Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 134
Перейти на страницу:

И ветераны ведь тоже не все были на пикете — есть среди них и те, которые думают по-другому.

— Почему же БРСМ не поддержал ветеранов на пикете?

— Видно было, что пикет собирался в спешке — просто не успели как следует организовать. Ветераны пришли к редакции «Народной Воли» и стали требовать изъять из продажи мою книгу… Книги в продаже не было — я издал только 100 экземпляров, все раздал, только 10 книг поступило в «Академкнигу». Да и как «Народная Воля» может изъять мою книгу из продажи, если она ее не издавала?

В спешке их обзвонили, автобусом собрали, высадили у Александровского сквера — и пешочком до редакции ветераны прошлись. На все революционные праздники ветеранов так собирают: обзванивают, а потом приезжает автобус и привозит.

Газета з маім інтэрв’ю выйшла з друку 13 красавіка 2010 года. Вось з яе я і даведаўся пра інтэрв’ю Адоньева. Яно мяне абрадавала, бо я даведаўся, што «мы живём в свободной республике…»

У адным з пытанняў карэспандэнт «БелГазеты» напомніў Адоньеву, што ў 2002 годзе па матэрыялах Нацыянальнага архіва газета апублікавала шэраг артыкулаў пад рубрыкай «Неизвестная война». У іх ідзе гаворка аб непрыглядных дзеяннях партызан на акупаванай немцамі тэрыторыі. Там упамінаюцца шматлікія факты марадзёрства, пагромаў, п’янства і гвалтавання мясцовых жанчын партызанамі. Карэспандэнт падкрэсліў, што ў параўнанні з гэтымі фактамі ўспаміны Копыла зусім бяскрыўдныя. На гэта Адоньеў адказаў няўцямліва, што ён карыстаецца інфармацыяй дзяржаўных СМІ. Яму непрыемна было слухаць пытанні карэспандэнта.

І калі той стаў агучваць справаздачу аб баявых дзеяннях партызанскага атрада Багатырова (справаздача для Панамарэнкі), то Адоньеў узмаліўся: «Ну, это не надо зачитывать…» Хочацца адказаць яму на гэта словамі кінагероя Аляксандра Дзям’яненкі — Шурыка: «Надо, Федя, надо». На жаль, асабіста я сам не быў знаёмы з артыкуламі «БелГазеты» 2002 года «Неизвестная война». Прышлося шукаць іх зараз. Калі нарэшце я прачытаў той матэрыял, то вельмі здзівіўся, чаму Адоньеў не наладзіў пікет ветэранаў каля рэдакцыі «Беларускай Газеты» 7 гадоў таму назад, у снежні 2002 года.

На пытанне карэспандэнта: «Чаго вы хацелі дамагчыся пікетаваннем?» — Адоньеў адказвае пытаннем: «Зачем оппозиция однобоко чернит героические подвиги людей?»

Па-першае, прычым тут апазіцыя? Хутчэй за ўсё Адоньеў — асоба з завышанай самаацэнкай. Ён, магчыма, лічыць, што толькі яго выказванні, яго меркаванні правільныя. А хто выказвае супрацьлеглую думку, той ужо абавязкова залічваецца ў апазіцыю. Хачу запэўніць чытачоў, што да маёй кнігі «Нябышына. Вайна» апазіцыя не мае ніякага дачынення.

Па-другое, у маёй кнізе няма ніводнага прыкладу ачарнення подзвігу людзей. Я паказаў негатыўны бок партызаншчыны. А пра подзвігі я напісаў, што гэта ў большасці сваёй — міты.

І міты гэтыя стварылі як самі партызанскія камандзіры, так і савецкія пісьменнікі. І вось па гэтых мітах і мастацкіх творах мы і вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, хоць да гісторыі яны не маюць ніякага дачынення. Вось што сказала карэспандэнту газеты «Наша ніва» дачка Канстанціна Заслонава Муза Заслонава:

«Пра Канстанціна Заслонава пісалі шмат. Але не ўсё было праўдай. Міхась Лынькоў, напрыклад, у рамане „Векапомныя дні“ ад рэальнай асобы пакінуў выключна прозвішча — астатняе па-мастацку прыдумаў. („НН“ № 18 ад 15.05.2013) А людзі, асабліва школьнікі, чыталі гэты твор і верылі, што так яно і адбывалася. Яны нават уявіць сабе не маглі, што ўсе гэтыя гераічныя подзвігі існуюць толькі ў галаве аўтара тоўстага рамана. Потым Міхась Лынькоў прасіў у сям’і Заслонавых прабачэння за хлусню, маўляў, было тэрміновае заданне партыі — напісаць раман пра героя».

Адоньеў кажа, што ён размаўляў з камандзірам партызанскага атрада Аляксандрам Слабадой, з дзецьмі іншых камандзіраў, чытаў іх успаміны і не сустракаўся з такімі фактамі, як марадзёрства, п’янства, гвалтаванне. Тое, што дзеці выгараджваюць сваіх бацькоў, гэта нармальна. Дзякуй Богу, савецкая ўлада не здолела пераўтварыць усіх дзяцей у Паўлікаў Марозавых.

Я таксама сустракаўся і размаўляў з дзецьмі партызанскіх камандзіраў і яны мне казалі: «Магчыма, так і было, як вы напісалі. Але наш бацька такім не быў».

Адоньеў пратэстуе супраць маіх успамінаў. Для будучых чытачоў гэтых нататкаў прывяду некалькі прыкладаў партызанскага бязмежжа ў адносінах да мірнага насельніцтва, апублікаваных «Беларускай Газетай» у 2002 годзе (№ 46 ад 25 лістапада):

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)