Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 108
Перейти на страницу:

Самаабклада́ньне. Збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаныя быццам-бы добраахвотна самім насельніцтвам, рабочым каляктывам. Перастаўляе сьветлячок на край стала, раскладае паперы: самаабкладаньне, падаходны, цягла (гужавая павіннасьць), культурны збор... Дзікі вецер.

Самі з вусамі. Ня горш за іншых. А калі гэтак, дык і гэць ад нас: мы самі з вусамі! Першыя цаглінкі.

Свэны. Швэды. От-жа сядзяць там сабе ціха гэныя швайцары ды свэны. Акупанты.

Скіпа́ць. Шчапаць, калоць, секчы дровы. Першы немец паставіў у варотах калодку, на якой Мацей кляпаў косы й скіпаў дровы... Акупанты.

Скірт. Сьцірт. Укладка, рад насечаных дроў. На двары, каля сьвірна, сохлі ў скіртах пашчапаныя дровы... Хмары над Бацькаўшчынай.

Скура́т. Кавалачак, абрывак скуры. Замахваецца зноў секчы пастронкі, моцны скурат гойдаецца, не падаецца. На межах.

Слуха́ўка (польск.). Тэлефонная трубка. Падкаблук узяўся за адзін з трох, стаячых на стале, тэлефонаў. Потым перадумаў, паклаў слухаўку на мейсца і зьвярнуўся да Кузьмы... «Янка сеяў -- людзі жалі».

Смочка (польск.). Нарост, лядзяш. Богуш ні то сядзеў, ні то ляжаў у перадку вазка, час ад часу мацаючы вусы й бараду і скідаючы зь іх смочкі намёрзшага лёду. У імя догмы.

Смык. Тут: вузкая палоска зямлі. З правага боку, на пясчаным смыку, чарнеў перасохлы лубін. Партыйны таварыш.

Сноўдацца. Хадзіць туды-сюды (часта -- бяз мэты). Насупраць вёскі, паміж іх, сноўдалася бялявая постаць чалавека зь сеткай-таптухай на доўгім кіі. Хмары над Бацькаўшчынай.

Собіць. Трапіцца, прыйсьці ў галаву. А дзе гэта табе собіла цераз рэчку лазіць? Акупанты.

Собскі. Уласны. Некаторыя гісторыкі выказвалі думку, што ў летапісныя часы ўсякая малая рэчка бяз собскага ймя называлася Нямізай. Летапісная Няміза.

Соўгаць. Рухацца паволі, зь цяжкасьцю. Ішоў ён да нас шырокімі крокамі, быццам нартамі соўгаў; на правым плячы дубальтоўку трымаў. Партыйны таварыш.

Спалу́чына. Сувязь. Гэта спалучына з грамадствам, з вашай функцыяй у ім... Пёрка й іншыя.

Спаць як забіты. Вельмі моцна. Ён бегаў, як юнак, ня ведаў ніякіх хваробаў, спаў як забіты... Ападкі.

Спраўнасьць навесьці. Давесьці ўсё да ладу. Трэба, кажа, раней у гаспадарцы спраўнасьць навесьці, а потым ужо пра стрэльбы думаць. Хмары над Бацькаўшчынай.

Спусьці́ць. Тут: збавіць цану. Доўга таргаваліся, урэшце ён крыху спусьціў, мы набавілі. Хмары над Бацькаўшчынай.

Стадола. Канюшня, вялікі хлеў. І ў гэты-ж мамэнт рыпнулі вароты ў стадоле. Хмары над Бацькаўшчынай.

Станоўкае. Станоўчае. Але хіба ёсьць у іх што-небудзь пэўнае, станоўкае? Дзікі вецер.

Ста́рац. Жабрак. Мы, як старцы, сталі ля парога. Курылка.

Ста́рка. Тут: старая птушка. Старка! Малых пахавала, а сама для адводу вачэй узьнялася... Хмары над Бацькаўшчынай.

Стасу́нак (польск.). Адносіны, сувязь. Ягоная зямельная палітыка ў стасунку да нашых умоў вельмі ўдалася. Хмары над Бацькаўшчынай.

Стопка. Варыўня. Невялікая гаспадарчая пабудова для захоўваньня бульбы, гародніны. Адчыні сваю стопку, трэба замкнуць гэтага чалавека, пакуль прыедзе пагранічная ахова... Ападкі.

Страві́ць. Пашкодзіць, зьнішчыць (пра пасевы). Жыта тваё коні стравілі... На межах.

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)