Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 107
Перейти на страницу:

ФІНСКІ ЭТАП

Вось што больш за ўсё здзіўляе: супрацьстаяць Германіі Савецкая Расія быццам бы ніяк не магла, але ўтвараць узброеныя атрады і дасылаць іх пад выглядам фінаў у Фінляныю — калі ласка. Тут мы падыходзім да самага загадкавага і старанна схаванага эпізоду Першай сусветнай вайны — грамадзянская вайна ў Фінляндыі, якая перарасла ў неафіцыйную Першую савецка-фінскую вайну 1918–1920 гадоў. Чаму ў СССР аб ёй не напісалі ні радка? Чаму і зараз аб ёй амаль нічога не вядома, а гісторыкі адносяць яе да Грамадзянскай вайны, хаця ў гісторыі незалежнай Фінляндыі гэта была самая крывавая вайна? Агульная колькасць загінулых падчас яе склала 36 000 чалавек — больш, чым падчас Фінскай вайны 1939–1940 гадоў. Ды таму і невядома пра яе нічога, бо, робячы рэвалюцыю чыстымі, па яго словах, рукамі, Ленін і тут запляміў сябе крывёй. І зноў без аніякага поспеху.

На Вікіпэдыі можна знайсці інфармацыю аб тым, што Фінская грамадзянская вайна 27 студзеня — 15 мая 1918 года была «адным са шматлікіх нацыянальных і сацыяльных канфліктаў у пасляваеннай Еўропе». Пачакайце, але чаму, уласна, «пасляваеннай», калі Першая сусветная вайная яшчэ нават афіцыйна не завяршылася? Грамадзянская вайна ў Фінляндыі — гэта новы этап Першай сусветнай, яе чарговая стадыя, састаўная частка, бо на тэрыторыі Суомі, акрамя чырвоных і белых фінаў, ваююць таксама белыя і чырвоныя расійцы, немцы, англічане, канадцы і шведы. Гэта яшчэ сусветная вайна з імперскімі рысамі, якая ў хуткім часе перацякла ў Грамадзянскую вайну ў самой Расіі, дзе мы назіраем усё тую ж стадыю Першай сусветнай, дзе супраць бальшавікоў змагаюцца ўсё тыя ж немцы, былыя саюзнікі французы, англічане і амерыканцы супольна з белай гвардыяй. Так, тэатр баявых дзеянняў змясціўся, так, адны дзяржавы выйшлі, але затое на іх месцы з’явіліся іншыя: Фінляндыя, потым Польшча, Беларуская Народная Рэспубліка, Эстонія, Украіна, Грузія, Паўночная Інгрыя, Паўночная Карэлія, Дальнеўсходняя рэспубліка і Японія. Гэта ж зусім не грамадзянская вайна, гэта чарговы, няхай і чырвона-імперскі, захоп, ці спроба захопу Расіяй сувярэнных дзяржаў.

Ці можна казаць пра ўнутраны канфлікт, калі войскі Савецкай Расіі, якія складаюцца з латышскіх стралкоў і кітайскіх наёмнікаў, уварваліся на тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі 17 лістапада 1918 года, нягледзячы на тое, што БНР абвясціла аб сваёй незалежнасці яшчэ 25 сакавіка? Ці можна лічыць грамадзянскай вайной гвалтоўнае далучэнне Украіны ўлетку 1920-га і паход Троцкага на Польшчу ў тым жа годзе?

У гэтай кнізе мы прапануем новую дату завяршэння Першай сусветнай вайны — не 11 лістапада 1918 года, а 12 кастрычніка 1920 года — даты падпісання папярэдняй мірнай дамовы РСФСР, уключна з БССР і УССР, з Польшчай, за спінай якой стаялі і краіны Антанты, і Германія. Толькі пасля сакавіка 1921 года ў Еўропе запанаваў больш-менш трывалы мір, калі можна было больш не перамалёўваць штомесяц палітычную карту кантынента.

Так, 11 лістапада 1918 года следам за капітуляцыяй Аўстра-Венгрыі (3 лістапада) падпісала перамір’е Германія. Але ж хіба гэта быў канец вайны ў Еўропе? Не, гэта быў толькі канец адной фазы вайны і пачатак іншай, ужо ва ўсходняй частцы еўрапейскага кантынента.

У залежнасці ад палітыкі, грамадскай думкі, ідэалагічнага ціску, грамадзянскую вайну ў Фінляндыі пазывлі па-рознаму: «вызваленчая вайна», «класавая вайна», «чырвоны мяцеж», «сялянскі бунт»…

Напрыканцы вайны і пасля яе фіны пачалі падкрэсліваць нацыянальна-вызваленчы характар вайны, т. б. вайны не столькі грамадзянскай, колькі абарончай супраць Расіі і падтрыманых ёй чырвоных фінаў. У цяперашні час у гістарычных даследаваннях ужываюць галоўным чынам дыпламатычны тэрмін «унутраная» вайна, хаця ён не цалкам праўдзівы. Бо калі «ўнутраная», то пры чым тут Расія?

Рэвалюцыя (інакш — пераварот) 1917 года ў Расіі, якая на той момант была дэмакратычнай рэспублікай, стала штуршком для станаўлення незалежнасці фіна-вугорскіх народаў былой Расійскай імперыі: эстонцаў, інграў, карэлаў, фінаў. 28 лістапада 1917 года парламент Фінляндыі ўзяў на сябе вышэйшую ўладу ў краіне, утварыў новы склад урада пад кіраўніцтвам Пэра Эвінда Свінхувуда.

18 снежня 1917 года дзяржаўная незалежнасць Фінскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам народных камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі. На працягу першага тыдня 1918 года незалежную Фінляндыю прызналі сем краін: спачатку Расія, Францыя і Швецыя, а потым Грэцыя, Германія, Нарвегія і Данія.

1 ... 87 88 89 90 91 92 93 94 95 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)