Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 22
Перейти на страницу:

Паколькі Лівонскі ордэн не быў звязаны з Прускім у яго барацьбе з Полынчай, пасля аб’яднання з Рыгай гэта дало магчымасць усе свае сіды накіроўваць супроць Вялікага княства Літоўскага, аслабленага удзелам у вайне Польшчы з прусакамі. Лівонскія атрады ўчынілі напады на землі Вялікага княства, найперш на Жамойць, у 1330, 1332 і 1333 гг. Не абміналі яны і беларускіх земляў. У 1333 г. лівонцы хадзілі на Полацк, сюды ж яны накіраваліся і ў наступным годзе пасля паходу пад Вільню, дзе знішчылі 1200 чалавек. У 1336 г, крыжакі, сярод якіх было 200 знакамітых еўрапейскіх асобаў, зрабілі паход у Налыпчанскую зямлю (Нарачанскі край) на крэпасць Пулен. Аднак яе абаронцы і навакольныя жыхары пасля чарговай аблогі спалілі сябе, каб не аддацца ў рукі непрыяцеля.

Трэба зазначыць, што Польшча ў гэты час не прыйшла на дапамогу Вялікаму княству Літоўскаму. Больш таго, у 1337 г., калі рыхтаваўся новы аб’яднаны паход на Вялікае княства, польскі кароль Казімір (той самы, што ажаніўся з дачкой Гедзіміна Альдонай), хоць сам і не прыняў у гэтай вайсковай акцыі, аднак намнога яе аблегчыў, заключыўшы мір з тэўтонамі. Паход гэты быў накіраваны да вярхоўя ракі Дубісы, гэта значыць на тэрыторыю сучаснай Літвы. I вось што здзіўляе. Крыжакі прыйшлі туды, збудавалі сваю крэпасць Марыенбэдэр, далей прайшлі да Нёмана і на яго правым беразе паставілі крэпасць Байербург, пасля авалодалі крэпасцю Веленай і, перабудаваўшы яе, назвалі Фрыдбургам. Толькі потым заложнікі вярнуліся ў Прусію. I вось за ўвесь гэты час ім не было аказана ніякага супраціўлення, гэтак жа, як і раней, пры варожым нападзе на Пу* лен. Тое ж самае мы бачым і пры нападзе на Жамойць у 1339 г., калі двухдзённы рабунак быў спынены не вайсковай сілай, а выключна вялікім марозам, які і прымусіў крыжакоў вяртацца назад. Гэтак жа крыжацкі паход на Жамойць у 1340 г. быў асуджаны на няўдачу не сілаю войскаў праціўніка, а адлігаю84. 3 усяго гэтага вынікае, што так званыя вялікія літоўскія князі менш за ўсё думалі аб абароне літоўскіх (у сучасным значэнні гэтага слова) земляў і іх населыгіцтва. Яшчэ В. Антановіч слушна заўважыў, што насельніцтва карэннай Літвы варожа адносілася да вялікакняскай дынастыі85. I Гедзімін не быў тут выключэннем. Як мы ўжо ведаем, яшчэ не будучы вялікім князем, ён расправіўся з жамойцкімі старшынамі за іх сепаратысцкія дзеянні, што, відаць, надоўга засталося ў памяці як жамойцаў, так і Гедзіміна.

Гэта, па ўсяму відаць, добра ведалі і крыжакі, і таму, карыстаючыся безабароннасцю земляў, у прыватнасці, Жамойці, так упэўнена будавалі тут свае ўмацаванні. Асабліва небяспечным быў Байербург, які знаходзіўся ўжо на правым беразе Нёмана, гэтым самым з’яўляючыся трывалай апорай для далейшага прасоўвання. I сапраўды, дзяржава апынулася над безданню. Толькі цяпер, з вялікім спазненнем, Гедзімін убачыў небяспеку і зрабіў спробу знішчыць пабудаваныя крыжацкія крэпасці, да таго ж умацаваныя агнястрэльнай зброяй, якая толькітолькі пачала ўжывацца ў Еўропе. Аднак пры штурме Байебурга, паводле сведчання Віганда, быў забіты куляю. (Як ужо адзначалася, ёсць звесткі, што тут загінуў не Гедзімін, а яго старэйшы сын Вітаўт, які, на жаль, нідзе больш у крыніцах не ўпамінаецца, што робіць яго існаванне праблематычным). I, наогул, трэба адзначыць, звесткі аб даце Гедзімінавай смерці вельмі супярэчлівыя. Так, паводле Віганда, яна прыпадае на 1337 г., паводле Я. Длугаша — нават на 1307 г., а паводле М. Стрыйкоўскага — на 1328 г. Аднак усе яны памылковыя, і сучасная гістарычная навука лічыць найбольш дакладнай датай гібелі Гедзіміна — 1341 г. Па некаторых звестках, Гедзімінава цела яго сыны прывезлі ў Вільню і спалілі на высокай гары згодна з язычніцкім абрадам86. Вельмі маляўніча гэта апісана ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай»87. Аднак названая крыніца з’яўляецца, па сутнасці, перакладам «Хронікі М. Стрыйкоўскага», і, як у яго, гэтая падзея пададзена пад 1328 г. Болей сведчанняў аб такім пахаванні Гедзіміна мы не сустракаем ні ў якіх іншых крыніцах. I таму, найверагодней, гэтыя звесткі трэба лічыць адным са шматлікіх домыслаў М. Стрыйкоўскага. Няма сумнення ў тым, што Гедзімін быў праваслаўным хрысціянінам. Вядома ж, нават сёння ў пахаванні хрысціянаў захоўваюцца некаторыя элементы язычніцтва. Трэба думаць, што іх значна болып было ў часы Гедзіміна.

25-гадовае княжаяне гэтага ўладара было важным нрамежкам наяіай мінуўяічыны, і таму аб’ектыўная яго ацэнка мае нрынцыповае значэнне для нравільнага разумення далейяіай беларускай гісторыі. У гэты час выразна назначыліея як станоўчыя, так і адмоўныя асаблівасці нашага далейшага гістарычнага жыя, яія. Да нершых трэба аднесці як найбольш важную — аб’яднанНе асноўнай масы беларускіх земляў. Гэта надало ім моц і нрыя; ягальную сілу для далейшага наяіырэння, асабліва ва ўсходнім і паўднёвым кірунках, што і лачалося неўзабаве насля Гедзімінавай смерці. Аб’яднанне стала трывалым грунтам і для канчатковага фармавання беларускай народнасці, яе культуры і мовы.

Гэтую акалічнасць трэба асабліва падкрэсліць, бо калі, напрыклад, пры Іване Каліце, час дзейнасці якога супадае з княжаннем Гедзіміна, Маскоўскае княства толькі пачало ўзвышацца сярод іншых, яшчэ раз’яднаных, будучых вялікарускіх земляў, то большасць беларускіх земляў, як мы бачылі, ужо былі аб’яднаны ў адной дзяржаве, і дало магчымасць беларускаму этнаўтваральнаму працэсу намнога апярэдзіць вялікарускі.

Перанясенне сталіцы ў Вільні асабліва садзейнічала Далейшай беларускай каналізацыі і асіміляцыі ў заходнім кірунку. Але менавіта ў той час выразна выявіліся і тыя неспрыяльныя акалічнасці, што ў далейшым спрычыніліся да заняпаду Вялікага княства Літоўскага. Найперш і галоўным чынам, як мы ўжо бачылі, гэта значнае пагаршэнне знешніх умоў, што, у сваю чаргу, узмацняла і ўнутраныя супярэчнасці. Калі галіцкавалынскія князі, што пагразлі ў міжусобіцах, перасталі быць пагрозай для Княства з поўдня, то крыжакі паранейшаму засталіся самым небяспечным ворагам з захаду. I вось у дадатак да гэтай агрэсіі з усходу пачынае расці маскоўская пагроза, якая ў далейшым стане найболып небяспечнай. Польшча, разумеючы неабходнасць супольнасці з Вялікім княствам у барацьбе з крыжакамі, найперш бачыла ў гэтым саюзе сваю надзейнўю апору для далейшага змагання супроць іх. Аднак, будучы каталіцкай дзяржавай, як і Ордэн, Полыпча імкнулася пашыраць сваю дзяржаўную рэлігію ў суседняй дзяржаве, толькі ў адрозненні ад апошняга, які дзейнічаў і крыжам і мячом, яна дзейнічала толькі крыжам.

Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае апынулася ў трохкутніку варожых сіл, стала арэнаю барацьбы з Усходу і Захаду, што найперш і абумовіла яго далейшы заняпад.

Сыны Гедзіміна і іх удзелы

Незалежна ад таго, ці Гедзімін загінуў у баі, ці быў атручаны, смерць яго была раптоўнай і таму заўчаснай, што спарадзіла шэраг праблем у жыцці дзяржавы.

Гедзімім — першы вялікі князь пасля Міндоўга, аб дзецях якога мы маем пэўныя звесткі. Сапраўды, мы нічога не ведаем пра нашчадкаў Трайдзеня — кім яму даводзіліся Будзікід, Будзівід і Лютувор. Праўда, у некаторых пазнейшых летапісах сыяам Трайдзопя пазываецца Пялюза, ад якога нібыта вялікакпяслсі пасад адабраў Віцень. Хаця у П. Дусбурга і сказапа, што бацькам Віценя быў Лютувер, аднак мы маем справу з адзіным сведчаннем, праўдзівасць якога можа выклікаць вялікія сумненні. Няма таксама пэўнасці, кім быў Гедзіміну Віцень: братам ці сынам? Што да нашчадкаў Гедзіміна дык тут поўная яснасць: ён меў сем сыноў і пяць дачок. Магчыма, тое, што князь пакінуў пасля сябе такі шматлікі род, трэба лічыць адной з найболыпых яго заслуг у гісторыі сваёй дзяржавы.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)