Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 107
Перейти на страницу:

Ну а ў Берліне сваю будучыню звязвалі з разгромам Францыі і Вялікабрытаніі і аб’яднаннем краін Цэнтральнай Еўропы пад кіраўніцтвам Германіі. У Лондане лічылі, што народ зможа жыць спакойна, толькі знішчыўшы галоўнага ворага — Германію.

Напружанасць у міжнародных стасунках была ўзмоцнена шэрагам дыпламатычных крызісаў — франка-германскім сутыкненнем у Марока ў 1905–1906 гадах, анэксіяй Босніі і Герцагавіны аўстрыйцамі ў 1908–1909 гадах і, урэшце, Балканскімі войнамі 1912–1913 гадоў. Вялікабрытанія і Францыя падтрымлівалі Італію ў рэалізацыі інтарэсаў у Паўночнай Афрыцы, чым некалькі аслабілі яе адданасць Траістаму саюзу. З гэтай прычыны Германія ўжо не магла разлічваць на Італію як на надзейнага саюзніка ў будучай вайне.

У Сербіі пасля Балканскіх войнаў пачалася актыўная нацыяналістычная прапаганда супраць аўстра-венгерскай манархіі. Група сербаў, чальцоў кансператыўнай арганізацыі «Млада Босна» («Маладая Боснія»), прыняла вельмі неразумнае рашэнне забіць спадкаемца прастола Аўстра-Венгрыі эрцгерцага Франца-Фердынанда, быццам смерць аднаго чыноўніка можа паўплываць на палітыку цэлай манархіі — яго па-просту зменіць іншы, як гэта здаралася пасля замахаў народавольцаў на цара ў Расіі. Магчымасць здзейсніць нікому не патрэбны тэракт выпала, калі Франц-Фердынанд разам з жонкай адправіўся ў Боснію на вучэнні аўстра-венгерскіх войскаў.

Як ужо было сказана раней, эрцгерцаг і яго жонка былі застрэленыя дзевятнаццацігадовым студэнтам з «Млады Босны» Гаўрылам Прынцыпам 28 чэрвеня 1914 года. Вось з гэтай, падалося б, малой іскры, крымінальнай, па-сутнасці, справы, і разгарэлася полымя вайны.

Вядома, у нашыя дні стрэлы тэрарыста з Сараева не прымусілі б палову света распачынаць вайну адно супраць аднаго. Справа была б вырашана ў кампітэнцыі крымінальнага суда, і не болей. Нават атака арабскіх тэрарыстаў на хмарачосы ў Нью-Йорку абышлася толькі поркай аднаго Афганістана ды ліквідацыяй Бен Ладэна. Але ў той час чакалі на нагоду. І такая кволая нагода ўсіх задаволіла.

23 ліпеня Аўстра-Венгрыя, усклаўшы віну за забойства Франца-Фердынанда на Сербію, абвяшчае ёй заведама невыканальны ўльтыматум, у якім патрабуе правесці чысткі дзяржапарата і арміі ад чыноўнікаў і афіцэраў, якія былі заўважаныя за антыаўстрыйскай прапагандай; арыштаваць падазраваных у супрацоўніцтве з тэрарыстамі; дазволіць паліцыі Аўстра-Венгрыі на тэрыторыі Сербіі праводзіць следствы і здзяйсняць пакаранні абвінавачаных у антыаўстрыйскіх дзеяннях. На адказ сербам было дадзена толькі 48 гадзін.

У той жа дзень Сербія пачынае мабілізацыю, аднак пры гэтым пагаджаецца на выкананне ўсіх патрабаванняў Аўстра-Венгрыі, за выключэннем допуску аўстрыйскай паліцыі на ўласную тэрыторыю. Ну а Германія настойліва падштурхоўвае Аўстра-Венгрыю да абвяшчэння сербам вайны.

25 ліпеня Германія распачынае прыхаваную мабілізацыю: не абвяшчаюшы аб ёй афіцыйна, на прызыўныя пункты пачалі рассылаць павесткі рэзевістам. 26 ліпеня Аўстра-Венгрыя абвяшчае мабілізацыю і пачынае засяроджваць войскі на мяжы з Сербіяй і Расіяй.

28 ліпеня Аўстра-Венгрыя, паведаміўшы, што патрабаванні ўльтыматуму не выкананыя, абвяшчае Сербіі вайну. Аўстрыйская цяжкая артылерыя пачанае абстрэл Белграда, а рэгулярныя войскі Аўстра-Венгрыі пераходзяць сербскую мяжу. Расія абвяшчае, што не дапусціць акупацыі Сербіі. У французскім войску сканчваюцца адпачынкі.

29 ліпеня Мікалай ІІ даслаў Вільгельму ІІ тэлеграму з прапановай перадаць вырашэнне аўстрыйска-сербскага канфлікту міжнароднаму трацейскаму суду ў Гаазе. Вільгельм ІІ не адказаў на гэтую тэлеграму.

29 ліпеня ў германскай арміі былі перарваныя адпачынкі. 30 ліпеня пачалася частковая мабілізацыя ў Францыі.

31 ліпеня абвешчана ўсеагульная мабілізацыя ў Расійскай імперыі. У той жа дзень у Германіі было абвешчана становішча, якое «пагражае вайной». Германія прад’яўляе ўльтыматум Расіі — альбо Расія спыняе прызыў у армію, альбо Германія абвяшчае ёй вайну.

Мікалай ІІ не адказаў. Францыя, Аўстра-Венгрыя і Германія абвяшчаюць усеагульную мабілізацыю. Германія сцягвае войскі да бельгійскай і французскай межаў. Пры гэтым з раніцы 1 жніўня міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Э. Грэй абяцаў нямецкаму амбасадару ў Лондане, што ў выпадку вайны паміж Германіяй і Расіяй Англія захавае нейтралітэт пры ўмове, што не будзе атакавана Францыя.

Падаецца, ніхто не хацеў вайны, але ўсе рабілі ўсё, каб яна пачалася. І вось закруцілася д’ябальскае кола: 28 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі, 1 жніўня Германія абвясціла вайну Расіі, у той жа дзень немцы без усялякага абвяшчэння вайны ўварваліся на тэрыторыю Люксембурга. 2 жніўня немцы канчаткова акупавалі Люксембург і высунулі Бельгіі ўльтыматум аб пропуску германскіх войскаў да французскай мяжы. На разважанні бельгійскім уладам было дадзена ўсяго 12 гадзін. 3 жніўня Германія абвясціла вайну Францыі, абвінаваціўшы яе ў «арганізаваных нападах і паветраных бамбардзіроўках германскай тэрыторыі» і «ў парушэнні бельгійскага нейтралітэту».

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)