Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 108
Перейти на страницу:

Каплі́чка. Невялікі царкоўны будынак зь іконамі бяз алтара, малельня. Шарэла маленькая старажытная каплічка, куды прывозілі памерлых перад пахаваньнем. Акупанты.

Карты́га. Картыжнік. Заўзяты ігрок у карты. А зь ім заходзіць і сакратар партыйнай ячэйкі, Янук Бізун, асоба таксама выдатная: картыга, выпіваха, хабарнік; у дзевятнаццатым папоў усё «расстрыгаў». У імя догмы.

Карчма́. Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Беларусі. Гэта была старая, крытая цёсам будыніна. Калісь у ёй была карчма. Курылка.

Каршэнь. Карак. Але той схапіў яго за каршэнь і з такой сілай тузануў, што хлопец кулём падкаціўся яму пад ногі. Дзе шукаць праўду.

Каса ўзаемадапамогі. Добраахвотнае аб’яднаньне працаўнікоў для ўзаемнай матарыяльнай дапамогі. Узяла пазычку з касы ўзаемадапамогі, а потым цяжка было выплачваць. Пёрка й іншыя.

Касы́. Тут: заяц. Але касы ўсё яшчэ недзе ляжаў, прыціснуўшы да галавы вушы: авось, не заўважаць! Партыйны таварыш.

Катля́к. Цурбак, цурбан. Кароткае бервяно. Другі, кароценькі й гладкі, як катляк, з галавой, уросшай у плечы, тупаў за ім дробненькімі крокамі. Партыйны таварыш.

Каўзе́ль. Коўзаньне. Катаньне на лёдзе. Бацька злаваў і лаяўся. -- Каўзель! Каўзель усё гэта! І-і-і-іх! Лапцей не набрацца. Курылка.

Ка́чур. Качар. Качур перавярнуўся пузам угару й шлёпнуўся на ваду. Хмары над Бацькаўшчынай.

Класьці зубы на паліцу. Галадаць, быць у нястачы. Цяпер на рынку нічога ня купіш, хоць зубы кладзі на паліцу. У імя догмы.

Клу́тня (польск.). Сварка. -- А бачыце, што з гэтага выйшла?! Клутні й няшчасьці, кажуць, -- уставіў Кандрат. Хмары над Бацькаўшчынай.

Ключ. Тут: чарада птушак (гусей, жураўлёў), якія ляцяць клінам. Пачынаў успамінаць родны край і родны кут: бэз пад вакном, вазёрную глядзь, шумы бароў, ключ дзікіх гусей над галавой, калі яны вяртаюцца ўвесну на Бацькаўшчыну... «Янка сеяў -- людзі жалі».

Кляпа́ць. Тут: нагаворваць. Верыў Міхалку: Зьмітрачок кляпае на яго! Вычуў гэта й сам ня раз. Дзікі вецер.

Кодла. Пагардліва пра групу людзей, аб’яднаных агульным інтарэсам. Тыя, хоць і з аднаго кодла, а зусім ня дбалі пра людзей: абяцалі рай, а далі пекла! Акупанты.

Контра. Контррэвалюцыянер. -- Адысьці ад сьцяны! -- крыкнуў. -- Стаць па чатыры! Контра -- асобна, шпана -- асобна! «Янка сеяў -- людзі жалі».

Корба. Ручка, якой прыводзяць што-небудзь у рух. Ляпей жабрачы лёс, у рукі кій, за плечы торба; ляпей страха нябёс, бясконцы шлях і леры корба. Партыйны таварыш.

Краж. Тут: старая магутная сасна. Кілёмэтры за паўтара, праўда, сінела смуга маладога сасоньніку, сярод якога вылучаліся й старыя магутныя кражы. Партыйны таварыш.

Кроквы. Апоры страхі. Страха яе дзе-нідзе правалілася, і, як рэбры абгладанай ваўкамі жывёлы, тырчэлі кроквы і латы. Курылка.

Крут. Тут: вугал. Заяц пад прамым крутам ірвануўся ўбок і мячом пакаціўся па грэбню ўзгорка. Партыйны таварыш.

Кры́жна. Крыжанка, крыжань. Вадаплаўная птушка сямейства качыных. Выбухалі трывожным крыкам на выгарах спалоханыя лісам ці ваўком крыжны... Хмары над Бацькаўшчынай.

Крыміна́л. Тут: асуджаныя па крымінальнай справе. Кузьма добра ведаў, што ў няволі крыміналулепей, ніж палітычным. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Кры́нка. Збан. Паднёс да роту крынку і гвалтам уліў ёй глыток вільгаці. У імя догмы.

Кула́к. Міраед. У савецкі час -- заможны, спраўны гаспадар, залічаны ўладай да ворагаў народа. Адно зьдзекі з народу нашага: былі нацдэмы -- вучняў забіралі ў турмы, а цяперака кулакі -- высылкі ў сібірскую немарач... У імя догмы.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)