Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 199
Перейти на страницу:

— Угу, — сонна буркнуў Рон і пачаткаў раздзіраць абгортку. Гары ўстаў і палез у куфар за Картай Марадзёраў; ён кожны раз яе хаваў. Перавярнуўшы палову куфара, ён выняў яе з-пад згорнутых шкарпэтак, у якіх захоўваў зелле поспеху — Фелікс Фелецыс. Гары аднёс карту ў ложак, пастукаў па ёй і ціха, каб не пачуў Невіл, які як раз праходзіў міма яго ложка, прамармытаў:

— Урачыста клянуся, што не надумваю нічога добрага.

— Прыгожыя, Гары! — захоплена крыкнуў Рон, размахваючы новымі квідышнымі пальчаткамі.

— Не трэба падзякі, — безуважліва адклікнуўся Гары, уважліва аглядаючы спальню "Слізэрыну". — Гэй… здаецца, яго няма ў пасцелі…

Рон не адказаў; ён быў занадта заняты падарункамі і ўвесь час захоплена ахкаў.

— Выдатны ўлоў сёлета! — абвясціў ён, паднімаючы над галавой цяжкі залаты гадзіннік з незразумелымі знакамі па баках і маленечкімі зорачкамі, якія рухаліся, замест стрэлак. — Бачыш, што мама з татам падарылі? Мабыць, трэба задаволіць паўналецце і на наступны год таксама…

— Правільна, — прамармытаў Гары, мімалётна паглядзеў на гадзіннік, і зноў утаропіўся на карту. Дзе ж Малфой? Ён не снедае ў Вялікай зале… яго няма ў Снэйпа, які сядзіць у сваім кабінеце… няма ні ў адным з туалетаў і ў лякарні…

— Жадаеш? — невыразна прамыкаў Рон, працягваючы Гары каробку шакаладных цукерак.

— Не, дзякуй, — Гары падняў вочы. — Малфой ізноў знік!

— Ніяк не мог, — паматаў галавой Рон, засунуў у рот другую цукерку, вылез з ложка і пачаў апранацца. — Давай-ка, паспяшайся, а то табе прыйдзецца апарыраваць на пусты страўнік… урэшце, можа, так лягчэй…

Рон задуменна ўтаропіўся на скрынку са ласункамі, паціснуў плячамі і саўгануў у рот трэцюю цукерку.

Гары пастукаў па карце чарадзейнай палачкай са словамі: "Выхадка атрымалася", хоць гэта было зусім не так, і апрануўся, не перастаючы напружана разважаць. Ёсць жа тлумачэнне дзіўным знікненням Малфоя, толькі, на жаль, ён цалкам не ўяўляў, якое. Вядома, прасцей за ўсё было бы прасачыць за ім, але нават з плашчом-нябачнікам гэта практычна нерэальна; у яго ўрокі, трэніроўкі, дамашнія заданні, апарыраванне. А калі нешта прапусціць, яго адсутнасць абавязкова заўважаць.

— Гатовы? — спытаў ён Рона.

На паўдарогі да дзвярэй Гары зразумеў, што Рон нават не паварушыўся. Ён стаяў, абапіраючыся на стойку палогі, і дзіўна расфакусаваным поглядам глядзеў у залітае дажджом акно.

— Рон? Сняданак.

— Я не галодны.

Гары здзіўлена ўтаропіўся на яго.

— Ты жа толькі што казаў…?

— Добра, я спушчуся з табой, — уздыхнуў Рон, — але есці не буду.

Гары падазрона паглядзеў на сябра.

— Сажраў палову каробку цукерак??

— Не ў тым справа, — Рон ізноў уздыхнуў. — Ты… ты не зразумееш.

— Дзе ўжо мне, — адказаў парадкам заінтрыгаваны Гары і накіраваўся да дзвярэй.

— Гары! — раптам паклікаў Рон.

— Што?

— Я не магу гэтага стрываць!

— Стрываць чаго? — Гары пачаў хвалявацца. Рон быў бледны і выглядаў так, нібы яго зараз вырве.

— Не магу перастаць думаць аб ёй! — хрыпла выдушыў Рон.

Гары ў жаху на яго паглядзеў. Ён такога не чакаў і не жадаў гэтага слухаць. Яны, вядома, сябры, але калі Рон пачне зваць Лаванду "Лаў-Лаў", прыйдзецца правесці рысу.

— Гэта ж не мяшае снедаць, — сказаў Гары, каб надаць таму, што зараз адбывалася крыху разумнага сэнсу.

— Яна не ведае пра мае існаванне, — з адчайным жэстам вымавіў Рон.

— Ведае, і яшчэ як, — узрушана запярэчыў Гары. — Яна ўвесь час з табой цалуецца, забыўся?

Рон міргнуў.

— Ты пра каго?

— А ты пра каго? — спытаў Гары. Яму ўсё больш здавалася, што яны абодва здурэлі.

— Пра Рамільду Вейн, — прашаптаў Рон, і яго твар асвятліўся, нібы ад яркага сонца.

Хвіліну-іншую яны моўчкі глядзелі сябар на сябра. Потым Гары сказаў:

— Гэта жарт, так? Ты жартуеш.

— Гары, здаецца… я кахаю яе, — прызнаўся Рон здушаным голасам.

— Вельмі добра, — Гары падышоў да Рона і ўважлівей зазірнуў у яго ашклянелыя вочы і абяскроўлены твар. — Выдатна… скажы гэта яшчэ раз сур'ёзна.

— Я кахаю яе, — ледзь чуваць паўтарыў Рон. — Ты бачыў, якія ў яе валасы, чорныя, блішчалыя, шаўкавістыя… а вочы? Вялікія чорныя вочы? А…

— Жудасна смешна і ўсё іншае, — нецярпліва перабіў Гары, — толькі жарт зацягнуўся. Годзе. Хопіць.

Ён паспеў зрабіць пару крокаў да дзвярэй, але раптам атрымаў магутны ўдар па правым вуху. Пахіснуўшыся, ён азірнуўся. Рон, з скажоным ад лютасці тварам, зноў адводзіў кулак назад, рыхтуючыся стукнуць яшчэ раз.

Рэакцыя Гары была інстыктыўнай; палачка быццам сама выляцела з кішэні, а ў мозгу прагучаў заклён:

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)