Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 107
Перейти на страницу:

У другой палове 1917 года адбываюцца важныя змены ў становішчы польскіх нацыянальных частак у складзе расійскай арміі. Ідзе працэс утварэння саюзаў жаўнераў-палякаў, якія бяруць за мэту арганізацыю польскіх узброеных сіл і барацьбу за незалежнасць краіны. Першае Аб’яднанне вайсковых палякаў з’явілася ў Петраградзе 24 сакавіка 1917 года, а ў хуткім часе падобныя арганізацыі былі створаны і ў гарнізонах іншых гарадоў (Масква, Кіеў, Мінск, Рыга, Ржэў і інш.).

На працягу вясны — лета 1917 года аб’яднанні вайскоўцаў-палякаў з’явіліся амаль пры кожнай вайсковай частцы, злучэнні, гарнізоне, а таксама былі створаны армейскія і франтавыя аб’яднанні. Яны былі пазапартыйнымі арганізацыямі, але траплялі як пад уплыў правых (нацыянальныя дэмакраты — эндэкі), так і левых (Польская сацыялістычная партыя, Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы) палітычных сіл. Улада афіцыйна не прызнавала аб’яднанні, і іх існаванне ў 1917 — пачатку 1918 года мела паўлегальны характар. З мэтай узгаднення дзеянняў усіх гэтых арганізацый, а таксама для ўпэўнівання камандавання ў неабходнасці стварэння асобнай Польскай арміі на тэрыторыі Расіі, было вырашана правесці агульны з’езд.

Першы з’езд Аб’яднанняў вайсковых палякаў адбыўся 26 мая — 9 чэрвеня (7–22 чэрвеня на новым стылі) у Петраградзе. На першым жа паседжанні 384 делегаты з усіх франтоў, Польскай стралковай дывізіі і Польскага ўланскага палка абралі ганаровым старшынёй з’езда Юзэфа Пілсудскага — тым самым было даказана, што палякі розных краін і палітычных арыентацый маюць адзіную мэту — стварэнне незалежнай Польшчы. Аднак, на працягу паседжанняў з’езда адпаведна стаўлення да пытання ўтварэння польскай арміі вылучыліся тры плыні — правіца, цэнтр і лявіца. Першыя выступалі за стварэнне Польскай арміі на тэрыторіі Расійскай дзяржавы з правам на незалежнае ад расійскага камандаванне; цэнтр выказваўся за падпарадкаванне польскіх злучэнняў галоўнаму расійскаму камандаванню; левыя былі катэгарычна супраць стварэння нацыянальных частак, змагаючыся за пашырэнне дэмакратыі ў войску і заканчэнне вайны ўсялякімі сродкамі.

Пасля доўгіх спрэчак, шэрага правакацый і застаўлення залі паседжанняў некалькімі прадстаўнікамі лявіцы, 8 чэрвеня было прынята рашэнне аб стварэнні Польскіх узброеных сіл для барацьбы з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, падпарадкаваных галоўнаму камандаванню расійскай арміі. Таксама было вырашана стварыць два органы — Польскі вайсковы выканаўчы камітэт і Цэнтральнае ўпраўленне Аб’яднаных вайсковых палякаў, якія разам склалі Галоўны польскі вайсковы камітэт. Гэты камітэт, вядомы як Начполь, быў, па сутнасці, сурагатам улады і кантроля грамадства над арміяй, утварэнне якой было яго асноўнай мэтай. На чале Начполя ўстаў прапаршчык Уладзіслаў Рачкевіч, будучы прэзідэнт Польшчы ў эміграцыі (1939–1947 гг.).

У той жа час лявіца стварыла ўласны Галоўны камітэт Аб’яднанняў вайсковых палякаў, адзначыўшы такім чынам раскол у польскім вайсковым руху, які стаў сур’ёзнай перашкодай на шляху да ўтварэння баяздольнай арміі. Між іншым, «левы» камітэт падтрымаў старшыня Часовага ўраду А. Керанскі, які з гэтай прычыны не легалізаваў Начполь. Аднак у хуткім часе Вярхоўны галоўнакамандуючы генерал ад інфантэрыі Лаўр Карнілаў выказаў згоду на ўтварэнне аднаго польскага корпуса ў раёне Мінск — Бабруйск, з чым быў вымушаны пагадзіцца А. Керанскі. Новае польскае злучэнне ўзначаліў выпускнік Акадэміі Генштаба генерал-лейтынант Юзэф Доўбар-Мусніцкі.

Адначасова з гэтым меркавалася стварыць асобны корпус і на Украіне. Але пасля «выступлення» генерала Л. Карнілава справа стварэння новых польскіх злучэнняў доўга тапталася на месцы.

Масавую агітацыю супраць уступлення салдат у Польскі корпус вялі прыхільнікі левых палітычных партый. Негатыўны ўплыў на вылучэнне жаўнераў-палякаў аказвалі таксама бальшавіцкія агітатары, якія працавалі ў вайсковых частках. Дзейнасць рэвалюцыйных агітатараў у рэзервовым палку Польскай стралковай дывізіі (пазней — корпуса) ў Белгарадзе мела негатыўныя наступствы для фарміравання польскіх частак у Расіі. Пад уплывам палітыкаў салдаты адмаўляліся выконваць загады генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага, у верасні 1917 года арыштавалі сваіх афіцэраў, усталявалі выбарнасць пасад, і ў лістападзе 1917 года абвясцілі полк «1-м Польскім рэвалюцыйным палком».

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)