Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 107
Перейти на страницу:

Вось гэта больш падобна да праўды.

Удвая ці нават утрая скарачаў свае страты і М. І. Кутузаў. Напрыканцы бітвы за Малаяраславец, горад, які Кутузаў так і не ўзяў, у яго на стале ляжаў рапарт пра больш за 6 тысячаў забітых жаўнераў, колькасць якіх разам з апалчэнцамі складала 11 тысячаў, але да цара ён напісаў, што загінула толькі 3 тысячы чалавек.

Такім махлярствам з лічбамі расійскія вайскоўцы займаліся заўжды.

Што тычыцца Перашай сусветнай вайны, то ГУ Генштаба расійскай арміі ў кастрычніку 1917 года апублікавалі лічбы ў 511 068 загінулых і 264 301 тых, хто прапаў без вестак, то бок разам 775 369 чалавек, што, відавочна, вельмі зменшана. Але Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне СССР у 1925 годзе зноў апублікавала амаль тую ж лічбу, крыху яе адкарэктаваўшы, — 855 208 загінулых і прапаўшых. У 1939 годзе страты зноў пералічылі, і яны склалі ўжо 1 300 000 чалавек, што больш наблізілася да праўды, але не канчаткова…

Зноў жа, цяжар вайны больш, чым на іншых тэрыторыях Расійскай імперыі, адчулі на сабе жыхары шматпакутнай Беларусі, зямля якой у чарговы раз стала арэнай для баталій чужых армій. Першая сусветная, як і Паўночная, як і вайна з Напалеонам, прынесла Беларусі велізарныя чалавечыя страты — у гэты раз яшчэ і за кошт эмігрантаў, якія не вярнуліся. Былі зруйнаваны гарады і вёскі, а рэшта мясцовых жыхароў увесь час пакутвала ад бясконцых рэквізіцый, марадзёрства, прымусовых прац. З Беларусі былі вывезены матэрыяльныя каштоўнасці: быдла, лес, прадукты…

З пачаткам нямецкай акупацыі на ўсход пацякла чалавечая плынь. У маі 1918 года ў Расіі знаходзілася 2,3 (!) міліёны ўцекачоў з Беларусі, то бок трэцяя частка ад усяго даваеннага насельніцтва края (6 890 000 беларусаў па дадзеных на 1913 год). Няцяжка ўявіць, наколькі абязлюдзела Беларусь у выніку чарговай пасля 1812 года вайны, якая вынішчыла 25 % насельніцтва, буйной дэмаграфічнай катастрофы. Мабілізацыя закранула больш за 50 % вясковых жыхароў Беларусі. Гэта, у сваю чаргу, моцна адбілася на стане сельскай гаспадаркі: з-за недахопу людзей і цяглавай сілы (коней таксама «прызывалі» на вайну) значна зменшыліся пасяўныя плошчы.

Першая сусветная вайна паўплывала таксама і на прамысловасць Беларусі. Падчас вайны ў шэрагу галін назірася скарачэнне вытворчасці. Адсутнічалі сыравіна, працоўная сіла і паліва.

ЗА ШТО ВАЯВАЛІ?

Прычын для вайны можна знайсці шмат. Чым не прычына, напрыклад, падзеі 1871 года, калі паразай Францыі скончылася вайна з Прусіяй, завяршыўся працэс аб’яднання Германіі, і гегемонія Прусіі была замацавана ў новай дзяржаве. Падчас кіравання канцлера О. фон Бісмарка, які намагаўся адрадзіць сістэму саюзаў, знешняя палітыка германскага ўрада характарызавалася імкненнем дасягнуць дамінуючага становішча ў Еўропе. Для таго, каб пазбавіць Францыю магчымасці адпомсціць за паразу ў франка-прускай вайне, Бісмарк паспрабаваў пры дапамозе сакрэтных пагадненняў звязаць з Германіяй Расію і Аўстра-Венгрыю. Але Расія выступіла менавіта на баку Францыі, і Саюз трох імператараў, які планаваў «жалезны канцлер», распаўся. У 1882 годзе ён узмацніў пазіцыі Германіі, стварыўшы Траісты саюз, у якім аб’ядналіся Аўстра-Венгрыя, Італія і Германія. Да 1890 года Германія выйшла на першыя пазіцыі ў еўрапейскай дыпламатыі.

Францыя выйшла з дыпламатычнай ізаляцыі. Скарыстаўшыся пахаладаннем у стасунках паміж Расіяй і Германіяй, а таксама патрэбай Расіі ў капітале, яна заключыла з ёй ваенную канвенцыю і дамову аб саюзе. Расійска-французкі саюз павінны быў адыграць ролю супрацьвагі Траістаму саюзу немцаў. Вялікабрытанія трымалася ў баку ад супрацьстаяння на кантыненце, аднак ціск палітычных і эканамічных абставінаў прымусіў яе зрабіць выбар. Англічан не мог не турбаваць нацыяналістычны настрой, які панаваў у Германіі, яе агрэсіўная каланіяльная палітыка, імклівая прамысловая экспансія і, галоўным чынам, узмацненне яе ваенна-марскога флоту. Брытанія, учорашняя марская імперыя, прыраўнавала немцаў да мора і не жадала бачыць побач новую марскую імперыю. Нікога, апроч сябе.

Даволі хутка прагматычныя брытанцы здолелі знівеляваць свае спрэчкі з Францыяй і ў 1904 годзе заключылі «Сардэчнае пагадненне». Былі пераадоленыя перашкоды і на шляху да англа-расійскага супрацоўніцтва, і ў 1907 годзе было падпісана англа-расійскае пагадненне. Вось так, калісьці, 50 гадоў таму, англічане і французы, занепакоеныя ўзмацненнем цара-варвара на Чорным моры, ваявалі з Расіяй у Крыме, а цяпер вырашылі сябраваць дамамі… канечне ж, супраць Германіі.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)