Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 108
Перейти на страницу:

Пры́мус. Награвальны прыбор з помпай, якая падае газу ў гарэлку. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца.. Пёрка й іншыя.

Прыўла́шчыць (польск.). Прысвоіць. Прыўлашчыў, значыць, народную працу... Дзе шукаць праўду.

Прышы́ць. Тут: абвінаваціць, абылгаць. Баіцеся, каб ня прышылі месяцаў пяць за спазьненьне? Пёрка й іншыя.

Псюк (польск.). Сабака. Псюкі самыя шляхетныя з жывёлаў, што жывуць на зямлі! Пернікавае сэрца.

Пухоўнік. Пухоўка, рогаз. Водная і балотная шматгадовая травяністая расьліна. Падышлі да новае вялікае выгарыны, суцэльна зарослай аірам, пухоўнікам, чаротам, а там, дзе крыху віднелася дно, асакой. Хмары над Бацькаўшчынай.

Пы́са. Тут: твар. Капейка цягнуў за імі Саладуху. -- Ну, ідзі, ідзі! А то дам у пысу! Партыйны таварыш.

Пэндзлік. Тут: кутасік. Зялёны баварскі капялюшык зь белай вяровачкай і з пэндзалькамі на баку... Пернікавае сэрца.

Пяць пятніц на тыдні. Пра таго, хто часта, лёгка мяняе свае намеры. Але хіба ёсьць у іх што-небудзь пэўнае, станоўкае? Пяць пятніц на тыдні. Дзікі вецер.

Пячу́рка. Невялікая ніша ў сьцяне печы. Нацягнуўшы на плечы кажух, Гарась падышоў да пячуркі, узяў ключ і выйшаў. Дзікі вецер.

Рага́тка. Тут: рыбацкая снасьць. Але на возера былі пушчаны рагаткі з жыўцамі, і ён баяўся, што хвалі занясуць іх куды-небудзь вельмі далёка... Дзе шукаць праўду.

Разабра́цца. Распрануцца. Як толькі вярнуўся, зноў разабраўся і лёг на ложак. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Размаі́ты (польск.). Неаднолькавы, разнастайны. Сена ляжала й у копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў. Хмары над Бацькаўшчынай.

Разьвёрстка. Тут: прадразьвёрстка. Сыстэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў савецкай дзяржавай, якая абавязвала сялян здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і іншых прадуктаў па цьвёрдых цэнах. От, дай ім гэтую «разьвёрстку», патомака накармі маскаля, якога паставілі табе ў хату, дай фурманку, адбудзь цягла, заплаці падатак... Першыя цаглінкі.

Разьмеркава́льнік. Спэцыяльная крама, якая абслугоўвала толькі партыйна-савецкую эліту. А што будзем есьці ў наступным годзе, ён пра гэта ня дбае, ён будзе сваё мець з разьмеркавальніка! На межах.

Расстрыга́ць. Пазбаўляць сьвятара сану або манаха -- манаства. А зь ім заходзіць і сакратар партыйнай ячэйкі Янук Бізун, асоба таксама выдатная -- картыга, выпіваха, хабарнік; у дзевятнаццатым папоў усё расстрыгаў. У імя догмы.

Рата́тарны. Зроблены на шапірографе. Я ўспомніў: праўда, выпускаў ён якіясьці рататарныя лісткі і лістоўкі... Пернікавае сэрца.

Ру́ля. Дула. Ствол агнястрэльнай зброі. Сеў на загадзя падрыхтаваныя снапы, прасунуўшы рулю сваёй дубальтоўкі ў вакенца. Воўчым сьледам.

Ру́ндальчык (польск.). Каструля з ручкай. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца... Пёрка й іншыя.

Ру́ра (польск.). Труба. Няміга, невялікая рачулка, цяпер узятая ў бэтонныя руры, працякае цераз Менск і ўпадае ў Сьвіслач... Летапісная Няміза.

Сабатоўнік. Сабатажнік. Той, хто сьвядома зрывае выкананьне пэўнай справы. Ён цябе таксама ў перамытнікі ўпісаў! Раней -- падкулачнік, зрыўшчык, сабатоўнік... Дзікі вецер.

Саве́тчык. Прыхільнік савецкай улады. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска. Аўтабіяграфія.

Сала́ш. Шалаш, будан. Часовае жыльлё з гальля, саломы ці жэрдак. Сядзіш у сваім салашы й душы ня чуеш: ні пагутарыць зь кім, ні чаркі выпіць. Дзе шукаць праўду.

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)