Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 107
Перейти на страницу:

Спалучаць абавязкі самаўладцы вялікай імперыі і галоўнакамандуючага — задача, выкананне якой не пад сілу аднаму чалавеку.

А вось данскі казак Бардакоў быў па-казацку рэзкі, але шчыры:

Нашага гасудара варта расстраляць.

Гісторык Б. Поршнеў, вывучыўшы рэакцыю арміі на прызначэнне цара галоўнакамандуючым, канстатаваў:

Прынятае Мікалаем ІІ у жніўні 1915 года рашэнне аб заняцці пасады Вярхоўнага Галоўнакамандуючага рускай арміяй не выклікала энтузіязму ў салдатаў.

Але сам цар быў прасякнуты патрыятычным запалам. Ён пафасна абвясціў:

Быць можа, для выратавання Расіі неабходна збавіцельная ахвяра. Я буду гэтай ахвярай.

Але царыца Аляксандра Фёдараўна з жаночым прагматызмам супакойвала ўсіх:

Цар, на жаль, слабы чалавек, але я моцная…

І вось Мікалай ІІ, напэўна, у выглядзе гэтай збавіцельнай ахвяры замест сябе кінуў у гарачае полымя вайны мільёны кепска ўзброеных і недавучаных салдат. Як утрапёны пайшоў вайной на немцаў, не ведаючы нават, наколькі падрыхтавана да гэтага яго войска. Афіцэры з вышэйшага камандавання, ужо ведаючы пра «непісьменнасць» цара ў вайсковых пытаннях, спрабавалі яго адгаварыць. Але ў гэты раз цар збіраўся ваяваць не з-за нейкага лесу, але з-за далёкага ад усяго рускага свету сербска-аўстрыйскага тэракта, з-за стрэлаў у Сараева, стрэлаў, якія абарвалі жыццё аўстрыйскага эрцгерцага Франца-Фердынанда, які, у прынцыпе, не меў дачынення да Расіі з яе праблемамі. Не звяртаючы ўвагі на тое, што хвалявацца варта не за сербаў, а за ўласных грамадзян, якія жывуць далёка не так добра, як тыя ж сербы, цар увязаўся ў новую вайну, не паклапаціўшыся нават пра тое, каб у кожнага з яго салдат было ружжо…

А ў той час людзьмі другога гатунку ва ўласнай дзяржаве працягвалі заставацца яўрэі. Цар, жывучы выключна чуткамі і стэрыятыпамі аб непрыдатнасці і шкоднасці яўрэяў, ужо разглядаў пытанне аб адмене прызыву іўдзеяў на тэрміновую вайсковую службу нават у якасці шэрагоўцаў. У адказ на непрыхаваны дзяржаўны генацыд, яны, людзі адукаваныя і недурныя, бачачы, як іх змешваюць з брудам, уліліся ў рэвалюцыйную дзейнасць супраць цара і яго паўтурэмнай імперыі.

Хаця ж падчас Першай сусветнай вайны, у параўнанні з Другой, усё было адносна цывілізавана: ніхто не расстрэльваў палонных — ні расійцы, ні немцы, не было канцлагераў, не было крыважэрнага СМЕРШу, а салдаты падчас доўгай і знясільваючай акопнай вайны часта браталіся і на расійска-германскім фронце і на германска-французкім; прадстаўнікі варагуючых бакоў нават святкавалі разам Каляды ў акопах. Сярод лётчыкаў, напрыклад, лічылася ганебным стараляць у самалёт, калі было бачна, што пілот ужо паранены.

Самыя дрэнныя моманты Першай сусветнай заключаліся ў расстрэле англійскім асам Эдвардам Мэнакам экіпажаў збітых нямецкіх самалётаў і ў скаргах краін Антанты на немцаў за выкарыстанне атрутных газаў і агнямётаў, якія англічане і французы лічылі негуманнай зброяй.

Але нават падчас такой «гуманнай» вайны (калі гэты тэрмін увогуле можа быць выкарыстаны ў дачыненні да войнаў) у Францыі з 19 000 000 усіх мужчын-французаў загінула 1 300 000. Для Францыі гэта была нацыянальная катастрофа: у 1921 годзе на кожнага француза ва ўзросце 20–40 гадоў прыходзілася 11 жанчын. Французы (але і не толькі яны) шмат літаратуры і фільмаў прысвяцілі Першай сусветнай вайне, свята шануючы памяць аб загінулых. У Расіі ж загінулых не тое, каб не памятаюць, але нават больш-менш дакладна не ведаюць, колькі іх насамрэч было. Вось, напрыклад, Волкаў мяркуе, што іх было прыкладна столькі ж, колькі загінулых разам на расійскім фронце немцаў, аўстравенграў і турак — крыху менш за мільён. Аднак страты расійскай арміі айчынныя крыніцы заўжды падавалі ў відавочна паменшаным выглядзе. Зрэшты, гэтую традыцыю распачаў яшчэ Пётр Першы. Пасля яўна няўдалай бітвы ля беларускай вёскі Лясная ў 1708 годзе, ён усім пісаў аб нейкай бліскучай перамозе над «натуральнымі шведамі», нягледзячы на тое, што абоз швецкага генерала нямецкага паходжання Адама Левенгаўпта складаўся з жыхароў Прыбалтыкі: немцаў, куршаў, латышоў і эстонцаў. Пётр дзесяць разоў штурмаваў лагер нямецкага генерала, але так яго і не ўзяў. Усе расійскія крыніцы пішуць, што Левенгаўпт страціў, быццам, ад 6 да 8 тысячаў чалавек (то бок амаль увесь абоз!), а Пётр — крыху болей за 1 тысячу чалавек. Як гэта магчыма? Прыбалты ж не пакінулі лагер і абараняліся!? А ў начы яны ціха сышлі, не згасіўшы вогнішчаў! А вось нямецкія афіцэры, якія служылі ў Пятра, казалі, што расійцаў загінула ад 7 да 10 тысячаў. Шведскія архівы гэта пацвярджаюць, даказваючы, што Левенгаўпт страціў крыху больш за 4 тысячы чалавек.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)