НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
- Автор: Миронович Евгений
- Год: 2003
- Язык: белорусский
- Год: Неўскі прасцяг
- Жанр: История
Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:
Слюнькоў Мікалай, партыйны дзеяч, у 1983–1986 І сакратар ЦК КПБ,
Смоліч Аркадзь (1891–1938), эканаміст, картограф, палітык, удзельнік стварэння БНР, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы, чалец кіраўніцтва Інстытута беларускай культуры, а пазней Акадэміі навук Беларусі, арыштаваны ў 1930 г. і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, расстраляны,
Собаль Міхал, дзеяч незалежных прафсаюзаў,
Срокаўскі Канстанты (1878–1935), польскі палітычны дзеяч, публіцыст газеты «Slowo Polskie» («Слова польскае»), адзін з лідэраў Польскай дэмакратычнай партыі,
Сталін (сапр.: Джугашвілі) Іосіф (1879–1953),
Станкевіч Адам (1891–1949), каталіцкі духоўны, гісторык, публіцыст, палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у 1924–1926 гг. старшыня Таварыства беларускай школы, рэдактар «Крыніцы», памёр у ссылцы ў Сібіры,
Станкевіч Станіслаў, у 1942–1943 гг. шэф Беларускай народнай самапомачы ў Барысаўскай акрузе,
Станкевіч Янка (1891–1976), мовазнаўца, гісторык, педагог, палітычны дзеяч, падчас нямецкай акупацыі паплечнік Вацлава Іваноўскага, прыхільнік супрацоўніцтва з польскім падполлем, з 1944 г. у эміграцыі,
Статкевіч Мікола (н. 1956), палкоўнік, палітычны дзеяч, заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, у 1993 г. звольнены з войска, з 1996 г. старшыня апазіцыйнай Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі,
Стаяноўскі,
Стрэльчык Барыс, дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве,
Сьвіда Юзаф, псеўд.: Лех, камандзір Наднёманскага згуртавання АК,
Сярэдзіч Іосіф, у 1990–1995 гг. галоўны рэдактар «Народнай Газеты», з 1996 г. выдае газету «Народная Воля»,
Тарашкевіч Браніслаў (1892–1938), філолаг, палітык, правадыр Беларускай сялянскаработніцкай грамады, аўтар беларускай граматыкі, перакладчык Іліяды і Пана Тадэвуша на беларускую мову, у выніку абмену палітвязнямі ў 1933 г. апынуўся ў Мінску, расстраляны за шпіянаж у карысць Польшчы,
Ткачоў Міхась (1942–1992), археолаг, гісторык, палітык, намеснік старшыні Беларускага народнага фронту, заснавальнік і старшыня Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады (1991–1992),
Троцкі (сапр.: Бранштэйн) Леў (1879–1940), чалец вузкага кіраўніцтва бальшавіцкіх улад, ідэолаг расійскага камунізму, у 1927 г. выдалены з партыі, забіты ў Мексіцы агентам НКУС,
Трусаў Алег (н. 1954), археолаг, палітык, у 1990–1995 дэпутат Вярхоўнага Савета, у 1992–1995 гг. старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады,
Тугут Станіслаў (1873–1941), польскі палітык, адзін з лідэраў сялянскай партыі ПСЛ «Вызваленне», у 1924–1925 гг. віцэпрэм’ер урада,
Тумаш Вітаўт (н. 1910), у 30-х гг. дзеяч Беларускага студэнцкага хаўруса ў Вільні, у 1941 г. бургамістр Мінска, з 1943 г. рэдактар берлінскага штотыднёвіка «Раніца», пасля вайны ў эміграцыі,
Уласаў Аляксандр (1874–1941), выдавец, публіцыст, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, выдавец і рэдактар «Нашай нівы», сенатар парламента ІІ Рэчы Паспалітай, арыштаваны работнікамі НКУС у 1939 г.,
Умястоўскі Францішак (1882–1940), адзін з заснавальнікаў Круга беларускай народнай прасветы і культуры (1902), рэдактар «Нашай долі», у 1927–1928 гг. у Вільні выдаваў штотыднёвік «Беларускі дзень», афіцэр запаса польскага войска, загінуў у Катыні,
Фальскі Усевалад (1877–1924), акцёр тэатра, у 1917–1918 гг. дзеяч беларускага нацыянальнага руху, з 1919 г. чалец улад БССР, арыштаваны і прыгавораны ў 1921 г. за антысавецкую дзейнасць,
Фрунзе Міхаіл (1885–1925) савецкі каманадзір, народны камісар па ваенных і марскіх справах, суарганізатар Чырвонай Гвардыі, а пазней Чырвонай Арміі,
Фядута Аляксандр, у 1980-х гг. камсамольскі дзеяч, чалец выбарчага штаба Аляксандра Лукашэнкі, з 1995 г. незалежны публіцыст,
Хадкевіч Тарас (1912–1975), паэт, публіцыст,
Хадыка Юрый (н. 1938), фізік, дзеяч БНФ,
Хазбулатаў Руслан, у 1993–1994 старшыня расійскай Дзяржаўнай Думы, правадыр бунту супраць улады прэзідэнта Ельцына,
Ханяўка Чэслаў, у 1941–1944 гг. дзеяч Беларускага нацыянальнага камітэта ў Варшаве і Беластоку,
Хвецька Люцыян, заснавальнік і першы рэдактар «Крыніцы» (1917), дзеяч беларускага хрысціянскадэмакратычнага руху,
Хрушчоў Мікіта (1894–1971), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1953–1964 гг. І сакратар ЦК КПСС, у 1958–1964 гг. прэм’ерміністр урада СССР,
Цанава Лаўрэнцій (?-1955), у 1939–1951 гг. народны камісар унутраных спраў Беларусі, адказны за праследаванні і палітычныя судовыя працэсы,
Цвікевіч Аляксандр (1888–1937), гісторык, філосаф, палітык, у 1919–1923 гг. міністр замежных спраў БНР, у 1923–1925 гг. прэм’ерміністр урада БНР, у 1929–1930 гг. прафесар гісторыі Акадэміі навук Беларусі, арыштаваны ў 1930 г., расстраляны,