Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 238
Перейти на страницу:

Слухай, аміка, як перад строем катаў плача на руках у сівай бабулі светлавалосы хлопчык!.. У адной белай кашульцы, з цёплымі ножкамі, заўчасна ўзняты з пасцелі каля адчыненага акна. Слухай перадсмяротны гул над натоўпам безабаронных людзей, асуджаных на страшны адыход з жыцця!.. Слухай каманду: «Агонь!», на якую ўсе дваццаць вінтовак у руках тваіх суайчыннікаў адказалі маўчаннем!.. Слухай і невымоўную цішыню, якая хутка асядзе над яшчэ адной братняй магілай!..

Італьянцаў зноў абяззброілі. Яны паддаліся: не ведалі, што іх чакае. Загадалі ім стаць над заваленай цёплымі трупамі ямай. Яны паслухаліся: не верылі, што гэта можа стацца…

Цяпер над той магілай шумяць і іграюць у сонцы лісцём беларускія пальмы — бярозы; каля помніка з вечнага каменя надазёрных палёў цвітуць нашы кветкі — прыгожыя ў сваёй сардэчнай сціпласці. А ў вёсках, якія разам з пяццю азёрамі відаць з высокай гары, простыя, шчырыя людзі гавораць пра тых безымянных Дваццаць, што не змаглі страляць… не захацелі цаной нявіннай крыві вяртацца нават сюды, у сваю непаўторна прыгожую краіну…

Спыні свой кацер, аміка! Стой, пакуль і вада супакоіцца! Ушануем іх памяць маўчаннем. 1958 г.

АСТРАВОК

На хутары, дзе садок, i гарод, i навокал, як мора, калгаснае жыта, бачыў жывы прататып казачнага Іванькі-прастака.

Дужы, рахманы дзяцюк. З гонарам расказвае, што ён усё-ўсё ўмее рабіць. Хоць i робіць толькі тое, што не патрабуе трохі большай кемлівасці: не косіць, але падае на воз, не коле дроў, але валочыць вёдрамі ваду ca студні, якая больш за кіламетр ад хутара, у вёсцы… Малодшы брат, гаспадар, вазіў летась яблыкі прадаваць — з Наваградчыны ў Маскву — i купіў яму шапку, якой вельмі ж хацелася — салдацкую, з чырвоным аколышкам. Яна вісіць на сцяне, любоўна загорнутая ў маміну хусту.

Увечары «дурань» зняў яе са сцяны, разгарнуў i надзеў аберуч — як карону.

— Куды ты, Іване? — пытаецца цярплівая i ціхая жанчына — маці.

— У кіно.

— Позна, сынок, яно там недзе ўжо канчаецца.

— А пад канец яшчэ цікавей.

Ды з такой жа дзіцячай усмешкай адказвае!..

— Малому дарогу саступіць, — кажуць пра хлопца сямейнікі.

I шкадуюць яго ўсе — i брат, i братавая, i сястра-школьніца, i дзед.

Дзед — цікавы i сам. Яму ўжо за дзевяноста. Накрыўшыся старой цыратай ад дажджу, пасе ў зялёным яры дзве каровы i жменьку авец. І вельмі рад, што вось ізноў, як людзі, бачыць. Бо толькі нядаўна яму знялі катаракту.

— Як на свет нарадзіўся, сынок! — расказвае ён мне, неяк надзіва молада смеючыся. — А тыя разы, сляпым быўшы, дзяржу дзве каровы на павадах, а малыя толькі камандуюць: «Дзеду, лявей! Дзеду, правей!..»

Дзед есць зацірку толькі з хлебам i злуецца на ўнукаву жонку, калі зацірка рэдкая:

— Сама, відаць, хадзіла па ваду!..

Увечары выпіў з намі — цэлую шклянку самагону — i пачаў успамінаць. Ну, спачатку — бліжэйшае. Як ён на ўнукавым вяселлі «ўзяў» трошкі не літар i нават яшчэ «барыню» паскакаў. Як сын яго, Лёўка, насіў у млыне на другі наверх па два шасціпудовыя мяхі зараз, узяўшы пад пахі, а потым — булава, царства яму нябеснае, напіўшыся п'яны, прастудзіўся за ноч у канаве i памёр… Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк трошкі вусцішна. Што памятае жывы чалавек!.. У другой палавіне дваццатага веку — успамінае пра турэцкую вайну!.. Праўда, на Шыпцы сам ён не быў — па пашы бегаў яшчэ, але ж палонных туркаў бачыў многа. У графскім маёнтку.

— Шапкі высокія, чырвоныя. Снапоў накладуць у параконныя кары — толькі ў драбіны, не болей, палягуць туды шасцёх i паехалі!.. Яшчэ, кажуць, пазвальваемся! Ха-ха-ха!.. — рагоча, аж хіхікае, як малы.

Уранні папрасіў мяне зняць яго на картачку — пад яблыняй, з маленькім праўнукам на каленях. Табурэтку паставілі ў бульбе, якая цвіце.

1958

МОЙ ЧЭХАЎ

Ёсць i такая задума: напісаць гісторыю мае дружбы з кнігай. Не напісаўшы, цяжка пераканаць каго-небудзь, што гэта будзе цікава. A пісаць паку ль што не хочацца: яшчэ ўсё баюся, што не здолею адшалушыць ад значнага, патрэбнага для іншых, толькі сваё, асабістае, вузкапрыватнае.

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)