Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 107
Перейти на страницу:

ЦАР І ЯГО «АХВЯРА»

Расстрэл цара бальшавікамі зрабіў з яго пакутніка, але калі вярнуцца ў 1914 год і паглядзець на тагачасныя падзеі ў Расійскай імперыі вачыма сучаснікаў, то стане відавочным, што цара лічылі кепскім военачальнікам, як і кепскім уладаром не выпадкова. Прычым, аб слабасці Мікалая ІІ непрыхавана выказвалася нават яго жонка.

Так, ён быў добрым і лаяльным чалавекам, але каму ад гэтага было лягчэй? Хіба толькі Леніну, які пазбег смяротнага прысуду і не патрапіў у турму на дзесяць год. Цар існаваў ва ўласным прыдуманым свеце і, падаецца, з цяжкасцю разумеў, што адбываецца ў рэчаіснасці. Яго тэзіс аб уменні начальнікаў прыблізіцца да падначаленых стаў пастаянным атрыбутам выступленняў перад вайскоўцамі. У 1904 годзе цар патрабаваў з любоўю і разуменнем ставіцца да ніжніх чыноў, «з сардэчнасцю спасцігаць іх патрэбы і набліжаць іх да сябе». Усё гэта дзіўным чынам спалучалася з тым, што менавіта пры Мікалаі ІІ зноў было дазволена ўжыванне розгаў, і салдат лупцавалі цэлымі падраздзяленнямі часам нават з-за чыстых глупстваў. Пакаранне розгамі стымулявала і звычайнае біццё, якое стала нормай у расійскай арміі. А ў студзені 1915 года ў войску ўвялі і смяротнае пакаранне.

У дысанансе з красамоўнымі выступленнямі цара былі лісты з фронта, якія перахоплівала вайсковая цэнзура. Вось вытрымкі толькі з некаторых:

Больш за ўсё прыгнячае, што нашымі старымі салдатамі камандуююць выскачкі-афіцэры. Салдатаў яны не разумеюць, папікаюць імі, а клопату не заўважна.

У нашай роце ніякага парадку, паўротны — прапаршчык з салдатаў — увесь час быў на весцы і піў.

Усё начальства за дробныя ўчынкі біе па мордзе, вось такое вось нашае жыццё — горш за сабак.

Фарміраванне ніжэйшага каманднага складу таксама адбывалася вельмі некваліфікавана. Незавершанасць рэформы вайсковай адукацыі прывяла да таго, што калі пасля пачатку вайны амаль увесь падрыхтаваны прафісійны касцяк афіцэрскага корпусу быў выбіты ў аперацыях 1914–1915 гадоў, тых, хто павінны быў камандваць людзьмі ў баі, пачалі падбіраць літаральна з вуліцы, сярод студэнтаў і служачых, выключна паводле адукацыйнага крытэрыя і прапускаць праз трохмесяцовую школу прапаршчыкаў.

Камплектаваліся ж школы прапарчыкаў прыдатнымі да воінскай службы людзьмі з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, студэнтамі і ўвогуле ўсялякімі асобамі, якія скончылі хаця б павятовую ці вышэйшую пачатковую вучэльню.

Апроч таго, менавіта ў тыя гады з’явілася практыка пераводу ў афірэры ніжэйшых чыноў за баявыя заслугі непасрэдна на перадавой, без праходжання спецыяльных курсаў.

Але, як высветлілася, адукаваныя студэнты, старанныя чыноўнікі і простыя салдаты і унтэры, якія ўмеюць добра чысць вінтоўку, трапна страляць, зухавата казыраць начальству, далёка не заўжды мелі галоўную для афірэра здольнасць кіраваць людзьмі і весці іх за сабой. Не маючы як заслужэць аўтарытэт у вачах салдацкай масы, шмат хто з такіх «эрзацафіцэраў» пачынаў ужываць кулакі ў якасці асноўнага аргумента ў дыскусіі з падначаленымі.

Менавіта тады, калі пасля лютага 1917 года з’явіліся салдацкія камітэты і Саветы салдацкіх дэпутатаў, тыя, каго яшчэ ўчора білі па мордзе, зараз ужо самі пачалі лупцавць афіцэраў і нават забіваць іх. Ці магла перамагчы такая армія? Не, хіба толькі раздушыць ворага вялізным натоўпам салдатаў, якіх у Расіі ва ўсе часы не шкадавалі, і, як казаў у 1812 годзе князь Остэрман-Талстой, нюхаючы ля бярозы табаку і гледзячы, як французы з блізкай адлегласці расстрэльваюць яго рэзерв: «Стаяць і паміраць». Як там у С. Волкава? «Страты для Расіі былі значна менш адчувальнымі, чым для іншых краін…»

Яшчэ ў пачатку праўлення Мікалая ІІ, 30 сакавіка 1895 года, на Спецыяльнай нарадзе па пытанні аб японска-кітайскай вайне начальнік Галоўнага штаба генерал-ад’ютант Обручаў празорліва прадказваў:

Для нас у вышэйшай ступені важна ні пад якім выглядам не ўвязвацца ў вайну… Нам давялося б ваяваць у дзесяці тысячах вёрстаў з культурнай краінай, ў якой 40 міліёнаў насельніцтва і даволі развітая прамысловасць. Увесь рыштунак Японія мае ў сябе на месцы, у той час як нам прыйшлося б здалёк дастаўляць кожнае ружжо, кожны патрон…

Аднак цар не паслухаў мудрых словаў свайго вядучага ваеннага спецыяліста, які калісьці вучыў яго вайсковай статыстыцы. Ён больш верыў патрыятычным карыкатурам у газетах, на якіх Расія паказвае маленькаму японцу велізарны кулак. На жаль, цар, гэты галоўны стратэг Расійскай імперыі, мысліў тымі ж катэгорыямі газетных карыкатур.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)