Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 238
Перейти на страницу:

— А сам на дачы таксама? — спытаў Сцяпанавіч.

— Сам на службе: зарплату адседжвае. А мне тым часам думай, як апраўдвацца будзеш. Еду ў горад і ўжо на ўсё гатоў. Ідзіце вы, думаю, туды, куды па розум не ходзяць, што мне — свет завязаны вамі? Добра дык добра, а не, дык бывайце здаровы. Ніякай хітрасці, Сцяпанавіч, не прыдумаў дый не прыдумваў. Еду.

А ён, Фамут мой, звычайна, як толькі сваё да мінутачкі адсядзіць за сталом, выйдзе на сходкі пад'езда, стане і пазірае цераз вуліцу, на ўзроўні магазіннай шыльды. Ну, а мая задача — пад'ехаць у самы час, як заўсёды, машыну Фамуту да ног і дзверцы раз! — калі ласка. Яму толькі б вочы ўніз ці ўбок павярнуць, і заўтра мне — па ўласнаму, значыцца, жаданню, згодна паданай заяве… Сеў ён, а я нібы тэрмометр яму пад паху: «Пагодка якая, Барыс Бары-савіч, га?» Памаўчаў ён, як належыцца, а потым адказвае: «Так». Ну, думаю, трыццаць шэсць і чатыры дзесятых — нармальна.

Так і пайшло, браток Сцяпанавіч, штодня. Два месяцы вось так вазіў яго, падстаўляў яму дзверцы пад саменькі нос і ўсё думаў: «А што, калі ён скрывіць лінію — зірне хоць трошкі ўбок?..» А потым так. усё гэта абрыдзела: і твар яго драўляны, і немата, так захацелася мне да людзей, што ўзяў я і падаў заяву. Годзе ўжо мне гаршкі на дачу вазіць ды гусей з Камароўскага рынку. Семдзесят пяць рублёў за ўмяціну ўнёс, чатыры дні памаўчаў яшчэ побач з начальнікам у машыне, а потым ён налажыў рэзалюцыю. Разоў са тры ўзлазіў на сваю сіласную вежу, пакуль усё як след абдумаў ды напісаў. ІІотым яшчэ, апошні раз, узлез, абмачыў пяро, сышоў па драбіне ўніз і распісаўся: «Фамут».

— Выдумляеш, — важна сказаў Сцяпанавіч. — Фамут — такога ў нас прозвішча няма. Каго ты вазіў?

— А г-гэта ўжо н-наша, б-брат, т-таямніца, — падміргнуў Саньку Васіль.

— Ну, таямніцы тут няма… — сказаў Санька. I ён назваў прозвішча і пасаду свайго былога Фамута.

— Д-дарэмна, — пакруціў галавою Васіль. — Яго I так п-пазнаеш. Т-толькі глядзі, к-каторы ходзіць, т-так сказаць, з н-навочнікамі. I ён людзей не бачыць, і н-на яго неахвота глядзець… Н-ну, не раўнуючы, як н-наш н-началь… Ой, уляпаўся, г-гвалт!.. — Васіль зарагатаў і пераваліўся з жывата на спіну.

Сцяпанавіч спакойна павярнуў свой твар да. смехуна, і — Санька заўважыў — правае вуха «начальніка» і правая палавіна гладкага карка пачалі спаква-ля налівацца крывёй. Паглядзеў на Васіля, тады на. траву, зноў на Васіля, I зноў павярнуўся ў профіль да Санькі. Вось-вось гатоў быў выплюнуць з зубоў сваю сцяблінку I сказануць Недасеку крутое слова. I за тое, што лезе заіка ў вочы з гэтым началь-ніцтвам, і за тое, што вось ён сам — шафёр другога класа Сцянан Сцянанавіч Тулейка — на трэцім рэйсе пасля таго, як яму даручылі калону, згубіў палавіну яе, адарваўся, як блазен які, паказаў клас язды… За гэта, праўда, злаваць трэба на самога сябе, але на другога яно, вядома, зручней. Сцяпанавіч яшчэ раз павярнуў галаву, паглядзеў на Васіля і выплюнуў з зубоў сцяблінку…

Ды Санька, чулы да ўсякай непрыемнасці, апярэдзіў яго.

— Пакінь, Васіль, — сказаў ён Недасеку. — Такіх начальнікаў, як наш Сцяпанавіч…

I тут ён першы ўбачыў на даляглядзе грузавікі.

— Нашы! — крыкнуў, нібы адчуўшы даўно чаканую падмогу.

Сцяпанавіч і Васіль, як па камандзе, павярнуліся на захад. Тры пары вострых, спрактыкаваных вачэй моўчкі глядзелі на тое, як падыходзяць тры машыны.

— Жылінскі першы, — сказаў, нарэшце, Сцяпанавіч. — Ён, відаць, і тармозіць.

Сцяпанавіч устаў, за ім усталі Санька і Недасек. Пераскочыўшы цераз канаву, не змаглі чакаць — пайшлі насустрач…

Затармазіў, як высветлілася, не Жылінекі, а Моніч, — лопнула камера.

Адна за адной, машыны спыніліся, і, адзін за адным, яшчэ тры розныя чалавекі выйшлі з кабінаў,— рабы ад воспы, суталаваты і даўгарукі Жылінскі, мужчына ціхі і вельмі старанны, але без удачы; малснькі Моніч, чорны, кучаравы і хітры, як цыганчук; нарэшце — Буслік, стары, бывалы шафёр, які за вопыт свой быў бы ў вялікай пашане, каб не чарка, якой ён кланяўся даўно і з рознымі прыгодамі. Галоўнай і пераломнай у лёсе Бусліка была прыгода яшчэ даваенная, калі ён на «эмцы» звёз свайго началыйка па сходах аднаго бульвара і не пазбавіўся правоў толькі таму, што начальнік таксама быў чала-век душэўны і чарцы не вораг.

Цяпер, адчыніўшы дзверы кабіны, Буслік стаў на крыле і зацягнуў:

Каб ты добры бондар быў Ды набіў мне абручы…
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)