Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]
Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм [в одном томе]». Краткое содержание книги:

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» – гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 192
Перейти на страницу:

Кандрат і Андрэй пераглянуліся. Іван быў любімы Галінчын брат.

– І я, – сказаў Пятрок Кахно. – Я – з Лявонам.

– А вы?

– Мы – не, – адказаў за сябе і Цыпрука Макар. – Не выпадае. Зямлю тады каму араць?

– Як хочаце, – сказаў Корчак. – Праспіцё толькі царства нябеснае.

Чорныя пранізлівыя вочы сустрэліся з вачыма Кагутоў:

– А вы?

Кандрат зірнуў на Івана, і той зухавата падміргнуў яму.

– Што ж, – уздыхнуў Кандрат, – бадай што, і мы. Чаго тут. Бунт дык бунт. Кожны год бунты.

Прыдняпроўе сапраўды бунтавала часта.

– Добра, – сказаў Корчак.

– Ты не злуй, – сказаў Цыпрук Кахно. – Мы не даносчыкі. Дапамагацьмем.

– І на тым дзякуй, – схіліўся Паківач. – Вольнаму воля.

– Ты абяцаў Даньку-пастуха прывесці, – сказаў Кандрату Корчак. – Што там?

– Не спакушаецца, кажа: лухта ўсё. Што мне, кажа, дзевак мала ці ежы? Кормяць, кажа, людзі і ў торбу кладуць, і на зіму даюць.

Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі.

– До, – раптам сказаў Корчак. – Цяпер, хлопцы-казакі, кажыце, каго тут перш за ўсё паліць будзем, калі прыйду.

Усе трохі прымоўклі. Адно – бунтаваць “недзе там”, а зусім іншае – у наваколлі, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Адна справа – пускаць чырвонага будзіміра недзе пад Дошчыцай, а другая – выракаць на “агонь і паток” людзей, якіх ведалі.

– Землі Загорскіх нам не па зубах, – падштурхнуў людзей Корчак. – Гэтыя хоць і ціхмяныя, але адчайныя. Так будуць бараніцца – пыл ад нас паляціць.

Дабрадушны Пятрок Кахно раптам узлаваўся:

– На такіх нападаць – мы табе, Корчак, не сябры, вось што.

– Што, цяляты?

– Цяляты не цяляты, а супроць такіх ісці – душу загубіць. На злых так пойдзем, што нас яшчэ на шворцы трымаць будзе трэба. А добрых – не руш.

– А прыгон?

– Не яны яго завялі

– Прыгон…

– Тфу! Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! Крывёй харкаюць, а вольныя людзі.

Лагодны Андрэй змяніўся з твару. Пяшчотны глыбінны румянец заліў твар.

– І тое праўда, – сказаў раптам Аўтух. – З добрых пачнем, а як за злых возьмемся – то бараніць іх салдат нагоняць.

Бацька здзівіўся. Глянуў на сына нават з нейкай павагаю. І словы Аўтуха прымусілі задумацца нават Корчака.

– Чаго спрачаемся? – упарта сказаў Корчак. – Я не згодзен. Але я і кажу: не па зубах. То з каго?

– З Кроера, – сказаў з дуба Лявон Кахно.

– З яго, – сказаў Пятрок. – з яго, сабакі.

– І тое, – сказаў Корчак. – Я сам казаць не хацеў. Падумалі б: з-за сябе. Згода, Кроер. Яшчэ хто?

– Браніборскі, – сказаў Юллян Лапата.

Аўтух запыхкаў, як вожык.

– Нашто? Ён, кажуць, волю даць хацеў.

– А ты спытаў мужыкоў? – вочы Паківача бліснулі. – Не хочуць яны такой паганай волі, без зямлі.

– Нам, хлопцы, наогул цяжка будзе, – раптам сказаў Іван. – Час трохі не той, – ён сарамяжліва ўсміхнуўся. – Я не баюся, але проста… чуткі гэтыя, што вось-вось волю дадуць. З зямлёю. Каму ахвота, чакаючы на такое, галаву скручваць? Кожная грамада – як крушня каменная. Не зрушыш. Ляжыць на сваім лапіку поля і маўчыць.

Іван нібы выказаў думку кожнага. Бо ўсе тут баяліся і падсвядома ведалі: вялікай грамады цяпер не ўзняць. Але і чакаць было горш за смерць.

А Корчак ведаў усё лепш за іншых. Не ўзняць грамаду. Усе чакаюць. Не ўзняць. Хіба што потым, калі воля выйдзе нейкая не такая, якую чакалі.

Але яму было няўсцерп чакаць. Яшчэ і яшчэ чакаць. Як сем год ужо чакаў. Маўчаць. Хавацца і перахоўвацца. Мгчыма, зноў тры-чатыры-сем год.

Не трэба было выказваць ім сваіх думак. І ён з трохі ненатуральнай рашучасцю сказаў:

– Уздымем, не ўздымем. Гэта тады ясна будзе. Не ўздымем, то пачакаем. Пад намі не гарыць. А паспрабаваць трэба. Быдла ўжо мы, а не людзі – вось да чаго давялі. Кроер рабуе. Мусатаў страляе ў людзей… Абароны цёмнаму чалавеку няма. Прыйдзеш у суд – што давядзеш, калі гаворкі іхняй не разумееш?… Ваўкі. А з ваўкамі – па-воўчы. – І перапыніў самога сябе: – Значыць, вырашылі: Браніборскага… Яшчэ каго?

Запанавала маўчанне.

– Раўбіча, – сказаў раптам Кандрат.

– Ты што? – паспрабаваў быў спыніць брата Андрэй. Але Кандрат павярнуўся да яго і аднымі вуснамі кінуў:

– Маўчы!

Аблічча было такое рэзкае і гнеўнае, што Андрэй змоўк.

– Раўбіча, – паўтарыў Кандрат.

– Нашто? – спытаў нехта.

Над чаўнамі павісла няёмкая маўчанка. Ніхто, акрамя Андрэя, не разумеў, чаму Кандрат Кагут аддае грамадзе, будучаму разгрому і агню, суровага звонку, але памяркоўнага пана Яраша.

Андрэй сядзеў і толькі маліўся сам сабе, каб ніхто не здагадаўся аб прычыне, аб ганьбе Загорскіх. Але ніхто, відаць, нічога не ведаў.

– У Раўбіча можна разжыцца на зброю, – сказаў Кандрат. – Можна і ў іншых багатых радоў, але тыя сцерагуцца.

– Несумленна, – сказаў Пятрок.

– То і памры на сваім сумленні, як страляць пачнуць, – сказаў Кандрат.

– А праўда, – сказаў Аўтух Лапата. – Я не чуў, каб Раўбіч… нешта такое… Але, пэўна, пад добрай скурай – дрэнь.

– Гэта чаму? – спытаў Пятрок.

– Куды дачку… аддае? – сказаў сонны Аўтух. – З кім… парадніцца хоча?

Андрэй пакутліва пачырванеў. Размова ўвесь час скакала вакол небяспечнага: Хаданскі – Раўбічы – прапановы дзядзькаванага брата… Вось-вось…

– Ваўка да ваўка цягне, – змрочна сказаў Корчак. – Згода, пускаем агонь.

Аблічча Кандрата ззяла гнеўнай радасцю.

– Раўбіча, – нібы не мог адарвацца ад гэтага прозвішча, паўтарыў ён. – Вужак ганяць сабраліся, а пра гадзюку ніхто не ўспомніў. Хаданскіх паліць трэба.

– Хіба толькі паліць? – гэта сказаў усмешлівы Лявон з верхавіны дуба.

– Вынішчыць, – сказаў стары Лапата.

– Значыць так, – сказаў Корчак. – Як толькі тут супакояцца – хай нават праз год, – збіраемся і ідзём. Спачатку дзелімся на дзве гурмы. Адна – на Кроера. Другая – на Хаданскіх, адтуль…

– На Раўбіча, – сказаў Кандрат.

– …на Раўбіча, а потым, Браніборскага попелам пусціўшы, на дапамогу тым, што ў Кроераўшчыне.

– Чаму так няроўна? – спытаў Янук.

– Вельмі проста, хлопча, – сказаў Корчак. – Ты там не быў, а я меў шчасце. У яго гэтых сабутэльнікаў, загонавых прапойцаў, сотня, дый чаркесаў ён наўрад ці адпусціць. Ведае. Малой крывёю не абыдзецца. Так што адны абложаць, каб сарока не праляцела, падмогу не паклікала. А другія справы свае зробяць дый прыйдуць.

Сіняе мора повені ляжала вакол. Скакала па ім залатое рабацінне. З верхавіны дуба пачуўся раптам голас Лявона:

– Човен з гэтымі двума.

Людзі пачалі збірацца, адвязваць чаўны. Лявон спрытна, як куніца, спускаўся з дрэва.

– Пагаварылі, – сказаў Корчак. – А шкада, нельга… Мужык побач. Падплысці б ды адправіць гэтага гарлачыкі расціць.

І тут Андрэй са здіўленнем убачыў, як страшна – ніколі ў жыцці такога не бачыў – змяніўся з аблічча брат.

Кандрат Кагут спрытна, як кошка, не абапіраючыся рукамі, устаў на ногі: душагубка амаль не загайдалася.

– Ты пашкадуеш, калі зачэпіш яго ці кагосьці з Загорскіх.

Корчак пачырванеў. І адразу на гэтым загарэлым абліччы выступілі два, крыж-накрыж, шнары: сляды Кроеравага карбача. Яны былі ледзь прыкметны, але здагадацца – хто ведаў – можна было.

– Ого, – сказаў Корчак. – Ану.

Пад світкай, ля ног Паківача, варухнулася руля стрэльбы. Андрэй узяў у рукі свае восці.

Корчак абвёў натапыраных праціўнікаў вачыма і стрымаўся:

– Тлумач.

– Ён мой брат. І гэтага досыць.

– Яно і відаць, што панскія лізунчыкі, – сказаў Янук. – Панскую зямлю панскімі коньмі араце. На панскія грошы Паўлюк з Юрасём школку скончылі…

Ён змоўк. Шырокі, белы ад вастрыні трызубец восцяў вісеў на ўзроўні яго вачэй.

– Лізунчыкі… – сказаў Кандрат. – Мы, Янучок, не лізунчыкі, а дурні, калі з такой навалаччу, як ты, разам галовы складаць збіраемся. Не варта было б. А ты ж, пэўна, чуў, чыёй воляй тая дзеўка Хаданскіх зямлю ды свабоду атрымала? Не тваёй. І чыёй воляй паншчыны на гэтым лапіку амаль няма, таксама чуў. І што сам ты ні гвалту, ні згону не ведаеш… І на каго па гэтай прычыне суседзі зубы гостраць.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 192
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)