Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 136
Перейти на страницу:

Мне агідна было заходзіць у настаўніцкую, сустракацца з трыма раз’юшанымі жанчынамі з паталагічнаю патрэбаю ламаць лёсы і душы сумленных людзей, таму на перапынках затрымліваўся з вучнямі ў класе і на калідоры і толькі забягаў змяніць класны журнал.

Валю Салаўёву выжылі са школы на першым годзе работы. Яна з годнасцю і пагардай сустрэла незаслужаныя абразы і знявагі, не прасіла ні ў кога літасці, не пісала скаргаў. Перанесла свой чамаданчык да Івана, надзела целагрэйку і гумовыя боты, завялі яны парсюка, вясною засадзілі соткі і былі абое шчаслівыя.

Я ведаю і далейшы лёс гэтай сям’і. Як толькі вызвалілі Івана, яны паехалі ў Вышні Валачок, Валя была настаўніцай і дырэктарам школы, абое ўступілі ў партыю, выгадавалі трое дзяцей.

Я часам і цяпер успамінаю сваю слабасць, і сумленне грызе і раздзірае душу, як кароста.

Змей Гарыныч

Агляд пачаўся ў Доме культуры выступленнем раённай сярэдняй школы. Удзельнікі канцэрта ў прыгожых касцюмах добра спявалі, дэкламавалі, добра выконвалі танцы народаў розных рэспублік, паставілі сцэны з п’есы «Цімур і яго каманда». У зале сядзела амаль уся школа, і, як футбольныя балельшчыкі, усе апладзіравалі нястомна.

Пасля перапынку выступалі мы. Літмантаж, частушкі, вянок франтавых песень прайшлі з поспехам. А спектакль «Мікіта Кажамяка і Змей Гарыныч» зачараваў усіх гледачоў. Царскія і баярскія ўборы зіхацелі блёсткамі, здалёк парыкі з панчошак здаваліся сапраўднымі лысінамі, а калі з лязгатам і свістам вылятаў на сцэну «сапраўдны» даўжэзны, з шыпамі на спіне, з агеньчыкамі ў вачах і з шырока разяўленай пашчай Змей Гарыныч, зала замерла, а малыя ад страху палезлі пад лаўкі. Схватка Мікіты са Змеем стала вяршыняй спектакля. Мільгаў падсвечаны чырвоным ліхтаром блішчасты меч, ад яго ўдараў адлятала адна змяіная галава, на яе месца высоўвалася другая, і так некалькі разоў. Эфект быў незвычайны. У канцы ўсе прысутныя стоячы апладзіравалі артыстам таежнай сямігодкі. На сцэну прыбег загадчык райана павіншаваць з поспехам і загадаў не здымаць касцюмы: праз гадзіну трэба будзе ўсё паўтарыць яшчэ раз для насельніцтва райцэнтра за пэўную плату.

Мясцовы радыёвузел так разрэкламаваў нашу праграму, што ў клуб людзі пайшлі натоўпамі. Былі занятыя ўсе месцы і праходы. Падбадзёраныя пахвалою самога Маеўскага, мае артысты стараліся як ніколі. Маленькі басавіты Мішка Пшанічны, засунуты ў змяінае тулава, вырабляў такія выкрунтасы, што зала аж раўла і бясконца апладзіравала.

Неспадзявана мы занялі першае месца, а грошы, выручаныя за наш спектакль, пайшлі на прэміі ўсім удзельнікам. Другое месца заняла раённая школа. Пакрыўджаныя тупалі і свісталі, крычалі: «Няправільна!», патрабавалі перагляду, але рашэнне журы было канчатковае. Мы пачалі складаць свой «рэквізіт», як на сцэну з малым сынком зайшоў сам Пушыкаў. Ён першы кіўнуў мне і загадаў паказаць хлапчуку, што гэта за змей, з чаго зроблены і як свецяцца вочы, бо малы думае, што прывезлі з тайгі жывую пачвару. Пушыкаў пахваліў удзельнікаў і буркнуў мне: «Здорава ў вас выходзіць».

Не паспелі мы скласціся, як мяне паклікалі ў райана. Я пабег, спадзеючыся на пахвалу і падзяку. Але загадчык сядзеў даволі змрочны. Сесці не прапанаваў. «Скажыце, толькі шчыра, дзе вы ўзялі такія касцюмы, парыкі і ўсе гэтыя цацкі?» Я здзіўлена глядзеў на яго і маўчаў. Ён паўтарыў пытанне. «З агню». — «Як з агню? Я пытаюся сур’ёзна». — «А я сур’ёзна адказваю. З агню». I расказаў, як дзеці хапалі з фінагенцкага вогнішча абгарэлыя транты і што з іх рабілі. Іосіф Нічыпаравіч шчыра рассмяяўся: «А да мяне прыйшла дэлегацыя сярэдняй школы патрабаваць адмены рашэння журы, бо ў Біязе працуе ссыльны артыст маскоўскага тэатра, і касцюмы ў іх не самадзейныя, а прысланыя з тэатра некалькімі пасылкамі». Тут ужо разрагатаўся я. «Вы сядайце, сядайце, — памякчэў Маеўскі. — Я, прызнацца, і сам дзівіўся, адкуль усё гэта ў вас. Ну што ж, поспехаў вам. Едзьце, працуйце, а мы, калі трэба, падтрымаем», — і ён упершыню падаў мне руку.

У біязінскім клубе мы сваю праграму ў бітком набітай зале паўтаралі разоў пяць. Кабеты круцілі галовамі, войкалі і дзівіліся, на што здатныя іх дзеці. Памякчэла нават Наталля Іванаўна, хоць раней і абуралася, што ператварылі школу ў склад утыльсыравіны, але пазірала пранізліва і пільна маленькімі чорнымі вочкамі.

Праз тыдзень прыйшла раённая газета з падрабязнаю справаздачаю пра агляд школьнай самадзейнасці. Хвалілі нашых артыстаў, касцюмы, бутафорыю, канцэртную праграму. Узнёсла расказвалася пра выступленне сярэдняй школы і заслугі мастацкага кіраўніка Варвары Сцяпанаўны Наважылавай. Мае драмгурткоўцы абураліся, чаму не названы іх кіраўнік. Я суцяшаў сваіх праўдалюбцаў: «У нас жа с-а-м-а-дзейнасць. Значыць, вы дзейнічалі самі, таму і заслужылі першае месца, а я толькі збоку падказваў і памагаў. Гэта мой абавязак». Не мог жа я сказаць, што прозвішча ссыльнага забаронена называць у друку. Яны, мабыць, гэта разумелі і самі.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)