Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Ён змоўк, уткнуўшы твар у далоні, пальцы на якіх, белыя, артыстычныя, былі даўжэй за пальцы звычайнага чалавека ў два разы. Я маўчаў, і раптам мяне прарвала:
- Як вам усё ж не сорамна. Мужчыны, дарослыя, вялікія мужчыны! І не можаце абараніць. Ды няхай бы гэта быў нават сам д'ябал - біцеся, чорт вас падзяры! І чаму гэта паляванне з'яўляецца тут толькі часам? Чаму пры мне яшчэ не было?
- Нават калі яны з'яўляюцца часта, яны не прыходзяць у ночы на святыя дні, а таксама ў сераду і пятніду.
- Гм, дзіўныя здані... А ў нядзелю? - У мяне ўсё больш варушылася на дне душы жаданне дадь па гэтай фарфоравай, вялай, бязвольнай храпе, бо такія не здатныя ні на добры ўчынак, ні на крымінал - не людзі, а макрыца-трава на градзе. -А ў піліпаўку, на пятроўкі яны з'яўляюцца, калі яны такія ўжо святыя прывіды?
- На нядзелю Бог даў ім дазвол, бо, як памятаеце, Стах быў забіты таксама ў нядзелю, - цалкам сур'ёзна адказаў ён.
- Дык што ж ён тады такое, ваш Бог? - грымнуў я. - Ён што, стакнуўся з д'яблам? Ён што, мярзотнік, за кроў аднаго бярэ душу ў нявінных дзяўчат, у якіх крыві таго Рамана, можа, адна кропля!
Ён маўчаў.
- Пяцьсот дваццаць чатыры тысячы дзвесце восемдзесят восьмая частка крыві Рамана ў яе жылах, - падумаўшы, імгненна падлічыў я. - На што ён тады здатны, гэты ваш Бог?
- Не кашчуннічайце, - спуджана войкнуў ён. - За каго вы заступаецеся?
- Занадта многа чартаўшчыны нават для такога дома, -не супакойваўся я. - Малы Чалавек, Блакітная Жанчына, а тут яшчэ гэта дзікае паляванне караля Стаха. Аблога і знутры і звонку, каб ён згарэў, гэты дом!..
- Мгм, шчыра кажу вам, шаноўны пане, што я не веру ў Чалавека і Жанчыну.
- Іх бачылі ўсе. І вы таксама.
- Я не бачыў, я чуў. А прырода гукаў невядома нам. Ды і да таго я знерваваны чалавек.
- Бачыла гаспадыня.
Вочы Бермана сціпла апусціліся. Ён павагаўся і сказаў:
- Я не здатны ёй ва ўсім верыць. Яна... ну, словам, мне здаецца, яе бедная галоўка не вытрымала гэтых жяхаў. Яна... мм... своеасаблівы ў псіхічных адносінях чалавек, каб не сказаць больш.
Я таксама думаў пра гэта, таму змаўчаў.
- Але я таксама чуў гэта.
- Дзікунства. Гэта проста акустычны падман. Галютынатыя, шаноўны пане.
Мы пасядзелі моўчкі, я адчуваў, што сам пачынаю вар'яцець ад мілых прыгод, якія тут адбываліся.
У тую ноч мне прыснілася: бязгучна скача дзікае паляванне караля Стаха. Бязгучна ржуць коні, бязгучна апускаюцца капыты, хістаюцца выразныя павады. Халодны верас пад іх нагямі; імчаць шэрыя, нахіленыя наперад цені, і балотныя ягні гараць на лбах коней. А над імі, у небе, гарыць самотная, вострая, як іголка, зорка.
Калі я прачынаўся - я чуў у калідоры крокі Малога Чалавека і часам яго ціхі жаласны стогн. А пасля зноў чорная бездань цяжкага сну, і зноў скача па верасе і дрыгве імклівае, як страла, паляванне.
Раздзел чацвёрты
Жыхары Волатавай прорвы, відаць, не вельмі любілі ездзіць на вялікія балы. Я мяркую так таму, што не часта бывае ў такім закутку паўналецде адзінай наследнщы маярату, і ўсё ж праз два дні ў Балотныя Яліны з'ехалася ніяк не больш чатырох дзесяткаў чалавек. Зяпрасілі і мяне, хоць я згадзіўся з вялікай неяхвотяй: я не любіў правінцыяльнай шляхты і, да тяго ж, амаль нічога не зрабіў за гэтыя дні. Не зрабіў амаль ніякіх новых запісаў, а галоўнае, ані на крок не рушыў наперад, каб разгадаць таямніцу гэтага чортава логава. На старым плане XVII стагоддзя ніякіх слухавак не было, а крокі і стогны гучалі кожную ноч на зайздрасць рэгулярна.
Я ламаў галаву над усёй гэтай чартаўшчынай, але нічога не мог прыдумаць.