Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 134
Перейти на страницу:

Адказ на гэта пытанне пачулі літаральна некалькі дзён таму. Пачулі з вуснаў аднаго з сённяшніх аўтараў дыскусіі — Аляксандра Уладзіслававіча Пестракова са Смалявіч: «Я, можа, пяцьдзесят устаноў абзваніў, усім тлумачыў, што трэба выступіць супраць публікацый Копыла ў „Народнай Волі“». Вось, аказваецца, хто ініцыятар «паходаў на рэдакцыю».

Пасля публікацыі ўспамінаў І. Копыла на старонках газеты з’явілася нямала іншых матэрыялаў, звязаных з ваеннай тэматыкай. Магчыма, да мемуараў «Нябышына. Вайна» мы і не вярталіся б, калі б не тая ж неўтаймаванасць спадара Пестракова. Ён не толькі ў катэгарычнай форме запатрабваў надрукаваць яго артыкул (дарэчы, у якім ён не вядзе дыскусію з І. Копылам па канкрэтных фактах, палеміка яго мае чыста ідэалагічны аспект), але і накіраваў адпаведны ліст у Міністэрства інфармацыі. А тое ў сваю чаргу звярнулася за заключэннем у Інстытут гісторыі Акадэміі навук. Кола, як кажуць, закруцілася па-новаму.

Каб расставіць кропкі над «і», журналісты «Народнай Волі» вырашылі паслаць свой ліст міністру інфармацыі А. Праляскоўскаму, Вось яго тэкст:

«Як стала вядома, па запыце Міністэрства інфрмацыі Рэспублікі Беларусь Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук падрыхтавана заключэнне па публікацыі І. Копыла „Нябышына. Вайна“ („Народная Воля“, №№ 30–47). Здзіўляе, што публіцыстычны матэрыял, а тым больш успаміны, якія, вядома ж, заўсёды носяць суб’ектыўны характар, сталі прадметам разгляду ў высокай навуковай установе.

Не ведаем, як міністэрствам будзе выкарыстана заключэнне Інстытута гісторыі НАН РБ, але ў рэдакцыі газеты „Народная Воля“ ёсць прапанова: надрукаваць яго ў адным з чарговых нумароў нашага выдання.

Што тычыцца А. Пестракова, які, па некаторых звестках, звярнуўся з лістом у Міністэрства інфармацыі, то хочам сказаць наступнае. Ён не аднойчы друкаваўся на старонках „Народнай Волі“. Можа ўзнікнуць пытанне: чаму пакуль не з’явіўся яго матэрыял адносна публікацыі І. Копыла „Нябышына. Вайна“? На тое ёсць прычыны. Дыскусію па канкрэтных фактах ён падмяняе агульнымі разважаннямі. З гэтай нагоды А. Пестракову было сказана: „Пры першай магчымасці Вы будзеце запрошаны ў рэдакцыю не толькі для абмеркавання спрэчных момантаў, але і для сумеснай работы над падрыхтоўкай Вашага матэрыялу да друку“. (Але з заўвагамі рэдакцыі А. Пестракоў не палічыўся і запатрабаваў надрукаваць яго артыкул у першапачатковым выглядзе. — Ред.)

Дарэчы, у апошнія месяцы на старонках „Народнай Волі“ з’явілася не толькі публікацыя І. Копыла, але былі змешчаны лісты многіх іншых аўтараў, якія разглядаюць ваенны перыяд з самых розных бакоў.

Мяркуем, Міністэрству інфармацыі цікава ведаць, як наогул успрынята публікаця І. Копыла чытачамі газеты. Таму прапануем азнаёміцца з невялікай часткай лістоў, якія зараз знаходзяцца на разглядзе ў рэдакцыі (іх копіі дадаюцца).

Матэрыялы, у якіх могуць утрымлівацца пераканаўчыя доказы аб памылковасці некаторых фактаў, выкладзеных І. Копылам, газета абавязкова надрукуе. Наогул, галоўнае правіла рэдакцыі — дзейнасць у адпаведнасці з „Законам аб друку“. А заканадаўца прадугледзеў усё — не толькі прадаставіў СМІ права на памылку, але і прапісаў у законе, як яна тым жа сродкам масавай інфрмацыі павінна выпраўляцца».

Адказу з Міністэрства інфармацыі пакуль няма. А таму сёння друкуем толькі артыкулы А. Пестракова і І. Копыла. Чаму яшчэ раз даём слова аўтару ўспамінаў? Як ні дзіўна, але абодва аўтары сустрэліся на мінулым тыдні ў рэдакцыі, і была дасягнута такая дамоўленасць.

Александр Пестряков
Чего хотят злопыхатели Победы…

Отдаляются события ВОВ, все меньше становится непосредственных участников тех страшных событий. Тем не менее больше находится обиженных на свою судьбу и иных осмелившихся неучастников войны, берущихся дать под видом всенародного просвещения свои детско-примитивные осмысления событий мирового масштаба. В их откровениях подводится вывод, что Красная Армия победила сильного врага не за счет своего превосходства над хваленым вермахтом и не благодаря неоценимой, безмерной поддержке большинства нашего народа, а в силу случайных причин. Поиски негативных фактов, их ложная интерпретация позволяют самозваным историкам иронизировать, а порой злорадствовать над теми военными событиями и действиями наших ветеранов.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)