Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 221
Перейти на страницу:

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.

У 1962 г. у газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 г. - у часопісе «Неман». Піша на расейскай мове. Аўтар кніг прозы «Февральский наст» (1978), «Росные травы» (Хабараўск, 1981), «Трое разных» (1985). У часопісе «Неман» апублікаваў аповесць «Самаволка» (1990).

Лісіцын Уладзімір, нарадзіўся 13.04.1944 г. у фашысцкім канцлагеры Флігегорт. Паходзіў з сялянскай сям'і.

У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў канцлагер. Пасля вызвалення сям'я вярнулася ў вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна.

Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскую педагагічную навучальню (Украіна). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Украіна) - працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе.

Памёр 12.07.1973 г.

Выступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь - мая калыска» (1990).

Ліхадзіеўскі Сцяпан, нарадзіўся 09.05.1911 г. у вёсцы Баславічы (цяпер Барок) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1926-1930), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1930-1931), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Скончыў Томскі педагагічны інстытут (1939). Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён. Настаўнічаў у сярэдніх школах. У 1939 г. паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута. Працаваў выкладчыкам гэтага інстытута, быў дэканам факультэта, а з 1963 г. загадваў кафедрай зарубежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута расейскай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1948 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 13.02.1979 г.

Першы верш надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Пісаў на беларускай, расейскай і ўзбекскай мовах. Выйшлі зборнікі паэзіі «Чырванеюць вішні» (1931), «Рокаты дальняй прыстані» (1931), «Крыкавыя знічкі на снезе» (1932), «Мы - маладая гвардыя» (1932), кніжкі вершаў і перакладаў «Берасцянка жывых трывог» (выбраныя вершы і пераклады, 1962), «Поиски сердолика» (вершы, пераклады, Ташкент, 1973), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).

Вядомы і як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Анатоль Франс: Краткий очерк творческого пути» (Ташкент, 1954), «Анатоль Франс: Очерк творчества» (Ташкент, 1962), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Радость встреч» (Ташкент, 1977).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы французскіх, нямецкіх, узбекскіх паэтаў.

Лобан Мікола, нарадзіўся 27.10.1911 г. у вёсцы Чаплічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1931 г. скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Слуцку. Настаўнічаў у вёсках Пласток, Таль на Любаншчыне (1931-1934), у мястэчку Шацк Пухавіцкага раёна, у вёсцы Пярэжыр Рудзенскага раёна. У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Волхаўскім фронце. Быў двойчы паранены і ў 1942 г. - дэмабілізаваны. Адзін год выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў пасёлку Келераўка (Казахстан), зноў вучыўся ў БДУ (скончыў у 1945). У 1944-1967 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, у 1967-1968 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1968-1978 гг. - зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа - загадчык сектара, навуковы супрацоўнік. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)