Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Забытая Першая сусветная вайна
Забытая Першая сусветная вайна - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забытая Першая сусветная вайна

Электронная книга - «Забытая Першая сусветная вайна». Краткое содержание книги:

Забытая Першая сусветная вайна
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 107
Перейти на страницу:

У Сената, акрамя надзейнага тылу, з’явілася ўласнае ўзброенае войска, колькасць якога ўжо складала каля 70 000 чалавек.

Расійскія гісторыкі да сённяшняга дня хаваюць дакладную колькасць выхадцаў з Расіі, якія па загадзе Леніна прымалі ўдзел у той вайне. Расійская Вікіпедыя піша:

Больш-менш актыўны ўдзел у баявых дзеяннях непасрэдна на баку фінскай Чырвонай гвардыі прымала толькі 7000–10 000 рускіх салдат…

Нічога сабе «толькі»! Для маленькай (не па тэрыторыі, канечне, але па колькасці насельніцтва, якое складала толькі 3 мільёны) Фінляндыі гэта цэлая армія! Гэта ўжо пятая-шостая частка арміі чырвоных фінаў! Калі б не дапамога Леніна, то чырвоныя ў Суомі не пратрымаліся б і двух тыдняў. Але крывавая вайна цягнулася амаль паўгады. Зрэшты, да 14 000 расійскіх ваенных змагаліся ў атрадах па 100–1000 чалавек за абодва бакі. Да самага канца 1918 года, ужо пасля паразы чырвоных, некаторыя расійскія афіцэры кіравалі дзеяннямі чырвонагвардзейцаў Фінляндыі. Гэта былі Свечнікаў на захадзе краіны і Ерамееў — на ўсходзе. Супольная праца ішла кепска, справа ўскладнялася наяўнасцю моўнага бар’ера і ўзаемным недаверам.

Армія белых складалася ў асноўным з сялян аднаасобнікаў, а таксама з чыноўнікаў і ішных грамадзян. Белыя таксама атрымалі дапамогу са Швецыі і Германіі. Кароль Швецыі адмовіў фінскай дэлегацыі ў адкрытай фінансавай дапамозе, падкрэсліўшы нейтралітэт Швецыі, але добраахвотнікаў на дапамогу суседцы даслаць пагадзіўся. У пачатку лютага са Швецыі прыбыла група з 84 афіцэраў, якія ўвайшлі ў склад штаба фінскай арміі, планавалі аперацыі і арганізоўвалі сувязь.

З Германіі Манэргейм разлічваў атрымаць толькі афіцэраў, зброю і рыштунак, але немцы мелі ўласныя планы. Яны збіраліся спыніць перамір’е з Савецкай Расіяй і ўключыць Украіну, балтыйскія краіны і Фінляндыю ў сваю сферу ўплыву. Хаваючы гэта, Германія прапанавала гэтым дзяржавам дапамогу ў барацьбе з бальшавікамі. Прадстаўнікі Фінляндыі ў Берліне, атрымаўшы прапанову адправіць у краіну на барацьбу з чырвонымі германскую вайсковую групоўку, воляй-няволяй прынялі яе. Манэргейм і Сенат даведаліся пра гэта толькі ў пачатку сакавіка 1918 года.

Праз месяц толькі Расія прызнае новы чырвоны ўрад Суомі — 1 сакавіка 1918 года заключана адзіная міжнародная дамова, у якой адносна Фінляндыі выкарыстана назва Фінляндская Сацыялістычная Рабочая Рэспубліка. У другім пасланні з Расіі выкарыстана фармулёўка «фінскі сацыялістычны ўрад». У самой Фінляндыі гэтыя назвы не выкарыстоўвалі ні «белыя», ні «чырвоныя».

Савет народных упаўнаважаных сутыкнуўся з паважнымі праблемамі. Самай галоўнай з іх быў сабатаж. Толькі малая частка супрацоўнікаў урадавага апарату працягвала сваю працу. Большая ж абвясціла забастоўку. У выніку гэтага чырвоныя страцілі кантроль над фінансамі і харчаваннем. Кіраўніцтву Савета бракавала досведу ўрадавай працы. Частка чыноўнікаў нават супрацоўнічала з белымі, напрыклад, у чыгуначным ведамстве быў сакрэтны тэлеграф, пры дапамозе якога перадавалі інфармацыю праз лінію фронта.

Ніяк нельга зноў не прыгадаць Леніна з яго дыктатурай пралетарыяту, калі ў Фінляндыі раптам пачаўся чырвоны тэрор — белых расстрэльвалі без судоў — тое, што ў хуткім часе пачалося і ў Расіі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што практыка тэрору абярнулася супраць саміх чырвоных: яны імкліва пачалі губляць давер большасці прыхільнікаў, і іх саміх таксама расстрэльвалі.

На працягу грамадзянскай вайны ў Фінляндыі чырвоныя на падуладнай ім тэрыторыі пакаралі смерцю 1400–1650 грамадзянскіх асоб, што па фінскіх мерках з улікам агульнай колькасці насельніцтва краіны ў 3 мільёны — вялікая лічба. З канца студзеня па канец лютага было расстраляна каля 700 чалавек. У сакавіку меней — 200. Тэрор узмацніўся ў красавіку і пачатку мая 1918 года, падчас яўнай паразы чырвоных, тады было забіта каля 700 чалавек.

Матывам палітычнага гвалту было знішчэнне кіраўнікоў праціўніка, а таксама проста агрэсія ад бяссілля.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)