Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 150
Перейти на страницу:

— Бедныя, як жа вы, мусіць, натаміліся! — У сярэбраным голасе прагучала спагада. — Але хутка канец вашым пакутам. Бачыце вунь той мыс? За ім рыбачы пасёлак. А калі пойдзеце да гор, там прыкладна праз два з паловай ры будзе будысцкі храм.

— Дзякуй, сястра — усклікнуў каржакаваты, невысокі манах, які стаяў побач з падобным на вежу. — Чулі, браты, нядоўга нам мучыцца. Яшчэ крыху, і нас чакаюць цяпло і сон. Наперад!

— Удачы вам у дарозе. Хай дапаможа вам усявышні!

Жанчына крыху схіліла галаву і пайшла далей. Але яе дагнаў голас манаха, які быў падобны на вежу.

— Высокашаноўная пустэльніца, няўжо ў такі холад і ў буру ты ідзеш адна?

Манахіня ўсміхнулася, прыкрыўшы рот краем рукава:

— Не трывожцеся, браты. Жыву я тут доўга, тутэйшыя мясціны добра ведаю. Ды і келля мая недалёка…

І, яшчэ раз пакланіўшыся, яна пайшла. І манахі кланяліся ёй, і яна адказвала кожнаму. Але калі жанчына параўнялася з апошнім, з выгляду ўбогім манахам, галаву якога прыкрываў глыбокі саламяны капялюш, насунуты да самых брывоў, яе вочы раптам расшырыліся.

— Даруй мне… Ці не ты гэта, пане? — сказала яна, міжволі ступіўшы крок да жабрака-манаха.

Ланцужок шэрых рас застыў на імгненне, а потым па ім прайшло ледзь прыкметнае калыханне. Магчыма, вецер наляцеў у гэта імгненне з новай сілай… Сёй-той з манахаў схапіўся за мячы, схаваныя пад адзеннем багамольцаў.

Але манахіня, прыкмеціўшы, што апошні ў ланцужку яшчэ глыбей нацягнуў на твар саламяны капялюш, каб не сустракацца з ёю позіркам, зноў пакланілася і паглядзела на чалавека, падобнага на вежу, што сачыў за ёю вачыма, у якіх гарэў нядобры агонь.

— Малюся і спадзяюся на міласэрнасць усявышняга. Няхай спадарожнічае яна вам на вашым цяжкім шляху. Даруйце, калі што не так сказала… — Яе тонкія пальцы малітоўна перабіралі выцягнуты з-за пазухі ружанец.

Калі меладычны, падобны на летнюю прахалоду голас даляцеў да першага манаха, яна ўжо павярнулася і са складзенымі рукамі пайшла прэч у снежную імжу.

— Здагадалася! Пазнала! — прастагнаў каржакаваты манах, падобны на краба. — Месца бязлюднае, засячы, каб бяды не здарылася?

— Змоўкні, Сабура, — сказаў падобны на вежу. — Мы ж манахі, хоць і не па добрай волі. Да таго ж яна ўсё-такі жанчына.

— А калі данясе?.. Прыйдзем у сяло, а там нас чакае засада…

— Кінь, Сабура, — хрыпла сказаў убогі манах і павярнуўся да падобнага на вежу. — Усе стаміліся, Бенкей. Трэба спяшацца.

Падобны на вежу патрос посахам.

— Чуў, Сабура? Вось і пан наш гаворыць… Мяркуючы па тым, як жанчына пажадала нам добрай дарогі, не будзе яна даносіць, нават калі здагадалася, хто мы такія. Ну, пайшлі, чаго стаяць на холадзе.

Атрад крануўся. Касы вецер наляцеў з мора і апёк шчокі людзей калючымі ледзянымі пырскамі.

— Незразумела мне, — сказаў Сабура таму, каго ўбогі манах назваў Бенкеем, — як гэта адважылася жанчына ісці ў дарогу па гэтай пустыні адна-аднюткая ды яшчэ ў такі ўраган. Нават калі дом яе непадалёк. Вунь і рыбакоў не відаць, мабыць, усе пахаваліся ў хацінах…

— Ага… Цуды! — рыкнуў Бенкей. — І ні дарогі ж, ні сцежкі паблізу. Мы знарок выбралі сама доўгую і сама бязлюдную дарогу, каб падмануць пагоню. Вось і наконт абвалу зманілі.

— Не разумею ўсё-такі я, — не сунімаўся Сабура, — як гэта маладая прыгажуня стала бікуні-пустэльніцай. Ты заўважыў, якія ў яе вочы, якія бровы? Нездарма гавораць, што ў паўночных правінцыях шмат прыгажунь… Але тут, у такой глухамані, і раптам — пяшчотная вясенняя кветка… Слухай, можа, яна і не пустэльніца зусім, а пярэварацень? Снежная дзева?

Бенкей раптам спыніўся. Словы Сабура нагадалі яму легенду, якую ён даўно чуў ад тутэйшых жыхароў.

— Ты чаго спыніўся? — спытаў Сабура, здзіўлена гледзячы на Бенкея. — Пайшлі… І ўсё ж цікава, дзе гэтая пустэльніца магла бачыць нашага пана Ёсіцунэ?..

2

Муж у яе памёр. На сорак дзевяты дзень Хама адслужыла паніхіду па нябожчыку і вярнулася да будзённых спраў — спраў свайго дома. Яе рукі і вочы былі занятыя, але памяць жыла сваім, асаблівым жыццём. Памяць вяртала Хаму ў далёкія, цяпер ужо далёкія часы.

І ўспомнілася ёй бура на ўзбярэжжы і выпадковая сустрэча, сведкамі якой былі мора, холад і вецер… Толькі праз дзесяць гадоў Хама даведалася, што сустрэлася тады з атрадам Ёсіцунэ. Так, не ведала яна ў тое імгненне, што за людзі гэтыя вандроўныя манахі. Толькі адзін быў ёй знаёмы — той у адзенні жабрака, у глыбока насунутым на вочы саламяным капелюшы. Памяць падказала ёй, хто ён, свавольнік-хлапчук, смуглы, скуласты, раскудлачаны, з падзёртымі да крыві каленямі… Ага, той самы хлопчык, які часцяком — у яшчэ больш далёкія часы — прыбягаў напіцца ў яе келлю каля сталіцы Кіота.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)