Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы. Ілля Копыл
І нарэшце, апошняе маё меркаванне наконт інтэрв’ю Адоньва. Такіх ветэранаў, як ён, у Беларусі набярэцца, можа, сотні тысяч. Яшчэ за савецкім часам іх з розных куткоў СССР размеркавалі сюды на працу, накіравалі на ваенную службу ў БВА — Беларускую ваенную акругу. Гэта быў адзін са спосабаў русіфікацыі. Адпрацаваўшы, адслужыўшы свой тэрмін, яны не вярнуліся на сваю радзіму, як гэта зрабіў я, а засталіся тут на сталае пражыванне.
Можа, я памыляюся, але мне здаецца, што Беларусь так і не стала для іх Радзімай. Беларусь для іх — гэта проста ўтульнае месца для пражывання. Як яны ставяцца да тутэйшага насельніцтва? Прывяду прыклад: неяк мяне палажылі ў вайсковы шпіталь. У палаце ўжо ляжалі чацвёра пацыентаў, я — пяты. Калі пазнаёміліся, тыя чацвёра былі вельмі здзіўлены, што я, вайсковы пенсіянер, і беларус. На іх думку, я павінен быў пражываць там, дзе служыў, у Кіраўскай вобласці. Але Кіраў не стаў для мяне Радзімай, і я вярнуўся ў Мінск. Гэтыя чацвёра завочна мяне называлі абарыгенам. Яны — надзейная апора ўлады.
Водгукі на пікет ветэранаў
Пікет ветэранаў выклікаў новую хвалю лістоў у адрас рэдакцыі «Народнай Волі» ад чытачоў газеты. Гэта былі лісты падрымкі. Вось некаторыя з іх:
«Посмотрел на канале ОНТ, как группа пожилых людей протестовали у стен редакции „Народнай Воли“. Это был протест против свободы слова.
Я несколько моложе Ильи Копыла, автора „Нябышына. Вайна“, но первую конфету съел из рук немецкого солдата.
Рядом с нами жил сосед — партизан. Он рассказывал про свои партизанские будни. В основном это были небольшие вылазки против полицейских участков и гарнизонов. Фактов о походах на „железку“ он не приводил, хотя в 10 км от нашей деревни проходит ж/д Брест — Москва.
Вспоминаются рассказы бабушки о ночных визитах партизан. Однажды потребовали сапоги. Они были спрятаны на чердаке, но ночные гости их нашли и унесли. Не гнушались они и красивыми женскими платками».
Пукало Василий, Брестская обл.
«6 апреля с. г. по ОНТ был показан сюжет, как группа озлобленных людей пожилого возраста пыталась заклеймить оппозиционную газету. Ветераны гневно осуждали, на мой взгляд, правдивое произведение Ильи Копыла „Нябышына. Вайна“. То, что происходило в Нябышыне, характерно для всей оккупированной нашей Родины. Когда я читал „Нябышына. Вайна“, я вспоминал своё тяжёлое детство.
Все ли белорусские ветераны настоящие? Мой тесть рассказывал мне, что к нему неоднократно обращались жители Борисовского района дать письменное подтверждение, что они якобы являлись участниками партизанского движения. За это ему предлагались всевозможные материальные блага».
Транчонок Владимир, г. Минск
«Праз „Народную Волю“ хачу выказаць глыбокую падзяку спадару Іллю Копылу за яго нататкі „Нябышына. Вайна“. Усё тое, аб чым піша Ілля Копыл, вельмі блізкае мне. Калі пачалася вайна, мне споўнілася 5 гадоў. Памятаю, як у апошнія дні чэрвеня па бальшаку міма нашай вёскі прайшла калона нямецкіх машын і салдат. У вёску яны не заходзілі, на тых, хто падышоў да дарогі, асаблівай увагі не звярталі.
Мая родная вёска Студзёнка з 24 двароў знаходзілася ў Бялыніцкім раёне на мяжы з Бярэзінскім. Першай ахвярай вайны ў Студзёнцы, як і ў Нябышыне стала маладая дзяўчына, і таксама ад партызанскай кулі. Гэта 18-гадовая Ядзя.
Першыя партызаны, што з’явіліся восенню — зімой 1941 года, займаліся ў асноўным тым, што забіралі ў насельніцтва ўсё, што трапляла ім на вочы. За зіму 1941–1942 года партызаны з’елі ўсіх парсюкоў і авечак. З восені 1942-га сталі ўвадзіць з хлева кароў. К 1943 году ў вёсак, акрамя курэй і катоў, хатняй жывёлы не засталося.
Як напісала „Народная Воля“ і паказала казённае тэлебачанне, супраць газеты і аўтара нататкаў „Нябышына. Вайна“ выступілі пікетоўшчыкі. Я асабіста маю вялікі сумнеў у тым, што хто-небудзь з тых пратэстоўцаў прачытаў тыя ўспаміны Іллі Копыла. Самаму малодшаму партызану цяпер далёка за 80 гадоў».
Бедункевіч Вацлаў, г. Маладзечна
«После публикации И. Копыла ждал отлупа со стороны официоза, дождался пикета.
Но вот что люди говорят, я им давал газету почитать — днём грабила полиция, ночью „брали“ партизаны, заявляя: „Ты дома сидишь, а мы тебя защищаем“.