Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Станіслаў Аўгуст перажыў жанчыну, якую некалі называў «уладаркаю свайго сэрца і лёсу», на паўтара года. Павел I дазволіў яму пасяліцца ў Пецярбургу, дзе ён і быў без усякіх урачыстасцей пахаваны ў касцёле на Неўскім праспекце. Улетку 1939-га прах манарха вярнуўся на радзіму і быў перазахаваны ў Траецкім касцёле радавога маёнтка Воўчын пад Берасцем. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл з прахам Станіслава Аўгуста абрабавалі. Шукаючы золата, зладзеі растрыбушылі ўсю каралеўскую магілу. Тамтэйшыя жыхары апавядаюць, што вясковы каваль забраў сабе пазалочаную карону і любіў танцаваць у ёй на вяселлях.
Перш чым пагаварыць пра драматычныя вынікі далучэння Беларусі да Расійскае імперыі, зазначым, што ў 1796 годзе адбылася чарговая бюракратычная перабудова: Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы аб’ядналі ў Беларускую губерню з цэнтрам у Відебску. Прабыўшы дваццаць гадоў губернскай сталідаю, Полацк мусіў задаволідца рангам павятовага горада. Услед за адміністрацыйнымі чынамі ў Віцебск пацягнуліся заможныя жыхары, асабліва купецкага стану. Гарадскія ўлады зачынілі народную вучэльню. Да ўсіх гэтых непамыслотаў дабавіўся пажар, які вынішчыў 240 дамоў.
Аматарам статыстыкі дазволю зазірнуць у пададзеную першым гараднічым губернскаму начальству «Ведомость о состоянйй Полоцка на 1799 год». Яна паведамляе, што ў горадзе жыве 7535 чалавек (меней, чым у XII стагоддзі): гарнізонных вайскоўцаў іхжонакідзяцей — 1398, чыноўнікаў — 294, духоўных асобаў — 171, дваранаў — 135, купцоўхрысціянаў — 547, купцоўяўрэяў — 105, мяшчанаўмужчын — 2305, жанчын — 2540. Полацк меў пяць цэркваў два касцёлы, шэсць манастыроў, дамоў скарбовых (казённых) драўляных і мураваных — 20, гарадскіх — 1, прыватных — 1183, з іх мураваных — 21… На Ніжнім замку мясціўся вайсковы гарадок з баракамі і пляцам для муштравання гарнізонных салдатаў.
Палачане прызвычайваліся да павятовага жыцця ды існавання ў новай дзяржаве. Знікненне Рэчы Паспалітай з еўрапейскай карты вяло да ўсталявання на беларускіх землях усё болып жорсткіх парадкаў.
Створаная царызмам імперыя, у адрозненне, напрыклад, ад Брытанскай, была не заморская, а кантынентальная. Іначай кажучы, калоніі знаходзіліся побач з метраполіяй. Такая геаграфічная, ачасам і этнічная (падабенствамовы, народных традыцый) блізкасць давала магчымасць не толькі маскаваць прыгнёт, але яшчэ і навязваць паняволенаму народу чужую гісторыю, падсоўваць яму чужых герояў.
Пры ўсіх яе хібах Рэч Паспалітая была шляхецкай рэспублікай, дзе ўжо даволі хутка развіваўся капіталістычны ўклад. У Расй ж дасягнула вяршыні магутнасці абсалютысцкая феадальная манархія з сярэднявечнымі законамі, ці, дакладней, беззаконнем. Беларусь захапіла краіна, якую Маркс і Энгельс называлі жандарам Еўропы, а Ленін — турмой народаў.
Кацярына II і яе сын Павел I раздалі ў беларускіх губернях сваім памешчыкам паўмільёна сялянскіх душ, прычым значная частка гэтых людзей раней была асабіста свабодная. Іенерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву «в вечное й потомственное владенйе пожаловано» 17 750 душ, статсдаме графіні Скаўронскай — 3823, генераланшэфу Салтыкову — мястэчка Ракаў ды іншыя маёнткі з 3735 дуіпамі… Спіс гэты бясконцы.
За кошт нашай Бацькаўшчыны Кацярына шчодра надзяліла і сваіх фаварытаў Браты Арловы, што некалі дапамаглі ёй сесці на трон, пераважна ў далучаных губернях атрымалі 50 тысяч прыгонных. Прозвішчы сялянам нярэдка давалі па панах. У адной з «арлоўскіх» вёсак у Магілёўскай губерні праз сто гадоў пасля захопу Беларусі нарадзіўся мой дзед Арцём Арлоў.
Феадальная гаспадарка ў Расіі вылучалася прымітыўнасцю. Беларускіх сялянаў якія ў болыпасці сваёй раней плацілі грашовы аброкчынш, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў імперыі былі болып жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўз’яднання», у 1773–1775 гадах, яе трэсла пугачоўшчына.
Беларускія гарады пазбавіліся магдэбургскага самакіравання і старых гербаў Дробную шляхту, што не магла давесці дакументамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковы стан. Падаткі ў беларускіх губернях, у адрозненне ад расійскіх, дзяржава да 1811 года збірала не ў асігнацыях, а ў звонкай манеце. Паводле неафіцыйнага курсу 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбра. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў, у чатырыпяць разоў болыпых, чым ва ўнутраных губернях.
На змену расфармаванаму новымі ўладамі прафесійнаму войску Вялікага Княства Літоўскага прыйшлі невядомыя дагэтуль Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросце з 19 да 35 гадоў Мірным часам Пецярбург вымагаў з 500 душ аднаго жаўнера, у вайну — чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы, як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыццё, потым тэрмін абмежавалі «ўсяго» чвэрцю стагоддзя. Наступнае скарачэнне службы да дваццаці гадоў адбылося толькі ў 1834-м.