Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 187
Перейти на страницу:

У тпй памятны дзень я ішоў босы па знаёмай сцяжыне сярод высокага, роўнага з маёй галавою жыта i незаўважна наблізіўся да поплаўчыка Грыгарцэвічаў i раптоўна штосьці нібы штурхнула мне ў грудзіну i нават затрымала: праз радзейшую ўжо сцяну жыта я ўбачыў, што ў вялізнай балеі стаіць Тэціна сяброўка... зусім голая-голенькая. Яна разпораз нагіналася, чэрпала прыгаршчамі, мабыць, нагрэтую ўжо на сонцы ваду, пляскала яе на сябе, пацепвала плячыма, смяялася, цешачыся як дзіця.

Ды не, гэта было ўжо не дзіця. Раней мне выпадала бачыць распранутых дзяўчат, маладых жанчын у хаце, каля рэчкі, дык цяпер тое, некалі ўбачанае i нібы забытае, успыхнула ўва мне, i я ўпершыню зірнуў на дзявочае цела ca здзіўленнем i ўзрушэннем: Божа, якая краса! Усё адразу кінулася мне ў вочы, ашаламіла: высакаваты рост Тэцінай сяброўкі, яе спрытныя, з коратка пастрыжанымі i завітымі русявымі валасамі галава, даўгаватая i танкаватая зграбная шыя, не шырокія i не дужыя, худаватыя, але спрытныя плечы, за якімі былі вабны выгіб, тонкая паясніца i хораша акругленыя белыя клубы, ладныя даўгаватыя ногі, а наперадзе яе хораша аздаблялі белыя, з паўсіневатым адлівам пад пахамі, круглаватыя i буйныя грудзі з натапырчанымі смочкамі колеру недаспелых суніц, падцягнуты, з кідкім для вока пупком, а таксама тугія моцныя сцёгны. Ад такога незвычайнага жаночага хараства ў мяне ажно пацямнела ў вачах, я не мог больш таіцца i сачыць за ім, лічачы гэта сорамам i грэхам, паспешна адступіў i паціху пакрочыў дадому, каб убачанага ўжо не толькі не забыць ніколі, але пазней жыць пад яго ўражаннем.

Я доўга сумаваў, калі Тэця i яе сяброўка-красуня наехала ніяк не могучы разабрацца, адкуль i чаму мой той лёгкі, але ў той жа час i глыбокі смутак, з-за чаго ён так трывожна будзіць уяўленне i вярэдзіць таемствам душу. Больш яе, Тэцінай сяброўкі, я ніколі не бачыў, нават забыўся, як яе зваць, але яна тая, асвечаная, а то i азалочаная сонцам, мокрая, вясёлая ад сваёй маладосці i красы, не толькі часта ўспаміналася i ўспамінаецца, але, мабыць, паспрыяла мне ў далейшым з пачцівасцю адносіцца да жанчын, а да любімай жанчыны — пяшчотна, а да яе цела — з хваляваннем, здзіўленнем i зачараванасцю як да цуду, як да таго, што ўзвышае ўсё ў мужчыне. I яна, тая незнаёмка, падштурхнула мяне напісаць кнігу «Жар кахання. Апавяданні пра жанчын», дзе я намагаўся вымавіць свой хваласпеў найперш той жанчыне, якую кахаюць i якая сама кахае...

...Сярэднюю школу ў Дзераўной я заканчваў, калі мы перабраліся ўжо з хутара i жылі ў вёсцы, праўда, толькі яшчэ ў адной абладжанай як след палавіне вялікай новай хаты, але расказ пра той i пазнейшы час для іншай гаворкі.

1995

СТАСЯ I АКСАНА,

або Смутак ад першага кахання

У ix, на хутары, дзеці змалку i неяк зусім незаўважна прывучаліся працаваць, па-гаспадарску мысліць i гэтак рабіць усё. Што да яго, Яся, дык ён, бадай, не помніць, калі, у якім узросце пачаў спаўняць тое, што яму даручалі: выганяць курэй з гародчыка, пільнаваць, асцерагаць квахтуху з малечай ад варон i ястрабаў (на куранят i гусянят загараўся паляваць i кожны новы іхні кот, але маці пасвойму кожны раз адвучвала ад гэтага: як толькі вылупяцца з яйкаў маленькія жоўценькія птушаняткі, яна лавіла, падносіла яго, малога, але спрытнага драпежніка, да куранят, паказвала ix i хлістала дубчыкам: глядзі, бач, але не чапай! I той нібы ўсё разумеў, не падыходзіў блізка да куранят. Да слова, i Ясь так адвучваў не аднаго ката лазіць па бярозе да шпакоўні: падносіў паляваку, які шукае лёгкай здабычы, да дрэва i сцёбаў таго якой хлабзінаю — зыркай на старых шпакоў, чуй малады піск іншых шпачанят, але не лезь да ix i не сунь кіпцёрыстую лапу праз акенца ў шпакоўню!). Цяжка ўспомніць, калі ён, Ясік, як тады яго называлі, пачаў i падвышацца на службе — прыганяць дамоў гусей з сажалкі, пасвіць на выганчыку мацёру з парасятамі, карміць, паіць іхніх авечак, каровы, а пазней i каня, калі трапіў у падпаскі, для чаго яму сплялі новыя лапцікі i пашылі спецыяльную торбачку, калі пачаў памагаць бацьку рэзаць дровы i кавальнічаць (хадзіць на Каменную гару па жоўты пясок для формаў, раздзімаць мяхі, зубіць сярпы ды круціць тачыла) альбо калі навучыўся памагаць маці абладжваць грады ці жаць, а затым трымаць у руках сякеру ды касу. Усё гэта, як запомнілася, выходзіла неяк само па сабе, як i тое, што ён, старэйшы ў сям'і, у меру свайго ўзросту i ўмення быў апекуном-выхавальнікам маладзейшых сястры, двух братоў i яшчэ адной сястры (выхавацель з яго быў i такі, што ён, калі надакучвала прыбіраць за самым меншым, хто, скажам, i ўлетку не прасіўся па патрэбе на двор i, прысеўшы ўпотай за стаяком альбо пад ложкам, ціхенька скручваў там грушу, дык тады выхоўваў адмыслова — мог змусіць таго шкодніка загрэбці яе, тую грушу, сваімі рукамі i пад адчайны плач вынесці яе з хаты за сенцы. Ды i яшчэ нямала розных кар i экзекуцый ужываў ён — выхавальнік, як цяпер разумее, зусім не злаўмысна, а па нейкім сваім, дзіцячым, праве, дзе i любоў ды ласка, але i жорсткасць таксама, што маці, бывала, бачачы i чуючы, як яны на печы счэпліваюцца нават за тое, дзе, на якім месцы пакласці там лахманы альбо карчажку, часамі вельмі засмучалася: «Чаму вы, дзеці, такія? Вы ж родныя браты i сестры! Вы павінны не грызціся, як кот з сабакам, а шанаваць, любіць адно аднаго!»

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)