Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 152
Перейти на страницу:

- Я падпарадкоўваюся вашаму жаданню, - з'едліва сказаў я. - А вы скарыстаеце цемру, каб уцячы ад мяне? Зрэшты, як хочаде.

- Ільвяня! - пачуў я перарывісты голас Дубатоўка.

Я глянуў на яго і ўразіўся. На старога шкада было глядзець. Твар яго перакрывіўся, у вочках была нялюдская туга і сорам, такі сорам, такі сорам, хоць лусні... Ён ледзь-ледзь не плакаў, і на канцы носа вісела нейкая падазроная кропля. Ён нават у вочы мне не зірнуў, павярнуўся і махнуў рукою.

Імшанік прылягаў да дома, вялізнае памяшканне з сівым мохам у пазах сценак. Павудінне, як раскручаныя сувоі палатна, вісела з саламянай страхі і хіталася ад крокаў. Два шляхціды неслі свечкі і праводзілі нас у пакой ля імшаніка, зусім пусты, з шэрай бруднай атынкоўкай і без акон. Тут пахла мышамі і брыдотай запусцення.

Калі сказадь сумленна, я баяўся, і вельмі баяўся. Пачудці мае былі падобнымі да пачудцяў быка на бойні або чалавека, які сядзідь у дантыста. І кепска, і брыдка, але ўдякадь нельга.

"Ну што будзе, як ён вось зараз возьме і стрэльне і трапіць мне ў жывот? Ах, гэта жахліва! Уцячы б куды".

Мне чамусьці асабліва жахлівай здавалася рана ў жывот. А я яшчэ толькі што пад'еў.

Я ледзь не замычаў ад тугі і агіды. Але своечасова схамянуўся і паглядзеў на Варону. Ён стаяў з секундантамі ля процілеглай сцяны, заклаўшы левую руку ў кішэнь чорнага фрака, а ў правай, апушчанай уніз, трымаў дуэльны пулгак. Два другія яму заклалі ў кішэні. Яго жоўты, сухі і нейкі грэблівы твар быў спакойны. Не ведаю, ці мог я сказаць тое самае пра свой твар.

Два мае секунданты (адзін з іх быў Дубатоўк) далі і мне пулгак, два другія пулгакі паклалі ў кішэні - я нічога не заўважаў, я глядзеў на твар чалавека, якога я павінен забіць, бо іначай ён заб'е мяне. Я глядзеў на яго з нейкай прагнасцю, як быццам жадаючы зразумець, за што ён заб'е мяне, за што ён мяне ненавідзіць.

"За тто я яго забю? - падумаў я, як быццам толькі я стаяў тут з пулгакам у руцэ. - Не, яго нельга зябіваць. I нават не ў тым, не ў тым справа, а вось гэта тонкая, такая слабая чалавечая тыя, якую так лёгка перарваць". Я не хацеў паміряць таксама, я вырашыў выкручвацца, дабіцца таго, каб Варона стрэліў тры разы, і тым скончыць дуэль.

Секунданты выйтлі і пакінулі нас двух у пакоі. Пасля дзверы зачыніліся. Мы апынуліся ў поўняй цемры. Хутка прагучаў голас адняго з секундантаў Вароны:

- Пачынайце.

Я зрабіў левай нагою два "крокі" ўбок і пасля асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Дзіўна, але ўсялякае хваляванне знікла, я дзейнічаў як аўтамат, але так разумна і хутка, як ніколі не здолеў бы зрабіць гэта пад кантролем мозгу. Не слыхам, а хутчэй скурай я адчуваў прысутнасць Вароны ў пакоі, там, ля другой сцяны.

Мы маўчалі. Зараз справа залежала шмат у чым ад таго, хто будзе больш вытрыманы. Палец мой так і імкнуўся хутчэй націснуць спуск.

Успышка азарыла пакой. Не вытрымаў Варона. Куля візганула недзе ў левым баку ад мяне, цокнулася ў сцяну. Я мог бы стрэліць у той момант так верна, як пры дзённым святле. Але я не стрэліў, толькі памацаў рукою тое месца, куды яна ўдарыла. А потым застаўся на тым самым месцы.

Варона, відаць, не мог нават і падумаць, тто я другі раз ужыў той самы прыём. Я чуў яго ўсхваляваняе сіплае дыхянне.

Другі стрэл пулгака Вароны аддаўся ў пакоі. I зноў я не страляў. Але стаяць больш на месцы не было маіх сіл, тым больт тто я чуў: Варона пачаў красціся ля сцяны, а пасля, здаецца, у мой бок.

Нервы мае не вытрымалі, я асцярожна пачаў кудысьці ісці. А цемра глядзела на мяне тысячамі пісталетных дулаў. Дула магло быць у любой кропцы, я мог налезці на яго проста жыватом, тым больт тто згубіў ворага і нават не мог сказаць, дзе дзверы ў пакоі і дзе якая сцяна.

Я спыніўся, каб прыслухацца да таемнага інстынкту. I вось у той момант, калі я спыніўся, нетта прымусіла мяне з грукатам кінуцца сцягном на падло гу.

Стрэл прагучаў проста нада мною, нават валасы на маёй галаве варухнуліся.

А ў мяне яшчэ былі тры кулі. На хвіліну варухнулася дзікая радасць, але я прыпомніў кволую чалавечую шыю і апусціў пулгак.

- Што там такое? - прагучаў голас за дзвярыма. - Страляў хтосьці адзін. Што там, забіла каго, ці што? Страляйце хутчэй, хопіць вам кулагу варыць.

І тады я ўзняў руку з пулгакам, адвёў яе ў бок ад таго месца, дзе быў у момант трэцяга стрэлу Варона, і надіснуў спуск. Трэба ж было мне выпусціць хоць адну кулю.

У адказ, зусім нечакана для мяне, раздаўся жаласны стогн і гук ад падзення чалавечага цела.

- Хутчэй сюды! - крыкнуў я. - Хутчэй! Дапамажыце! Я, здаецца, забіў яго.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)