Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 108
Перейти на страницу:

Мя́ліньне. Адыходы ад цёртага лёну. Кузьня была на замку. Я сеў на мяліньне, прытуліўшыся плячамі да сьцяны. Курылка.

Мянтэжыць. Непакоіць, трывожыць. Зенька пайшоў, а тое, што ён сказаў, яшчэ доўга мянтэжыла Богушавых. У імя догмы.

Мястовы. Гарадскі. Вы людзі мястовыя, адукаваныя, дык-жа мусіце ведаць усё... Хмары над Бацькаўшчынай.

На́вет. Нават. Вось бачыце, навет птушкі дзякуюць прыродзе, што яна дала ім магчымасьць пражыць дзень! «Янка сеяў -- людзі жалі».

Навонкі. Тут: наверх. Я-ж кажу, цяперацькі, пасьля таго вусатага, усё гэта выкрываецца навонкі... Вярнуўся чалавек.

На́дысь. Нядаўна, надоечы. Надысь дык завязалі дзьверы знадворку ў хаце Міхалкі... У імя догмы.

Напраку́дзіць. Зрабіць кепскае, няпрыемнае. «Пэўна, дзе-небудзь лясныя хлопцы напракудзілі?» -- падумаў. Акупанты.

На́пята. Насьцеж. І тады Раіна з усёй сілы кінулася да дзьвярэй, штурханула далоньню засаўку і адчыніла зусім напята дзьверы. У імя догмы.

На́рты (польск.). Тут: лыжы. Ішоў ён да нас шырокімі крокамі, быццам нартамі соўгаў; на правым плячы дубальтоўку трымаў. Партыйны таварыш.

Наруга́цца. Насьмяхацца; рабіць, гаварыць назло каму-небудзь. Язь «...» то нырне глыбока й перакуліцца жоўтым пузам угару, то мільгне маланкай перад вачыма, то моцна плёхне вадой, як-бы некаму наругаецца. Шчупак.

Насоў. Верхняе адзеньне з даматканай тканіны. Сьляза выкацілася зь ягоных вачэй -- ён хуценька змахнуў яе рукавом насову. Першыя цаглінкі.

Насмарава́ць (польск.). Змазваць. Можна насмараваць нашы стрэльбы й схаваць іх надалей. Хмары над Бацькаўшчынай.

Нахра́пам. Тут: неасьцярожна, сілай. Казаў табе: не цягні нахрапам. Шчупак.

Нацдэм. Нацыянальны дэмакрат. Па вызначэньні сакавіцкага (1924) пленума ЦККП(б)Б нацыянальна-дэмакратычная ідэалёгія («нацдэмаўшчына») заключалася «ў адмаўленьні дыктатуры пралетарыята і ў імкненьні да палітычнага раўнаваньня сялянства з рабочым класам, у стаўцы на кулацкія элемэнты ў вёсцы, адмаўленьні класавага расслаеньня ў ёй, у імкненьні да ўплыву з боку інтэлігенцыі на дзяржаўны апарат, у правядзеньні беларускага шавінізму». -- Выцерабяць нас нанава, як у 1863! «...» -- Дык, кажаш, выцерабяць? -- А ты што, ня бачыш і ня чуеш? «...Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне...» Заклік: выбіць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў. Хмары над Бацькаўшчынай.

Начы́ньне. Тут: набор прадметаў, інструмантаў для выкананьня якой-небудзь работы. Начыньня няма, цьвік або ломіцца, або гнецца, ня йдзе. Пёрка й іншыя.

Наш закрыты. Гл. Разьмеркавальнік. Ты быў у нашым закрытым? Не? зойдзеш калі-небудзь паглядзець. Балыкі, асятры, сёмга амурская, шынкі -- усё гэта вэндзанае, толькі ў рот кладзі! Дзікі вецер.

Ная́ў. Наяве. -- Перапрашаю! -- сказала, імкнучыся ня даць магчымасьці вырвацца наяў свайму гневу. Пёрка й іншыя.

Неаднокраць. Не адзін раз. Капейкаў Султан неаднокраць зьбіваў іх з тропу... Партыйны таварыш.

Не́вашта. Нешта. Яны пра невашта доўга спрачаліся... У імя догмы.

Недзялі́мцы. У часы грамадзянскай вайны прыхільнікі адзінай і недзялімай Расіі пад уладай цара. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска. Аўтабіяграфія.

Ні пяра ні пуху. Пажаданьне посьпеху, удачы ў якой-небудзь справе. Ну, дык ні пяра ні пуху. Хмары над Бацькаўшчынай.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)