Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Замежная фантастыка
Замежная фантастыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Замежная фантастыка

Электронная книга - «Замежная фантастыка». Краткое содержание книги:

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 150
Перейти на страницу:

— Дарэмна. Спешка тут не дапаможа, — запярэчыў адзін майстар. — Пракапаць тунель не жарт. Праходчыкі ідуць з двух бакоў, насустрач адзін аднаму, але ўсё роўна менш чым у дзесяць дзён не ўкладуцца. Гара, а не які-небудзь узгорачак. Ды дні чатыры на абліцоўку, бетанаванне, мантаж электроннага абсталявання.

— А мы не будзем капаць! — начальнік акінуў прысутных пераможным позіркам. — У праект унесены істотныя папраўкі. Не марнаваць жа столькі часу на тунель! Дык вось, тунеля не будзе! Мы ўзарвём гару!

— Што? Узрыў?.. Дык гэта ж… — галоўны інжынер пачаў быў гаварыць, але спалохана змоўк.

На роўным, як стол, полі недалёка ад будаўніцтва сеў верталёт. З яго гарохам пасыпаліся ўзброеныя салдаты.

— Вось якраз… — сказаў начальнік будаўніцтва, кісла жмурачыся ад яркага сонца і нясцерпнага металічнага бляску верталёта. — Узрыў… Гэта… — ён махнуў рукой. — Усё зробяць за нас. Вадародная бомба, бамбакрошка… Тэхніка на мяжы фантастыкі — пякельная машына для патрэб будаўніцтва. Гара знікне як дым… Радыяцыі не будзе, а калі нават і будзе, справу завершаць не людзі, а будаўнічыя аўтаматы.

Галоўны інжынер мімаволі зірнуў на гару. Прыгожая гара, цудоўная, дзіўная. Царыца сярод іншых гор. Уся пакрытая рэліктавымі соснамі. Ахоўвалася да гэтага часу як помнік культуры. І вёска каля яе падножжа — таксама помнік. Вёска, якая захавалася з старажытных часоў… У гэтую гару цяпер упіралася стужка скораснай шасэйнай дарогі. Зручная дарога. Шырыня сто метраў…

Блакітная стужка цягнулася здалёк. Ад аэрапорта далёка на поўдні, перасякаючы раўчукі і рэкі… А па ёй з мінімальнай хуткасцю трыста кіламетраў паімчацца аўтамабілі з электроннымі аўтавадзіцелямі…

Каля падножжа гары, парослай векавымі лясамі, цяпер варушыліся цыклапічныя экскаватары, узвышаліся вежавыя краны. І ўся гэтая машынерыя скрыгатала, хрыпела і раніла цішыню бяздушнымі механічнымі галасамі.

І раптам завыла сірэна. Як блізкая зарніца, сіняву неба прачарціў чырвоны сцяг. І тут жа машыны пачалі адступленне — адыход ад пазіцый, якія нядаўна заваявалі. Машыны саступалі месца другім, яшчэ больш магутным і дасканалым. Грукат выбухаў змоўк. У наступ пайшлі салдаты-мурашкі, адзетыя ў уніформу колеру хакі. А на чале арміі павольна рухаўся цягач, увенчаны ярка-чырвоным, як свежая кроў, цыліндрам. Ён поўз проста да дзіркі нядаўна пракапанага тунеля.

— Увага! Увага! — загаварыў гучнагаварыцель на цягачы. — Камандзір асобай ударнай групы просіць пацвердзіць, што вакол гары нікога не засталося…

— Навакол нікога няма, — адказаў начальнік будаўніцтва ў мікрафон. — Мясцовыя жыхары эвакуіраваны яшчэ да пачатку будаўнічых работ.

— Спадар начальнік! — усклікнуў раптам адзін малады інжынер. У хлопца ліхаманкава блішчалі вочы. З-за спіны выглядвала некалькі сялян, усе — вельмі старыя. — Людзі гавораць, што не ўсе эвакуіраваліся!

— Што? Як гэта не ўсе? — начальнік пабялеў.

— Адзін чалавек застаўся… Жанчына… Яна сказала, што тунель яе не цікавіць. Ну… ніякай ёй справы няма да тунеля… Яна жыве тут. Даўно ўжо. Цяпер перабралася яшчэ вышэй, амаль на самую вяршыню гары. Пра яе ніхто не ведаў. Вось толькі гэтыя старыя помнілі, што жыве тут, на гары, жанчына. Яны спрабавалі ўгаварыць яе перабрацца куды-небудзь, ды яна заўпарцілася…

— Яна што, вар'ятка? — начальнік будаўніцтва прыцмокнуў языком і націснуў на кнопку сігналу трывогі.

— Не ведаю… Можа, і вар'ятка. Але кажуць, маладая, прыгожая… Манахіня… здаецца…

— Так, так… — начальнік нахмурыўся. — Манахіня, маладая… Ударны атрад! — крыкнуў ён у мікрафон. — Увага! Прашу пачакаць, пакуль я не знайду гэтую жанчыну… Што? Ага, вядома… Сапёры кажуць, што могуць чакаць не болей дзвюх гадзін, інакш уся будоўля выйдзе з графіка.

У галаве маладога інжынера маланкай бліснулі схемы і планы, дыяграмы, графікі. ЭВМ распрацавала ў далёкай сталіцы графік будоўлі дакладна і падрабязна, як дыспетчар — расклад руху цягнікоў…

…Цік-так… цік-так… Гадзіннік цікаў. Хранометр адлічваў секунды і долі секунды. Незлічоныя шасцерні круціліся і цягнулі бясконцую стужку блакітнай дарогі — далей, далей, у нетры гары. З поўдня на поўнач. Ад цывілізаваных раёнаў — у глуш, у глухамань. Кіламетр за кіламетрам, крок за крокам. А цяпер стары графік ушчыльнены да мяжы. Старыя метады паляцелі к чорту. Тэрмін перасунуўся, праглынуўшы два тыдні. Шасцерні круціліся з вар'яцкай хуткасцю…

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)