Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 150
Перейти на страницу:

Ён кожны год да даччыных імянін пасылаў ім падарункі, бо дасюль перагарэла сэрца па былой жонцы, а па любімай дачушцы ныла яшчэ моцна i цяпер: дзіця ёсць заўсёды дзіця, бо няма ні былых, ні цяперашніх дзяцей, яны заўсёды твае дзеці...

...Каця, невялікая ростам, не зусім тонкая, але i не поўная, вельмі загарэлая на твары, дужая i здаровая кабета, вярнулася з саўгаснага поля позна, калі ён, Міхаіл Апанасавіч, прыехаў з лесу, адвучыў другую змену i прыйшоў дахаты.

— Вы, мусіць, вельмі прагаладаліся ўжо? — сустрэўшыся ў двары, усміхнулася яна, усміхнулася, хоць была i стомленая.

— Ды не, — адказаў ён, адчуваючы, што напраўду хоча есці, але не стаў прыспешваць, каб яна тут жа гатавала вячэру: ведаў, што ёй яшчэ шмат клопатаў ды працы па гаспадарцы.

Ён з хвіліну пазіраў на яе кругленькі твар з невялікім роўным носам, з чырвонымі ад ветру i дажджу шчокамі, бачыў маладое здароўе на ім, заўважаў гарэзныя агеньчыкі ў яе кругленькіх вочках, адчуваючы сарамлівае хваляванне. А як яна яшчэ ўсміхнулася, зірнула пільна i з нейкім маладым выклікам, зусім разгубіўся, заміргаў, збянтэжыўся, чуючы, як у горле перахоплівае дыханне.

— Зараз, людзі мае, усё зладзім... — спахапіўшыся, што шмат стаіць, Каця неяк ненатуральна моцна i бадзёра загаварыла да дачок, загадала тым абіраць бульбу, а сама скінула фуфайку, атрэпала яе аб плот ад пяску, застаючыся ў даўгаватай сукенцы, пачала ўходжвацца.

Работа, як кажуць, гарэла ў яе руках. Яна хутка i амаль у адну хвіліну рыхтавала едзіва свінням i курам, насіла гэта ў загарадкі i праз міг ужо вярталася адтуль з трэскамі, бегла да нечага іншага. Зрэдку кідала на яго хуткія позіркі i, пылаючы суха на шчоках, усміхалася.

Міхаіл Апанасавіч, бачачы гэта i трывожачыся, прысеў на лаўцы, што была ля сцяны, пад кухонным акном. Пасядзеў з хвіліну, i як убачыў, што вярнулася з пашы карова, падняўся, адчыніў ёй весніцы. Каця вынесла з дрывотні i кінула ў куток двара ахапак звялай канюшыннай атавы — i карова ахвотна падышла да яе, узялася есці, раз за разам матляючы галавою, ад чаго закідвала на спіну траву. А Каця ўжо праз міг была ў хаце, загадвала дочкам падпальваць у печы i ставіць варыць бульбу.

Ухадзіўшыся, Каця вынесла з хаты гаршчок з цёплаю вадою, вымыла ёю каровіна вымя, абцерла яго сухім ручніком, села на столачку i пачала даіць. Пачуўшы пах сырадою, прыбег аднекуль з-за хлява рыжаваты кот, падняў кароткі хвост, замяўкаў, тручыся ля гаспадыніных ног.

— Естачкі захацеў? — жартам падражніла яго Каця. — Ах ты, стары гультай! А хто ж мышэй будзе лавіць? Бегаюць вунь па кладоўцы, гарцуюць, як коні...

Міхаіл Апанасавіч, зноў седзячы на лаўцы, усміхнуўся, бачачы, што гаспадыня вельмі паважае ката i сабаку, хоць не раз i кажа, што «замест гэтых гультаёў можна было б выкарміць добрага падсвінка», але зводзіць ката i сабаку не збіраецца.

«Любіць усё жывое...» — падумаў ён.

— Ну, як там, Апанасавіч, мае вучаніцы? — запытала Каця ў яго, бачачы, што ён сядзіць паблізу i саромеецца, запытала, хоць i добра ведала, што ён не вучыць яе дачок. — Усё гаварэця, каб я ведала.

— Дзеці як дзеці, — адказаў ён. — Ніхто на ix не наракае. Старанныя, працавітыя.

— Працуюць, бо жыццё прывучыла... — уздыхнула Каця. — Большая-то кожны год добра вучыцца, а вот меншая кепска... Ды i здароўе яе кепскае... Усё галава баліць...

— Двоек жа i меншая не мае... Падрасце, то i здароўе паправіцца... — сказаў ён, ведаючы, што Каця вельмі любіць, калі хто хваліць яе — i напраўду працавітых, сумленных, прыгожанькіх — дзяўчатак. — А цяпер, можа, яе рост такі...

— Можа, i так, — згадзілася Каця. — Я i сама некалі такая ўжо танюсенечкая была, зусім не такая, як цяпер...

Дочкі ж, слухаючы гэтую размову i сарамліва ўсміхаючыся, усё яшчэ бянтэжачыся яго, i новага ў доме чалавека, i настаўніка, запалілі ў печы (чуваць было, як пачаў слацца па двары смалісты дым), пасля намылі свінням бульбы, насыпалі яе ў гаршкі, каб маці адразу заўтра ранічкай магла паставіць ix у гарачую печ. Як толькі тут, на двары, памылі рукі, адразу шмыганулі ў хату.

— Брыдка во за троечкі... — усміхнулася Каця, якая паднялася ўжо, ішла да сянец з ледзь не поўным вядром малака, якое наверсе ўспенілася, пахла на ўвесь двор.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)