Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
- Автор: Ермаловіч Мікола
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд». Краткое содержание книги:
Наколькі важнае значэнне надавалася Ржэву, сведчыць і той факт, што сам Альгерд наведаў гэты горад, які стаў пасля ашрышчам далейшага наступу Андрэя Полацкага на Смаленскую зямлю з паўночнага ўсходу. У выніку ў 1367 г. ім была занятая частка яе тэрыторыі з гарадамі Хорвая і Родня12а. Гэта адпавядала намаганням Альгерда, які, заняўшы Северскую зямлю з Бранскам, тым самым замацаваўся на заходніх і паўднёвых межах Смаленшчыны. Хоць яна яшчэ не была фармальна далучаная да Вялікага княства, аднак ужо цалкам залежала ад апошняга. Яскравым сведчаннем такога становішча было тоо, што смаленскі князь Святаслаў Іванавіч павінен быў у 1368, 1370 і 1372 гг. удзельнічаць у паходзе Альгерда на Маскву129, якая стала яго галоўным праціўнікам. Таму ён сурова караў тых, хто намерваўся дапамагаць ёй. Так было ў 1374 г., калі за тое, што адзін са смаленскіх князёў, Іван Васільевіч, дапамог Маскве ў яе паходзе на Цвер, Альгерд уварваўся ў Смаленскую зямлю, паваяваў яе прыгарады і захапіў вялікі палон130. Масква добра разумела ўсю небяспеку залежнасці Смаленска ад Вялікага княства Літоўскага, і таму рабіла спробы супрацьдзейнічаць гэтаму, як гэта было ў 1368 г., калі яна паваявала частку Смаленскай зямлі. Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч (Данскі) усведамляў важнае стратэгічнае значэнне Ржэва, і таму ў 1375 г. паслаў туды войска, аднак, спаліўшы пасад, узяць горада яно не змагло131.
Як бачна, у адрозненне ад сітуацыі з Псковам і Ноўгарадам, барацьба за Смаленек ішла паспяхова, і ён цалкам апынуўся ў сферы палітычнага прыцягнення Вялікага княства Літоўскага. Асабліва важна падкрэсліць удзел у гэтых падзеях Андрэя Полацкага. У свой час В. Данілевіч гаварыў: «Калі пры Воіне самастойнасць полацкага князя была фіктыўнай, то цяпер полацкі князь (маецца на ўвазе Андрэй, — М. Е.) траціць усялякае значэнне і палітычную самастойнасць». Аднак усё было наадварот. Менавіта цяпер з найбольшай выразнасцю выяўляецца працяг полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што Андрэй быў сынам Альгерда і выконваў яго волю, не толькі не азначае страту самастойнасці Полацкай зямлі, але яшчэ болып падкрэслівае яе значэнне, паколькі Альгерд, стаўшы вялікім князем, быў найперіг выразнікам інтарэсаў беларускіх земляў і таму ў правядзенні сваёй палітыкі абапіраўся на полацкую зямлю як магутную сілу. Фактычна Вялікае княства на той час паводле характарыстыкі, зробленай у свой час В. Антановічам133 выяўляла сябе як ЛітоўскаГІолацкая дзяржава. Сапраўды, яна была нёманскадзвінскай дзяржавай, што пашырала сваю тэрыторыю на грунце полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што не пад сілу было адной Полацкай зямлі (а менавіта падначаленне сабе Смаленска) стала магчымым для аб’яднаных беларускіх земляў. Вядома, што тут адыграла сваю ролю і этнічная еднасць: як Полацкая, так і Смаленская землі былі пераважна крывіцкімі.
Ужо адзначалася, што побач з падначаленнем Смаленска, ішло і падначаленне Бранска і што менавіта дзякуючы другому адбылося і першае. На вялікі жаль, у крынідах падзеі, звязаныя з барацьбой Альгерда за Бранск, адлюстраваныя зусім недастаткова, што можа навесці на думку аб нязначнасці (у лараўнанні са Смаленскам) перамогі над Бранскам. I гэтаму ў значнай ступені садзейнічала абвостраная ўнутраная барацьба, якая разгарэлася тут у 1310 г. паміж князем Святаславам Глебавічам і яго шшменнікам Васілём за Бранск134, а ў 1339–1341 гг, — паміж Глебам Святаславічам і вечам, на якім гэты князь і быў забіты135. Пад 1355 г. летапіс адзначыў яшчз болыныя смуты, у выніку якіх «апустоше грады»136. Зразумела, што ўсё гэта і выкарыстаў Альгерд для падначалення сваёй уладзе Бранска. Праўда, у крыніцах толькі зарэгістраваны гэты факт, дэталёвага яго апісання не захавалася.
Па ўсім відаць, што далейшае далучэнне дробных удзелаў Северскай зямлі адбылося добраахвотна і таму мірна, што і зразумела. Насельніцтва Севершчыны, як і Смаленшчыны, было этнічна блізкае насельніцтву іншых беларускіх земляў. Нездарма на гэтай тэрыторьіі і цяпер пашыраныя беларускія гаворкі137. Такім чынам, далучэнне Северскай зямлі было выяўленнем далейшага аб’яднання беларускіх земляў.
Адносіны з Масквой
Актыўная палітыка Альгерда ў адносінах да Пскова, Ноўгарада, Смаленска і Бранска не магла ні выклікаць супроцьдзеянняў другога аб’яднаўчага цэнтра — Масквы. Добра бачачы гэта, Альгерд паступова выпрацаваў стратэгію барацьбы з ёю. Відаць, напачатку ён лічыў, што можна будзе наогул перамагчы Маскву і тым самым спыніць аб’яднаўчую палітыку, з якой яна, у параўнанні з Вялікім княствам Літоўскім, значна спазнілася. Першнаперш Альгерд, разумеючы, што сіла Масквы ў значнай ступені залежыць ад саюза з Ардой, вырашыў парваць яго і самому ўступіць у хаўрус з татарамі. Гэтай мэце і служыла пасольства Альгерда да хана Чаінбека ў 1349 г., што выклікала вялікую трывогу ў маскоўскага князя Сімяона Іванавіча, які ў процівагу Альгерду накіраваў у Арду і сваіх паслоў. Тыя здолелі аслабіць уплыў Альгердавых паслоў на хана. Маскоўскія паслы зрабілі ўпор на тое, што Альгерд неаднаразова хадзіў на ханскія ўлусы і што цяпер ён хоча пайсці на галоўны ўлус — Маскоўскае княства, а авалодаўшы ім, рушыць на самога хана. Чаінбека гэта нераканала, што цалкам аразумела. Ён не мог не разумець, што Альгерд, далучаючы да сваёй дзяржавы новыя землі, тым самым вызваляе іх ад татарскай улады і што яго перамога над Масквой сапраўды можа стаць канчатковаю перамогай і над Ардой. Таму становіцца зразумелым далейшае жорсткае абыходжанне Чаінбека 3 Альгердавымі пасламі: яны былі арыштаваныя і выдадзеныя Сімяону Іванавічу. Мы звяртаем увагу на асобы гатых паслоў: Карыят (наваградскі князь), Сімяон (князь свіслацкі), Міхаіл (невядома, дзе княжыў) і баярын Айкша138. Гэта адзін з тых рэдкіх выпадкаў, якія дапамагаюць расшыфраваць, што хавалася ў той час пад назвамі «Літва» ці «літоўскі». Як бачым, імёны і месцы ўладарання гэтых князёў, якіх называюць літоўскімі, сведчаць, што ў сапраўднаеці яны былі беларусамі і прадстаўлялі беларускія землі.
Скіраваны на раскол Масквы і Арды план Альгерда закончыўся няўдачай, прычына якой крыецца ў тым, што тады ўжо ні Арда не магла існаваць без Масквы, ні Масква без Арды. Першая з дапамогаю Масквы трымала ўладу над рускімі землямі, другая з дапамогаю Арды падначальвала сабе свабодныя рускія землі, што павялічвала яе сілу і рыхтавала яе вызваленне ад татарскай цяволі. Вядома ж, Альгерд быў не ў сілах ваяваць з абодвума сваімі магутнымі праціўнікамі. I ён пайшоў на мір з Масквой, у чым Сімяон Іванавіч яму не адмовіў. Як звычайна ў той час, гэтыя мірныя адносіны завяршыліся шлюбнымі саюзамі: пляменніцу маскоўскага князя аддалі за Альгердавага брата Любарта, а сам Альгерд, першая жонка якога Марыя Віцебская памерла ў 1347 г., ажаніўся з дачкою цвярскога князя Юльянай, што была пляменніцай маскоўскага князя139.
Хоць мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй пры жыцці Сімяона Іванавіча і захоўваўся, гэта зусім не азначала канчатковага прымірэння Альгерда са сваім найважнейшым праціўнікам у галоўным тады для яго клопаце — збіранні земляў. Гэта толькі азначала змену тактыкі ў яго барацьбе. Не маючы поспеху ў наладжванні саюза з Ардой, Альгерд убачыў магчымасць знясіліць Маскву ў падтрымцы міжусобнай барацьбы з ёю, якую вялі рускія княствы. I гэтая магчымасць адкрылася, але пазней, ужо пры маскоўскім князі Дзмітрыі Іванавічу, калі ў 1357 г. разгарэліся ўсобіцы цаміж удзельнымі цвярскімі князямі. Аднаго з іх, калязінскага князя Васіля Міхайлавіча, ладтрымаў маскоўскі ўладар, а яго супернік, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч (брат Юльяны), звярнуўся па дапамогу да Альгерда. Той у 1360 г. паслаў сваё войска на Цвер, што і вымусіла Васіля Міхайлавіча вярнуць Усеваладу яго во~ ласць140. Аднак у 1366 г. міжусобная барацьба ў Цверы зноў разгарэлася — паміж тымі ж сынамі Васіля і братам яго ранейшага праціўніка Усевалада — Міхаілам. Змаганне ішло як за вялікае княжанне ў Цверы, так і за Гарадзедкі ўдзел. Ізноў за першага ўступіўся маскоўекі князь, за другога — Альгерд, войскі якіх дрыйшлі ў Цвярское княства141. Пасля заключэння перамір’я справу аб барацьбе гэтых цвярскіх князёў было вырашана прадоўжыць у судзе, на які яны былі выкліканыя ў Маскву князем Дзмітрыем Іванавічам і мітрадалітам Алексіем. Аднак на трэці дзень дасля прыезду Міхаіл Аляксандравіч са сваімі братамі быў арыштаваны, і Дзмітрый Іванавіч лрымушаў яго адмовіцца ад Гарадзецкага ўдзелу на карысць Васіля. На гэты выдадак трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі ён добра характарызуе падстуднасць маскоўскіх князёў, якія ўсё больш засвойвалі азіяцкія дрыёмы татарскіх ханаў. У далейшым такія дрыёмы сталі неад’емнай асаблівасцю іх абьіходжання з праціўнікамі.