Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 134
Перейти на страницу:

Трэба думаць, што такой праўдзівай крыніцай і ёсць падараваная рэдакцыі кніга «Памяць» (Мінск, БЕЛТА, 2005 г.). Нам, журналістам «Народнай Волі», гэтую гістарычна-дакументальную хроніку падарылі, але самі, напэўна, і не разгортвалі. Чытаем:

Верхаводзька Вера Фёдараўна, пайшла ў 1943 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляная паводле загаду камандавання (стар. 321);

Вішнеўскі Сяргей Казіміравіч, н. у 1903, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», дзе незаконна расстраляны ў студзені 1943 паводле загаду камандавання (стар. 321);

Загорская Марыя Цярэнцьеўна, н. у 1912, пайшла ў снежні 1942 ў партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляная ў студзені 1943 паводле загаду камандвання брыгады (стар. 323);

Загорскі Аляксандр Дзям’янавіч, н. у 1915, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду «Штурмавая», незаконна расстраляны ў сакавіку 1943 паводле загаду камандавання (стар. 323);

Кухта Вольга Іванаўна, н. у 1919, незаконна расстраляная ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 325);

Лісецкая Марыя Мікалаеўна, н. у 1923, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады «Штурмавая» (стар. 326).

А вось архіўны дакумент ваеннага часу — данясенне на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі:

«Довожу до вашего сведения об исключительном безобразии отряда Богатырева. Начиная с июня отряды не вели никаких боевых действий. Занимаются мародерством и пьянством. Основали 5 винокуренных аппаратов. Устраивают именины и дни рождения, сопровождаемые недельными попойками…»

Стоп! Не гэтыя факты, у рэшце рэшт, вырашалі лёс Айчыны. Дарэчы, не пра гэта і мемуары І. Копыла. Ён расказаў толькі тое, што перажылі падчас вайны яго сям’я, яго родныя, аднавяскоўцы. І хто меў права забараніць яму пра гэта сказаць?

Асвяжаць памяць можа той, у каго яна ёсць. А калі яе наогул няма?..

Рэдакцыя газеты

«Народная Воля»

Р. S. 14 мільярдаў 783 мільёны рублёў — столькі запланавана выдзеліць у 2010 годзе з бюджэту краіны Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Ці не за гэтыя народныя грошы былі куплены Аленай Хадыка кнігі «Памяць»? І чаму ў той час, калі ўсе людзі працуюць, бээрэсэмаўская моладзь шастае па горадзе?

* * *

Ветэраны не абмежаваліся адным пікетам пад вокнамі рэдакцыі «Народнай Волі». Яны пайшлі далей. Як высветлілася, старшыня Савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатолій Адоньеў хутчэй за ўсё да ўсяго гэтага мае ўскоснае дачыненне. Ініцыятыва сыходзіла ад іншага ветэрана, жыхара Смалявіцкага раёна Аляксандра Пестракова. Менавіта ён абзвоньваў розныя арганізацыі, дасылаў пратэсты супраць публікацыі маіх успамінаў «Нябышына. Вайна» газетай «Народная Воля».

Я сустрэўся з Аляксандрам Пестраковым у офісе газеты. Сустрэча адбылася выпадкова ці аб гэтым паклапаціўся рэдактар, не ведаю. Пестракоў — гэта звычайны савецкі чалавек, звычайны пенсіянер, якія сустракаюцца нам у кожным пад’ездзе, у кожным двары, на кожным кроку — усюды. Ён мне не паказаўся занадта агрэсіўным. Магчыма, і ён прыглядаўся да мяне, ацэньваў, што я за птушка. Напачатку адчувалася напружанасць. Памятаю, мы задалі адзін аднаму па некалькі пытанняў. Мне здалося, што яго і пытанні і адказы былі нейкія завучаныя, палітызаваныя.

Калі характарызаваць чалавека армейскімі вымярэннямі (а я — былы афіцэр), то Пестракова нельга параўноўваць нават з зампалітам. Зампаліты больш гнуткія, здольныя лавіраваць. А гэты — вельмі ўпёрты. У савецкі час у войску існавала такая пасада, як прапагандыст палка. Яны не неслі ніякай адказнасці, проста чыталі нудныя лекцыі. Гэтымі лекцыямі яны грамілі амерыканскі імперыялізм. І такое паўтаралася з месяца ў месяц, з года ў год. Вось такім «занудай» і паказаўся мне А. Пестракоў. Сваімі званкамі, лістамі, скаргамі ён задзёўб «Народную Волю».

Пасля гэтай сустрэчы ў чарговым нумары «Народная Воля» надрукавала артыкул А. Пестракова і мой яму адказ. У вас, шаноўныя чытачы, ёсць магчымасць зараз пазнаёміцца з гэтымі артыкуламі.

(Глядзі «Народная Воля» № 80–81

ад 25–27 мая 2010 г.).

Ад рэдакцыі «Народнай Волі»:

Успаміны Іллі Копыла «Нябышына. Вайна» друкаваліся на старонках газеты з канца лютага па канец сакавіка. І на працягу ўсяго часу было ціха, ніякіх пярэчанняў, не кажучы пра пратэсты. І раптам… Адзін пікет ля сцен офіса рэдакцыі, другі. Мы разумелі: многія з тых, хто такім чынам выказваў нязгоду з аўтарам публікацыі, з пазіцыяй газеты, якая з першых нумароў прытрымліваецца плюралістычных падыходаў, пэўна ж не чыталі ўспаміны І. Копыла. Значыць, нехта іх падняў, арганізаваў… Хто?

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)