрымаў перамогі ў Пскове і Ноўгарадзе і не змог забяспечыць перавагі Цверы над Масквой, затое Смаленск апынуўся ў поўнай залежнасці ад Вялікага княства Літоўскага, а Бранск разам з усёй Севершчынай перайшоў пад уладу Альгерда.

3 Усходу на Поўдзень

Хаця найболыпая ўвага Альгерда была скіраваная на адносіны з паўночнымі і ўсходнімі суседзямі, што найбольш адпавядала полацкай частцы дзяржавы, тым не менш з яго поля зроку не выпадалі і інтарэсы літоўскай, нёманскай часткі дзяржавы, у якой знаходзілася яе першая сталіца — Новагародак. Нам ужо вядома аб складаных узаемаадносінах паміж Новагародскай зямлёй і яе паўднёвымі суседзямі — ГаліцкаВалынскімі князямі. Быў час (ён прыпадае ў асноўным на 1-ю палову XIII ст.), калі Новагародак павінен быў выконваць іх волю. Вызваліўшыся ад залежнасці ў 1258 г., а пасля і стаўшы сталіцаю новай дзяржавы Новагародак неаднаразова адбіваў напады на яго галіцкавалынскіх князёў, якія фактычна з’яўляліся яго галоўнымі знешнімі ворагамі. Нават яшчэ ў 1289 г. князі Будзікіт і Будзівіт вымушаныя былі аддаць валынскаму князю Ваўкавыск, каб толькі захаваць з імі мір.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)