Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 221
Перейти на страницу:

Узнагароджаны медалём і Ганаровым знакам А.П.Гайдара.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёння» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фельетоны, 1982), «Сляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестр» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета - круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафесія» (1966), «Рамантыкі шасцідзесятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацк» (1973).

Аўтар п'ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачанні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І.Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А.Грына, 1984), «Пад шыфрам «Зорачка» (1985), «Чароўны камень» (1985).

Пераклаў п'есы С.Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е.Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта оперы «Барвовы золак» (пастаўлена ў 1979).

Многія вершы пакладзены на музыку.

Лук'янаў Мікалай, нарадзіўся 20.07.1924 г. у вёсцы Лешчанка Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Кіраўск (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху (з кастрычніка 1942 г. па чэрвень 1944 г., партызанскі полк № 537 імя Кірава). Быў паранены. Пасля злучэння з Савецкай Арміяй прымаў удзел у баях на фронце. У ліпені 1944 г. на беластоцкім напрамку быў цяжка паранены і страціў зрок. У 1948-1968 гг. працаваў настаўнікам вячэрняй школы на Бабруйскім прадпрыемстве таварыства сляпых. У 1968-1989 гг. - старшыня Магілеўскага абласнога праўлення таварыства сляпых. Сябра СП СССР з 1990 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння БССР (1981).

Першае апавяданне апублікаваў у 1963 г. (бабруйская газета «Камуніст»). Аповесць «І цемра адступіла» (часопіс «Маладосць», 1987) увайшла ў калектыўны зборнік «Дым родных каміноў» (1988).

Лупсякоў Мікола, нарадзіўся 04.03.1919 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і сялян.

У 1921 г. сям'я вярнулася на радзіму - у вёску Папаратнае, што на Жлобіншчыне. Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі. Скончыў Смаленскую артылерыйскую навучальню (1942). Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Цэнтральным, Варонежскім франтах, пад Харкавам. У сакавіку 1943 г. быў цяжка паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны. Працаваў у газеце «Казахстанская правда» (1943-1944), у рэдакцыях часопісаў «Беларусь» (1944-1945), «Бярозка» (1945-1949). Сябра СП СССР з 1944 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 12.02.1972 г.

У друку пачаў выступаць у 1935 г. (альманах «Аднагодкі»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першая атака» (1946), «Апавяданні» (1947), «Мост» (1947), «Дружба» (1952), «Чырвоны бераг» (апавяданні і нарысы, 1954), «Дняпроўская чайка» (1957, 1988), «Паядынак» (1957), «У вераб'іную ноч» (1958), «Ля пераправы» (1959), «Прырэчча» (аповесць і апавяданні, 1961), «На берагах Дняпра» (1966), Выбраныя творы (1968), «Міхалаў дуб» (1974).

Для дзяцей выйшлі кніжкі апавяданняў «Разведчыкі» (1949), «На вірах» (1974) і аповесць «Я помню...» (1964).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана, У.Гаршына, П.Паўленкі, А.Гайдара, У.Курачкіна і інш.

Луфераў Мікола, нарадзіўся 07.01.1929 г. у вёсцы Трубільня Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1950). Працаваў настаўнікам Старобінскай сярэдняй школы Менскай вобласці. У 1954 г. скончыў аспірантуру пры Менскім педагагічным інстытуце. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам Магілеўскага педінстытута, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1975-1978 гг. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. З 1982 г. настаўнічаў у школах Магілеўскага раёна. Жыве ў Магілеве. Сябра СП СССР з 1971 г.

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1952 г. Напісаў брашуру «Кузьма Чорны» (1960) і манаграфію «Проза Кузьмы Чорнага» (1961). Сааўтар кнігі «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (з П.Дзюбайлам і В.Жураўлёвым, 1967), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), падручніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981).

Луцкевіч Антон, нарадзіўся 30.01.1884 г. у горадзе Шаўлі (цяпер Шаўляй, Летува) у сям'і служачага.

З 1897 г. жыў у Менску, дзе вучыўся ў мужчынскай класічнай гімназіі. У 1902 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля васьмі семестраў перавёўся на юрыдычны факультэт Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта, дзе вучыўся шэсць семестраў. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (1903); на першым з'ездзе партыі (1905) абраны сябрам ЦК. У 1905 г. быў арыштаваны, у 1906-1908 гг. знаходзіўся на нелегальным становішчы. У 1916 г. заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу. З 1918 г. - сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Узначальваў Беларускі народны камітэт у Вільні (1916-1919), з'яўляўся старшынёй віленскай Беларускай рады (1918-1919). У сакавіку 1918 г. кааптаваны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР (Акт 25 сакавіка 1918 г.). З кастрычніка 1918 па люты 1920 г. старшыня Рады народных міністраў БНР, народны міністр замежных спраў. Адстойваў інтарэсы Беларусі на Парыжскай мірнай канферэнцыі, на перагаворах з Ю.Пілсудскім. У верасні 1919 г. быў інтэрніраваны польскімі ўладамі, у час савецкай улады ў Вільні (ліпень-верасень 1920 г.) зняволены. Пасля заключэння Рыжскага трактата - старшыня падпольнага Беларускага дзяржаўнага камітэта і легальных Беларускага нацыянальнага камітэта, Беларускага выдавецкага таварыства, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, заснавальнік і дырэктар Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Двойчы прыцягваўся да судовай адказнасці ў справе Беларускай сялянска-рабочай грамады, быў зняволены, звольнены з працы ў гімназіі, а ўзначаленыя ім Беларускі нацыянальны камітэт і Беларускае выдавецкае таварыства - забаронены польскімі ўладамі. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі 30.09.1939 г. арыштаваны і вывезены ў Менск. Рэабілітаваны ў 1989 г.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)