Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Кліч роднага звона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кліч роднага звона

Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 187
Перейти на страницу:

незвычайны пах купленых мне не толькі адзення i абутку, але i буквара, сшыткаў, алоўкаў. Хваляванне, а то i нейкі нечаканы страх, як перад усім новым, за дзень да таго, як трэба было ісці ў першы клас. Было адчуванне, нібы штосьці ў мяне ўжо закончылася, пачынаецца новае жыццё, але якім яно будзе, не ведаў;

мая першая, дзіцячая, закаханасць. Не, не ў аднакласніцу альбо старэйшую вучаніцу. У нашу маладзенькую i вельмі прыгожую настаўніцу. I мая першая, дзіцячая, рэўнасць, калі я ^днойчы выпадкова, знянацку ўскочыўшы ў настаўніцкую, згледзеў, як яе там туліў муж...

Смутак, маркота былі ў мяне ў маленстве тады, калі мяне за што-небудзь каралі, ці калі я, не могучы зімой выйсці на двор, сядзеў каля акна на коленцах на лаве i пазіраў у яго — з чыстымі шклінамі ці праз прадзьмуханае, вылізанае языком празрыстае колца сярод замаразі, намагаючыся ўбачыць, адчуць, што цяпер робіцца-дзеецца ў Янковічах, у Дзераўной, у вялікім свеце, дзе, канечне ж, не ўсе так сіднем сядзяць у хаце, як я. Адзін пакой, то з долу — на печ, то з печы — на дол, вось i ўвесь мой прастор! Але тыя сум i маркота былі не нудныя i не адчайныя, у ix была свая вабнасць, нават, калі хочаце, паэзія.

Ярка помню: аднойчы дзядзька Антон ці не ў першы год калгасаў у нашых мясцінах, а гэта значыць, на пачатку пяцідзесятых гадоў, ідучы з канюшні, дзе быў конюхам, зайшоў па дарозе дадому да нас i, бачачы мяне, яшчэ малога, каля акна, спачатку падміргнуў, увесь засвяціўся на чырвоным ад марозу твары, пастукаў костачкай пальца па шыбіне, а пасля, Хоць i чуў я глухавата праз шкло, заваражыў радкамі:

Не сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла,— Можа б, ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся.

Не толькі я, а можа, i сам дзядзька не ведаў, што гэта напісаў наш не вельмі далёкі зямляк Якуб Колас, ды гэтыя радкі глыбока кранулі маю душу i тым, што яны сугучныя майму настрою i напісаныя «па-тутэйшаму», па-нашаму, што толькі пазней уявіцца, усвядоміцца як беларускае: на хутарах i ў вёсцы ўсе лічылі сябе палякамі, хоць ва ўсіх не было ніякіх польскіх карэнняў, а чытаць i крыху шаволіць па-польску маглі толькі тыя, хто за палякамі хадзіў у іхнюю школу (мая маці тады скончыла чатыры класы, а бацька нават сем класаў).

...Праз гадоў пяць у калгасе, калі многія пачалі задыхацца, што ў ix так мала зямлі, цяжка без свайго каня, вупражу, плуга i бараны i што гэтак цвёрда вызначаюць, колькі трымаць для сябе кароў, свіней i авечак, калі i колькі мець для сябе сена (бывала, мы, дзеці, нацягаем дзяружкамі, насушым, можа, i стог бярозкі, свірэпы ці i ўкошанага на межах ці ў лесе на палянах, а па загадзе старшыні прыедуць i ўсё гэта, ускінуўшы на калёсы, забяруць: маўляў, нават не думай паводзіцца «самочинно», цяпер галоўны гаспадар тут — старшыня калгаса, які доўга не мог разабрацца, дзе пшаніца, а дзе ячмень),— дык вось многія хутаранцы ўбачылі: вялікай сям'ёю цяпер не выжывеш. Сем'і, хутары пачалі абязлюджвацца, i найперш ix пакідалі маладыя, здаровыя хлопцы i дзяўчаты. Яны раз'язджаліся хто куды. З усіх хутаранцаў толькі лічаныя засталіся аднаасобнікамі, але старшыня так для ix усё абрэзаў ды так ix прыціснуў (лізнула карова што-небудзь калгаснае — штраф, выйшла курыца за гаспадарскі плот — зноў жа плаці за гэта!), што хутка i яны здаліся, пайшлі ў калгас, увабраліся ў гумоўцы i фуфайкі, пачалі жыць па-новаму, калгаснічаць, a калі ўліліся з хутароў у вёску, змяшаліся там, парушаючы ўсталяваны лад, дык маладзейшыя ўжо не імкнуліся надта ж шчыраваць, ліць пот, а некаторыя з цягам часу навучыліся красці i распіліся. Не буду маніць, я, пятнаццацігадовы, лёгка пакідаў хутар, вельмі хацеў жыць у вёсцы (мы перабраліся на дзедаў пляц, які дагэтуль ніхто не абжываў, шануючы наша права на сваю вотчыну), а вось бацька, везучы на калёсах наш апошні скарб, быў смутны, a маці шчыра плакала. Бедная, яна пажыве ў вёсцы толькі крыху больш дзесяці гадоў i, сустрэўшы ў бальніцы сваё паўстагоддзе ў несвядомым, інсультным стане, пойдзе на той свет. Але вось дзіва: калі мяне паклікалі адтуль, дзе я ўжо настаўнічаў, i калі я заявіўся, падаў голас, дык у маці заварушыліся бровы, а пасля яна на міг адплюшчыла вочы i выдыхнула: «Іра...» Яна назвала імя самай малодшай сваёй дачкі, маёй сястры, якая тады яшчэ хадзіла ў пачатковую школу. Гэта быў наказ мне, старэйшаму ў сям'і, ужо жанатаму, дагледзець, вывесці ў людзі тую, што ў такім юным узросце застаецца без маці... Яна, маці, снілася, церабіла мяне ў снах да таго часу, пакуль наша Іра не паступіла ў інстытут...

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 187
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)