Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
- Автор: Ермаловіч Мікола
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:
Пра тое, што Альгерд працягваў аднаўленне ранейшай палітыкі Полацка ў дачыненні да яго суседзяў, пераканаўча сведчаць яго дзеянні ў адносінах да Пскоўскай зямлі. Як і пры Гедзіміне, так і цяпер у разлік прымалася яе імкненне выйсці зпад улады Ноўгарада, дзеля чаго пскоўцам патрэбна была дапамога супраць* леглага, полацкага боку. А менавіта тады, калі ў канцы 1341 г. лівонскія крыжакі зноў аднавілі свой наступ на Пскоўскую зямлю, пскоўцы звярнуліся па дапамогу да наўгародцаў, а тыя, як сведчыць Пскоўскі летапіс, адмовілі ім. I тады пскоўцы папрасілі падтрымкі ў Альгерда, на што той ахвотна адгукнуўся і прыйшоў у Пскоў. I не адзін, а з Кейстутам, што заслугоўвае асаблівай увагі.
У ранейшай гістарыяграфіі ўсе адзначаньш факты трактаваліся як пашырэнне далейшага літоўскага заваявання. Аднак усё гэта азначала далейшае пашырэнне беларускай дзяржавы шляхам працягу традыцыйнай полацкай палітыкі ў адносінах да паўночных і ўсходніх суседзяў. На гэта былі кінутыя ўсе сілы Вялікага княства Літоўскага, пра што і сведчыць прысутнасць у Пскове войскаў Кейстута. Для апошняга кідаць сваю Жамойць безабароннаю перад пагрозай узнаўлення крыжацкай навалы было небяспечна. Аднак інтарэсы Жамойці адыходзілі на другі план перад інтарэсамі Полацка, і Кейстут павінен быў — хацеў ён ці не хацеў — іеці са сваім войскам. Што гэты паход быў у інтарэсах Полацкай зямлі, сведчыць прысутнасць у ім і атрада палачанаў на чале з іх князем Любкам Воінавічам. Ён са сваім войскам быў пасланы да лівонскай мяжы, аднак, пацярпеўшы паражэнне ў сутычцы з крыжацкім атрадам, вымушаны быў адысці ў Ізборск, дзе і быў асаджаны крыжакамі. У сваю чаргу Альгерд разам з Кейстутам, ідучы ўслед за гэтым атрадам, не пайшоў на дапамогу Ізборску, а, адступіўшы за левы бераг ракі Вялікай, назіраў за ходам баявых дзеянняў. Уначы князь Любка, ад’ехаўшы ад Альгерда і нічога не падазраючы, натрапіў на вартавы атрад немцаў і быў забіты». Гэтая трагічная падзея заслугоўвае асаблівай увагі, аб чым мы будзем гаварыць трохі пазней. Тым часам узятыя ў аблогу ізборцы прасілі Альгерда выступіць ім на дапамогу. Князь ім адмовіў, параіўшы больш рашуча адбівацца, у выніку чаго вораг сам адыдзе, як пасля дзесяцідзённых баёў і здарылася. Ёсць звесткі, што Альгерд паслаў не'кал'ькі сваіх атрадаў у межы Лівоніі, якія пачалі там рабункі. Крыжакі, што асаджалі Ізборск, мусілі ісці назад, каб бараніць сваю зямлю. Альгердавы атрады, у сваю чаргу, даведаўшыся пра зняцце аблогі Ізборска, выйшлі з Лівоніі.
Пскоўцы, узрадаваныя, што пазбавіліся нямецкай навалы, пачалі прасіць Альгерда стаць іх князем. Аднак ён адмовіўся і замест сябе прапанаваў ім свайго маладога сына Андрэя, які быў ахрышчаны і ўзведзены на княскі пасад у Пскове100.
Вось тут і ўзнікае пытанне: «Навошта было хрысціцца Андрэю, калі ён быў ахрышчаны, пра што сведчыць яго хрысціянскае імя?» Перад гэтым пскоўцы, просячы самога Альгерда стаць іх князем, таксама хацелі яго хрьісціць101. I зноўтакі, чаму нехрышчоны бацька даў свайму сыну хрысціянскае імя і ці мог быць язычнік віцебскім князем. Па ўсім відаць, што ў Пскове князь — нбзалежна ад таго быў хрышчоным ці не — узыходзячы на пасад, павінен быў усенародна хрысціцца. Інакш растлумачыць супярэчнасці летапіснага сведчання проста немагчыма.
Факт абрання Андрэя пскоўскім князем мог быдь важнай вяхой у ажыццяўленні даўняга імкнення Полаччыны падначаліць сабе Пскоў. Аднак для апошняга, як пакажуць падзеі, абранне Андрэя сваім князем было не столькі спробаю аддацца пад ахову Альгерда, колькі імкненнем пазбавіцца залежнасці ад Ноўгарада. I далейшыя абставіны садзейнічалі гэтаму.
Рэч у тым, што Андрэй доўга не быў у Пскове. Пакінуўшы тут сваіх намеснікаў, ён пайшоў да Альгерда. Прычынай мог быць і страшэняы паморак у Пскове102.
Аднак галоўнае было ў тым, што ён у хуткім часе становіцца полацкім ішязем. Каго замяніў ён на гэтым пасадзе? Здавалася б, на поршм погляд, Андрэй змяніў Любку, які загінуў незадоўга ііарад гзтым. Але ў такім выпадку Альгерд не адправіў бы яго ў Пскоў, а адразу б паставіў полацкім князем. Ёсць думна, што япіча жыў бацька Любкі — князь Воін і гіасля яго оморці с. таў князідь у Полацку сын Гедзіміна ГлебГарымонт, якоі а і замяніў сваім сынам Альгерд103. 3 гэтым можпа пагадзіцца толькі пры меркаванні, што грамата Глоба — адзінае сведчанне аб ім як полацкім князі — была паяісана не ў 1338 г., а ў 1341 г. 104, г. зн. пасля смсрді і Любкі і Воіна, што зноўтакі праблематычна, паколькі невядома, як і чаму ўступіў Глеб сваё месца Андрэю. Ды і няма цвёрдых падстаў атаясамліваць Нарымонта з Глебам.
Аднак княжанне Андрэя ў Полацку стала дрыкметнаю вяхой у нашай гісторыі.
Альгерд становіцца на чале дзяржавы
У ранейшай гістарычнай літаратуры адзначалася, што галоўнай прычынай падзей 1345 г., звязаных з заняццем Альгердам вялікакняскага пасаду, была дагроза крыжацкай агрэсіі супроць Вялікага княства Літоўскага. Сапраўды, самымі небяслечнымі ворагамі дзяржавы заставаліся крыжакі. Нягледзячы на заключанае перамір’е, яны рыхтаваліся да рашучага настулу. Дзеля таго каб расправіцца з Княствам, крыжакі ўвайшлі ў мірныя адносіны з іншымі суседзямі. Так, у 1341 г. яны закончылі сваю спрэчку з дацкім каралём за Эстонію, купіўшы ў яго гэтую зямлю. Асабліва важна для іх было пазбавіцца варожых адносін з Польшчай. Карыстаючыся яе барацьбой з Вялікім княствам за Валынь і Галіцыю, крыжакі заключылі з Полыпчаю ў 1343 г. мір за кошт уступкі ім Памераніі і некаторых іншых земляў. Пасля гэтага Ордэн пачаў узнаўляць старыя і будаваць новыя ўмацаванні на мяжы з Вялікім княствам. Апроч таго, з Еўропы былі запрошаны новыя атрады рыцараў, адзін з якіх на чале з герцагам Вільгельмам зрабіў паход на Жамойць. Асабліва ўражваў прыезд у Прусію гасцей вельмі высокага рангу, такіх як Ян Чэшскі, Людовік Венгерскі, герцаг Карл Люксембургскі (будучы імператар Карл IV) і інш. Зразумела, што гэта было ажыццяўленне буйнога вайсковага плана.
I ўсё ж крыжацкая пагроза, якая навісла над Вялікім княствам Літоўскім, не была адзінай і нават галоўнай прычынай захадаў па ўмацаванні вялікакняскай улады. Рэч у тым, што князь Альгерд, хоць і стаў вялікім князем, аднак адзінаўладдзе ў краіне не ўсталявалася, а ўтварыўся, па сутнасці, дуумвірат, калі побач з Альгердам высілася і поетаць Кейстута, якога, як і Альгерда, лічылі вялікім князем. Для таго часу гзта было невыпадкова.
Ужо пры Гедзіміне яскрава выявілася ўскладненне знешняга становішча дзяржавы. Да ранейшай пагрозы, якая ішла з захаду з боку Ордэна і Польшчы, далучылася маскоўская пагроза з усходу. Небяспека патрабавала адзінства ўсіх земляў пад адзінай уладаю, чаго тады не было. Кожны з сыноў Гедзіміна дзейнічаў паасобку. Толькі Кейстут, карыстаючыся мірам з Ордэнам, прыходзіў, як мы бачылі, на дапамогу то Любарту ў яго барацьбе за Валынь, то Альгерду ў яго пскоўскіх справах. Аднак пагаджацца з раз’яднанасцю далей было нельга, трэба было браць уладу ў моцныя рукі. Вядома ж, у такіх абставінах аднаму вялікаму князю даводзілаея цяжка. Гэтым і можна вытлумачыць пэўную хаатычнасць знешняй палітыкі Гедзіміна. Не маючы поспеху ў барацьбе з Масквой за ўплыў у Пскове і Ноўгарадзе, ён заключае саюз з Полынчай для барацьбы з Ордэнам і вядзе змаганне галоўным чынам з яе ворагамі, не заўважаючы пагрозы ад Ордэна ўласнай дзяржаве, што і прывяло да катастрафічных вынікаў. Далейшае ўскладненне знешнепалітычных адносін настойліва патрабавала іншых умоў кіравання.
Не менш складаным для Гедзіміна былі і ўнутраныя праблемы. Найперш — неаднароднасць насельніцтва дзяржавы (большасць праваслаўных, але і вялікая колькасць язычнікаў), што прымушала праваслаўнага Гедзіміна ў тактычных мэтахперад язычнікамі называць сябе іхнім адзінаверцам. Гэта ў заходнім свеце
і стварыла ўяўленне аб Вялікім княстве як язычніцкай дзяржаве. Аднак па меры ўсё болынага ўмацавання Жамойці, расце і яе ўсведамленне сваёй значнасці для ўсяго гаспадарства. Менавіта з гэтага часу, а не з часоў Міндоўга, пачалося паступовае ўзвышэнне Літвы (у сучасным разуменні гэтага слова), што і прывяло да прызначэння ёй свайго, асобнага князя Кейстута.
Тым часам падзеі разгортваліся так. Альгерд і Кейстут вырашылі пакончыць з няпэўнасцю, якая існавала ў сферы вялікакняскай улады. Варта нагадаць, што Альгерд, валодаючы Крэўскім, самым усходнім беларускім княствам, у той жа час валодаў самым усходнім, Віцебскім. Апроч таго, ён меў неласрэдны ўплыў і на Полацк, дзе сядзеў яго сын Андрэй, (Цяпер становіцца зразумелым, чаму ён павінен быў пакінуць Пскоў і перайсці сюды.) Зыходзячы з гэтага, Альгерд не мог не глядзець на сябе як на самага магутнага прадстаўніка ўсёй вялізнай усходняй часткі дзяржавы. Кейстут, які валодаў Жамойцю, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі выступае як прадстаўнік заходняй часткі дзяржавы. I вось гэтыя два найболып магутныя князі і ўвайшлі ў змову супроць Яўнута. Зразумела, трэба ўлічваць і асабістыя амбідыі Альгерда як старэйшага брата, які меў законнае права на вялікакняскі пасад, што таксама настройвала яго на рашучыя дзеянні. Смерць маці Яўнута Евы, якая мела вялікі ўплыў на яго налітыку105, вядома, у значнай ступені аблягчала Альгерду і Кейстуту заход улады.