Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 238
Перейти на страницу:

У чорных, як пераспелыя вішні, вачах гулліва заіскрылася золата рыбінай лускі, адбілася вада, у якой ласкава пераліваліся водбліскі чарнаморскіх i ядранскіх каменьчыкаў… Крыштальна чыстая вада беларускіх крыніц з асколкам яркай вясёлкі усмешкай сонца — аднаго для ўсіх!..

Казка канчаецца. Нічога тут не ўпала, не раз білася…

Толькі светлы i кучаравы Юрачка раскрыў ад здзіўлення свой адназубы рот, развёў рукамі, i дзве далоныа з ружовымі растапыранымі пальчыкамі самі нарэшце запляскалі!

Казцы — канец. I дзед не плача, i баба не плача…

Усе стаяць у дзвярах. Потым дзяўчаткі i мама бягуць да Юркі. Сястрычкі рагочуць, а мама хапае на рукі таго, каго толькі што называла i неадпаведна, i недарэчна, і, зрэшты, зусім не злосна дурнем. Хапае i многа цалуе яго — за яшчэ адно дасягненне. Падыходзіць тата, а за ім, цягнучы хворыя ногі ў валенках, ідзе да Юркі бабуля. Ідзе i ўсміхаецца такім чынам, што на маршчыністым твары яе вельмі выразна напісана:

«Ну, вось i дваццаты тым часам робіцца чалавекам!»

1957

КАРАВАЙ

Мядзельшчына. Жніво. У ціхай, сонечнай вёсцы над возерам спыніўся «Масквіч». Тры дачныя мужы, што вярнуліся з горада, яшчэ як быццам не нацешыліся сваей кампаніяй — закурваюць, стоячы каля машыны.

Раптам — з-за ўзгорка пачуўся незвычайны шолах, бабскі гвалт. Курцы хацелі кінуцца туды, як на пажар, але тут з акна хаты, насупраць якое яны стаялі, пачуўся прыглушаны гол ас:

— Уцякайце, таварышы! Хавайцеся! Будзе бяда!..

Пакуль яны не верылі, з-за ўзгорка паказалася чарада баб i дзевак. Крык, стук качалкаю па вядры, абрыўкі песень, рогат, віск…

Стары, што папярэджваў дачнікаў, знік у акне.

Убачыўшы машыну, жанчыны загалёкалі i рынуліся да яе. Дачныя мужы паспелі ўскочыць у свой «Масквіч» i зачыніцца. Жанкі абляпілі машыну з усіх бакоў, пачалі выманьваць пасажыраў выйсці.

— Тэмпературу пагляджу! — крычала адна, трымаючы, як стэтаскоп, чарку на доўгай ножцы.

— Дабром просім — выходзь! — крычала другая, з намалёванымі вугалем вусамі.

— Бабкі, ану — перакінем! — прыйшла нарэшце шчаслівая думка.

І бабкі сталі пераварочваць «Масквіч». Магло б, вядома, i такое здарыцца, але ж яны паляпіліся з усіх бакоў, пяліся, галёкалі наўвесь свет, а машына толькі нрьшаднімалася, як жук, які лянуецца ўзлятаць. І бабкі спакваля ашляхлі. Яны пастукалі кулакамі па шыбах, па кузаве — каб ты лопнуў! — «доктарка» пагразіла ў акно:

— Ну, гады, ваша шчасце!..

I вось чарада, зноў з ваяўнічым крыкам, падалася па вуліцы далей.

Зноў адчынілася акно, i дзед, што папярэджваў дачнікаў, растлумачыў:

— Сёння, таварышы, чацвер. Дык гэта бабы каравай сабраліся пячы. Стася Хрыпунова ў нядзелю замуж ідзе. Тая, што ў крайняй ад пошты хаце. Выпілі трохі, халера, бушуюць. Сёння яны маюць права на ўсё. Могуць мужчинам рабіць, што захочуць. І порткі з вас, выбачайце, цягнулі б, i крапівы туды напхалі б, i пяску насыпалі б!.. Абычай. Банда. Мужчины нашы ўсе — хто куды!..

ТРЭБА ПАЕХАЦЬ

Чарнявы, здаравенны грукач, — у вялізных надзягцяраных ботах, у пахучым кажусе, толькі ўчора, відаць, да чырвані нацёртым свежай цэглай, — ляснік Мікола Жолуд стаіць на рынку каля сваіх саней-развалаў і гукае:

— Здароў, зямляк!

Збочваю з праходу сярод распрэжаных фурманак, конскіх хвастоў і задзёртых аглабель і — паміж саньмі і коньмі — іду да яго.

Здароўкаемся. Не ведаю, як яму, а мне вельмі прыемна сустрэцца з даўнім знаёмым, паціснуць яго вузлаватую і шурпатую, як карага, руку, — нібы набіраючы сілы. Ды і яму, відаць, прыемна, бо смяецца, чорт, выскаліўшы белыя, моцныя зубы, якімі шчодра напханы яго шырокі рот.

— Што, па скварку прыехаў? Бяры вось маю, — цэлыя сані сала!..

У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка.

— А сам ты што, толькі дзічынку ясі?

Ён адказвае нешта, смяецца, а ўвага мая тым часам выключаецца на момант, не ўспрымае ягоных слоў…

Я ўспамінаю вясняны лес, росны, халаднаваты майскі досвітак, восем дружных, вясёлых хлопцаў, партызанскіх разведчыкаў, і ён, ляснік Мікола, дзевяты, — ляжым мы ў засадзе каля дзічынай сцежкі. Хутка прыемнае спалучыцца з карысным: затрашчаць нашы аўтаматы, і будзе цэлая фурманка свежаніны. Бо тут, па гэтай сцежцы, яны ідуць звычайна на жыр — цэлы вывадак з маткаю. Мікола ілгаць не будзе: сам прыйшоў па нас у вёску, дзе мы тады стаялі. Навокал аж заходзяцца ў падсадзе салаўі. А мы чуем нават, як мармыча, лезучы з зямлі, трава… Вось, вось, вось… Вось яна пачуецца нарэшце, гэтая дзічыная хада!.. Ды тут ён, наш правадыр, узняўся.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)