Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Другі цягнуў сваё:
Хтосьці прыўзняў галаву ад стала і праспяваў свой варыянт апотняга радка:
Усе зарагаталі.
Між тым Дубатоўк пакруціў галавою, як быццам адганяючы ачмурэнне, устаў і агаласіў:
- Я нарэшце знайшоў сярод маладых сяпраўднага шляхціца. Ён піў сёння больш за мяне, я адурэў, а ён свежы, як хмыз пад дажджом. Вы ўсе тут не вытрымалі б і паловы гэтага. Дзевяць з вас ляжалі б без ног, а адзін мыкаў. Гэта мужчына! Гэта чалавек! Яго, і толькі яго, я з задавальненнем узяў бы ў сябры юнацтва.
Усе пачалі крычаць "славу". Толькі адзін Варона глядзеў на мяне змрочна і з'едліва. Пілі за маё здароўе, за тляхту - соль зямлі, за маю будучую жонку.
Калі захяпленне троткі прыціхла, Дубатоўк паглядзеў мне ў вочы і давяральна спытаў:
- Ажэнішся?
Я няпэўна хітнуў галавою, хоць добра разумеў, пра што ён пытае. Ён, відаць, быў упэўнены ў гэтым, а мне не хацелася яго пераконваць у адваротным. Старому я спадабаўся, ён быў падпіты зараз і мог вельмі пакрыўдзіцца, калі б я тчыра сказаў яму, што я ніколі пра гэта не думаў і думаць не хачу.
- Яна прыгожая, - замест адказу сцвердзіў Дубатоўк і ўздыхнуў, адводзячы ўбок вочы.
- Хто? - спытаў я.
- Мая падапечная.
Справа зайшла занадта далёка, і больш круціць нельга было, атрымалася б, што я скампраметаваў дзяўчыну.
- Я не думаў пра гэта, - сказаў я. - А каб нават і думаў, дык гэта справа не мяя. Спыталі б перш за ўсё ў яе.
- Унікаеш сур'ёзнага адказу, - раптам з'едліва працадзіў Варона (я не чакаў, тто ён можа чуць нашу ціхую размову). - Не хочаш проста і шчыра сказаць сур'ёзным людзям, тто гонішся за грашыма, за радавітай жонкаю.
Я збялеў. Ыкнучыся трымацца спакойна, адказаў:
- Я не збіраюся жаніцца. I наогул лічу, тто размова пра дзяўчыну ў халастой падпітай кампяніі - не пасуе сапраўднаму чалавеку. Задіхніде, пан Варона, не прыцягвайце ўвагі п'яных да бязвіннай дзяўчыны, не псуйце яе рэпутацыі, і я, хоць гэта жахлівая абряза, дарую вам яе.
- Хо! - сказаў Варона. - Ён мне даруе. Гэты кот, гэтае хамуйла.
- Замаўчыце! - крыкнуў я. - Як вы абражаеце яе адным з гэтых слоў, падумайце?!
- Панове! Панове! - супакойваў нас Дубатоўк. - Варона, ты п'яны.
- Думайце самі. Я спусціў вам аднойчы вашу правіну, я не буду гэтага рабідь больш, - прашыпеў Варона.
- Мярзотнік! - гаркнуў я, шалеючы.
- Гэта я?
- Так, вы! - крыкнуў я так страшна, што нават той, хто спаў, узняў галаву ад стала. - Я прымушу вас замазадь глотку.
Сталовы нож прасвісцеў у паветры і плазам стукнуўся мне ў грудзі. Я ўскочыў з месца, схапіў Варону за грудзі і трахануў. У той самы час Дубатоўк схапіў нас за плечы і расцягнуў, моўчкі штурхнуўшы Варону ў грудзі.
- Саромся, Алесь! - загрымеў ён. - Ты шчанюк... Зараз жа мірыся.
- Не, чакай, Дубатоўк. Справа сур'ёзная. Позна. Закрануты мой гонар, - рыкаў Варона.
- І мой гонар, як гаспадара. Хто цяпер прыедзе да мяне ў госці? Усе скажуць, што ў мяне можна нярвяттття на такое, -гудзеў Дубатоўк.
- Плявадь, - выкрыкнуў, ашчэрыўшыся, Варона.
Дубатоўк моўчкі даў яму поўху.
- Цяпер ты будзеш перш за ўсё біттття на шаблях, са мною, бо ён толькі ўзяў цябе за грудзі, - прасіпеў ён такім голасам, што многія здрыгануліся. - Я зраблю так, што мой госць пойдзе адсюль жывы і здаровы.
- Памыляешся, - амаль спакойна сказаў Варона. - Хто першы абразіў, той першы і ў чарзе. А пасля ўжо справа будзе і з табою, хоць і забі мяне.
- Алесь, - амаль благаў Дубатоўк. - Не рабі ганьбы маёй
хаде.
- Ён будзе біцца са мною, - цвёрда сказаў Варона.
- Ну і добра, - нечакана згадзіўся гаспадар. - Нічога, пан Беларэцкі. Будзьце мужнымі. Гэты свінтух зараз такі п'яны, што не зможа трымадь пулгака. Я, бадай што, стану поруч з вамі, гэта будзе самае небяспечнае ад куль месца на ўсім месцы дуэлі.
- Што вы, пане Рыгор... - я паклаў далонь яму на члячо. -Не трэба. Я не баюся. Будзьце мужнымі і вы.
Варона ўтаропіў на мяне свае чорныя мёртвыя вочы:
- Я яшчэ не скончыў. Страляцца будзем не ў садзе, іначай гэты фадэт удячэ. І не заўтра, іначай ён ад'едзе адсюль. Страляцца будзем тут, зараз, у пустым пакоі ля імшаніка. І кожнаму па тры кулі. У цемры.
Дубатоўк зрабіў пратэстуючы жэст, але ў маю душу ўжо закралася халодная вар'яцкая ярасць. Мне было ўсё адно, я ненавідзеў гэтага чалавека, забыў Яноўскую, працу, сябе.