Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 221
Перейти на страницу:

Заслужаны работнік культуры БССР (1974).

Памёр 28.12.1984 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1930 г. Аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981). У 1984 г. выйшла кніга артыкулаў і эсэ «Пяць раніц тыдня». У 1986 г. Выбраныя творы ў 3 тамах.

Адзін са складальнікаў «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.Р.Суднікам, 1948, 1961, 6-е выданне перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), кіраваў падрыхтоўкай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977-1984).

Пераклаў аповесць М.Горкага «У людзях» (з Э.Агняцвет, 1952).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа за кнігу «Пяць раніц тыдня» (1985, пасмяротна).

Лойка Алег, нарадзіўся 01.05.1931 г. у горадзе Слоніме Гарадзенскай вобласці ў сям'і фельчара.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1956). З 1956 г. - выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 г. - загадчык кафедры ўніверсітэта. Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964-1989). Член-карэспандэнт АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, іншымі медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай літаратурай».

Першыя вершы надрукаваў у 1943 г. («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты...» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984).

Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990).

Выступае і як крытык, літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з Н.Перкіным, 1963), на IX з'езд - «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з В.Чамярыцкім, А.Коршунавым, 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I - 1977, ч. II - 1980, 2-е дапрацаванае выданне ч. I і II - 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII - пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з С.Александровічам і В.Рагойшам, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В.Рагойшам, 1988).

Працуе і ў галіне перакладу. На беларускую мову пераклаў кніжку выбраных твораў П.Верлена «У месяцавым ззянні» (1974), І.В.Гётэ «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».

Лось Еўдакія, нарадзілася 01.03.1929 г. у вёсцы Старына Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1948 г. скончыла Глыбоцкую педнавучальню, у 1955 г. - філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працавала літработнікам у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Зорька», рэдактарам Вучэбна-педагагічнага выдавецтва БССР. У 1960 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве, зноў працавала ў Вучэбна-педагагічным выдавецтве БССР, літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», у 1975-1977 гг. - галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Памерла 03.07.1977 г.

Выступіла ў друку ў 1948 г. (полацкая газета «Большевистское знамя», часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)