Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 238
Перейти на страницу:

— А што ты хочаш? — сказаў Сцяпанавіч. — Ашто, калі чалавек не гаваркі? Не ўсім жа балбатаць.

— Пакінь, Сцяпанавіч! Чаму ж ён не маўчыць, калі з другім начальнікам едзе. Асабліва калі той за яго крыху большы. Мне твае гутаркі многа не трэба, — я сваё месца шафёрскае ведаю, — ды толькі ж добрыя людзі з сабакам і то вітаюцца, а то ў машыну ўлазіць — маўчыць, з машыны лезе — маўчыць. Гэта ўжо, брат Сцяпанавіч, не перажыткі капіталізму, — тут мой Фамут бадай што і самога феадалізму чарпануў. Ды, каогул, якія могуць тут быць перажыткі? То ж ні ён, ні бацька ягоны ніколі тым капіталістам і не быў — з парабка выйшаў у людзі. Словам, мы з ім, як у той песні,— ён маўчыць, і я маўчу. Спачатку я. як і належыцца, уранні яму — добры дзень, на развітанні — бывайце здаровы. I што ж, — галавы нават не паверне ў той бок, а недзе зверху, высока прамармыча нешта ў адказ або, вылазячы з машыны, нібы задам адкажа. Спрабаваў я спачатку і гутарку пачынаць. «Надвор'е якое, Барыс Барысавіч». А ён памаўчыць, узважьгць становішча, праверыць яго з усіх бакоў і тады ўжо адкажа: «Так». Нібы мне зарплату выплаціць: ні капеечкі больш. «Дарожка якая, Барыс Барысавіч!» Скажаш вось так дый думаеш: будзе адказ ці не? Адказ сяды-тады бываў. Аднойчы ён нават расшчодрыўся: «Так, дарога добрая», — адмераў мне зарплату з прэміяльнымі. Ну і ўсяго ад быка малака. I маўчым. Добра, калі з кватэры ці на кватэру з работы вязеш — метраў трыста, — а як на дачу едзеш ці ў камандзіроўку?.. Заспяваў бы, здаецца, а то чалавека якога падвёз бы, дык не! — збоку Фамут сядзіць… Ну, і маўчым. Два ідалы ў адной машыне.

— І ўся сям'я маўчыць? — спытаў Сцяпанавіч.

— Яшчэ чаго не хапала. Дзеці — яны як дзеці. Былі б яны, значыцца, як дзеці, каб іх у людскіх руках патрымаў, а то ж, як мая маці кажа, на пупе скуры не чуюць. Пяць мінут яму хады да гэтай самай музычнай школы, а падавай машыну. Сем гадоў смаркачу, а ўжо таксама перажыткі капіталізму. Я ўжо для яго не дзядзя, не Аляксандр Антонавіч, а ты. Ды што хацець! — і мама кажа ты, і Жора — ты… Насядзе з ім поўная машына жорыкаў, і ўсе, як па статуту: «ты», «табе», «цябе не пытаюцца»… Сямейка! Алачка ў шостым класе, пра хлопцаў ужо, ды пры мне, у машыне гаворыць з сяброўкамі, а косы яшчэ ўсё Маня, работніца, заплятае. Ну, а Жорка, дык гэта, брат Сцяпанавіч, наогул элемент. Стары Фамут з начальства ніяк не вырвецца, а малады — з інстытута: жалезабетонны студэнт! Морда — во, кудлы да самых плячэй, і вечна нібыта ён сонны, нібыта не бачыць нікога. Так і чакае, здаецца, пакуль не пачнуць з ім вітацца, шапкі скідаць: «Як здароўечка, Георгі Барысавіч, што загадаеце?» Ляжыць на канапе, чытае і курыць. Пальцы культурныя, а папяроса — яна, вядома, цяжкая, — бах і звалілася на паркет. І што ж ты думаеш, — будзе ляжаць і дзерціся на ўсю кватэру: «Ма-ня! Ма-н-ня!!» — пакуль тая пліту не пакіне ды не прыйдзе падаць. А Мані гэтай — гадоў за пяцьдзесят, і згорбілася ўжо, і псіхіка ў яе такая, што якраз для Фамута, — маўчыць ды тупае круглыя суткі. Накорміць усіх, закалыша, тады ўжо бярэ на раменьчык Букеціка — белы сабачка такі для пацехі — і тупае з ім па двары. Праходачка! Усім, як мая маці кажа, трэба правільны пішчаварэнік.

— Ан-ну цяб-бе! — зарагатаў Недасек. Ён павярнуўся з бока на жывот і праз момант смяяўся, трасучы плячыма і нібы клюючы сваім востранькім носам траву, а потым зірнуў на Саньку, на Сцяпана-віча і падміргнуў: — Т-таб-б-бе б, начальнік, т-такую жытуху, га?

Сцяпанавіч, таксама трохі разлагодзіўшы твар, не адказаў, а толькі, гледзячы на Саньку, хмыкнуў:

— Гм!..

— Вось табс і «гм», — усміхнуўся Санька. — Уздумаў, брат Сцяпанавіч, гэты самы мой Жорка вадзіць машыну. Прыстане, як гразь, — даеш. Ну, раз даў баранку, другі… Справа, як бачыш, не хітрая — круціць. Абы дарога была шырокая ды пустая. А раз на дачу вёз яго, вясной, пасля экзаменаў. Ну, сеў ён за руль, вядзе, пакурвае, — увесь такі факстроцісты. А спераду, бачу, стаяць тры самазвалы. «Спыніцеся, Георгі Барысавіч, станьце калоне ў хвост». Бо спераду, насустрач нам, яшчэ адзін МАЗ ідзе. «Праскочу, — кажа, — не вучы». Ужо і баранку ў яго не возь-меш… Ірвануў ён уздоўж калоны, а пасля — управа. Ад сустрэчнай уцяклі, але капот усё ж такі аб крайні МАЗ прыцёр на павароце. Вылез я, вылез нават і ён. Ужо не гаварыць — па мордзе пляснуць хочацца. Умяціна — во! «Ну, што, — кажу, — га? А што, каб я ўзяў цяпер ды вам па радыятары?» I паказваю яму — вось так! — пяцярню. Маўчыць. Што ты будзеш з паршыўцам рабіць, — астыў я трохі, падкляпаў капот — паехалі.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)