Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
- Автор: Гардзіцкі Аляксей
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00709-X
- Жанр: Справочная литература
Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:
Вучыўся на рабфаку ў Воршы. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Восенню 1936 г. арыштаваны. 29.10.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Расстраляны 30.10.1937 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). Выйшлі зборнікі вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжка-малюнак для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935). У 1960 г. выдадзена кніга паэзіі «Залатое вязьмо», у 1970 г. - Выбраныя творы.
Пераклаў на беларускую мову раман Ф.Панфёрава «Брускі» (з М.Багуном, ч. 1, 1932), асобныя творы Ў.Маякоўскага, М.Асеева, А.Безыменскага, М.Галоднага, А.Лахуці, Л.Первамайскага.
Кобец-Філімонава Алена (таксама Кобец Алена), нарадзілася 13.10.1932 г. у гарадскім пасёлку Круглае Магілеўскай вобласці (паводле пашпарта - у Менску) у сям'і пісьменніка.
Скончыла Менскую музычную школу-дзесяцігодку (1952). З 1953 г. працавала выкладчыцай у музычных школах Менска, Выбарга, Стаўрапаля. У 1954-1955 гг. вучылася ў Ленінградзе ў Музычнай навучальні. Некаторы час жыла ў Грэцыі (1964-1966), вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу раяля (1969), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972), рэдактарам выдавецтва «Юнацтва» (1981-1983). Сябра СП СССР з 1965 г.
З першым літаратурным творам выступіла ў 1959 г. Піша на расейскай і беларускай мовах, пераважна для дзяцей. На беларускай мове выйшлі зборнікі вершаў для дзяцей «Казка пра месяц» (1963) і «Залаты ручнік» (1972), аповесці «Жаваранкі над Хатынню» (1977), (расейскае выданне Масква, 1973), «Блакітны экспрэс» (1981), «Агні за перавалам» (1985; гэтыя дзве аповесці перапрацаваны ў раман «Агні за перавалам», 1987), казкі «Вянок дзівосаў» (1986). На расейскай - зборнік казак «Читайка и гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), кніга нарысаў «В королевстве... но не сказочном» (1968), «Сказки старого Янниса» (1969). Па матывах аповесці «Блакітны экспрэс» у 1978 г. пастаўлены аднайменны спектакль. Аўтар сцэнарыя мультфільма «Вася Буслік і яго сябры» (зняты ў 1974).
Пераклала на беларускую мову з навагрэчаскай зборнік вершаў Я.Рыцаса «Макронісас» (1973).
Укладальнік зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами» (Масква, 1979).
Кобец Рыгор (сапр. Мусіевіч-Сандыга Міхаіл), нарадзіўся 24.07.1898 г. у вёсцы Малыя Рагачыкі Кіраваградскай вобласці (Украіна) у сям'і рабочага.
Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, у народнай рамеснай, у рэальнай навучальнях. У першую сусветную вайну служыў у царскай арміі, удзельнічаў у баях у Галіцыі (1914-1916). Быў паранены. Працаваў токарам у Елісаветградзе, рабочым на Херсонскім заводзе сельгасмашын кампаніі «Эльворці» (завод «Чырвоная звязда»), маркіроўшчыкам на станцыі Елісаветград - Таварная (1916-1918). У час Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у федэрацыю анархістаў групы «Набат». У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонаармейскім Брацкім палку (Елісаветград). Затым уступіў у рады Чырвонай гвардыі (1-шы інтэрнацыянальны батальён рэвваенсавета Паўднёвага фронту), перайшоў у армію Дзянікіна, працаваў у міліцыі. У 1919 г. ваяваў у асобным кавалерыйскім дывізіёне 1-й Коннай арміі С.М.Будзённага. Пад Варшавай быў цяжка паранены. Зноў трапіў пад уплыў анархістаў. Удзельнічаў у контррэвалюцыйным мяцяжы ў арміі С.М.Будзённага. Пасля хаваўся ад органаў ЧК (пад рознымі прозвішчамі, апошняе - Р.Кобец). Працаваў качагарам у бальніцы, на Менскім дражджавым заводзе «Пралетарый» (1922-1928), на піўзаводзе «Беларусы» (1928-1929). Скончыў тры курсы Менскага вячэрняга рабочага тэхнікума (1928). Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Звенья» «Маладняка», у 1929-1930 гг. - загадваў сельгасаддзелам рэдакцыі газеты «Рабочий». Потым кансультант, загадчык сцэнарнага аддзела кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе (1931-1937). У 1935 г. прызнаўся старшыні Саўнаркома БССР М.Галадзеду ў сваіх ранейшых сувязях з анархістамі, тады ж пастановай НКУС СССР быў амнісціраваны. У 1933, 1935, 1937 гг. ездзіў у творчыя камандзіроўкі ў Бірабіджан. Супрацоўнічаў у газетах «Биробиджанская правда», «Тихоокеанская звезда» (Бірабіджан). У 1938 г. рэпрэсіраваны ў Бірабіджане. У 1939 г. апраўданы. Пераехаў у Хабараўск, дзе працаваў рэдактарам студыі кінахронікі (1939-1941). У 1941 г. быў зноў арыштаваны, у 1942 г. рашэннем Асобай нарады прыгавораны да 10 год зняволення ў лагерах. Адбываў пакаранне на будоўлях чыгункі ў Тайшэце, Манголіі, у Забайкаллі. З 1951 г. - на пажыццёвым пасяленні ў Кіргізіі. Працаваў у саўгасе «Чалдавар» Фрунзенскай вобласці вартаўніком на вінаградніках, памочнікам пчаляра (у гарах Цянь-Шаня), загадчыкам хаты-чытальні, клуба, гаспадаркі ў школе. У 1958 г. вярнуўся ў Менск. Справа перагледжана 19.10.1960 г. Хабараўскім краявым судом, і Пастанова Асобай нарады СССР ад 04.10.1942 г. адменена. У 1963 г. быў пазбаўлены персанальнай пенсіі рэспубліканскага значэння за прыналежнасць да анархістаў. Сябра СП СССР з 1935 г.